Міра Лукша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міра Лукша
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

9 верасня 1958(1958-09-09) (59 гадоў)

Месца нараджэння:

Гайнаўка, Гайнаўскі павет, Падляскае ваяводства, Польшча

Альма-матар:

Беластоцкі ўніверсітэт[d]

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменніца

Міра (Міраслава Янаўна) Лу́кша (нар. 9 верасня 1958, Гайнаўка, Польшча) — беларуская пісьменніца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла філіял Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку (1985). 3 1985 працуе ў беларускім тыднёвіку «Ніва». Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1997. Жыве ў Беластоку.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала на старонках «Нівы» ў 1973. У кнігах прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994) і паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994) — філасофскі роздум над лёсам беларускай вёскі, пра яе сучасныя праблемы і хваляванні, сакавітая народная мова. Выдала кнігі паэзіі «Замова» (1993), «Ёсць» (1994), «Wiersze tutejsze» (2003), «Жывінкі з глыбінкі» (2009), «Пад знакам Скарпіёна» (2011), «Biały stok» (2012) і «Падарункі» (2014) і кнігі прозы «Дзікі птах верабей» (1992), «Выспа» (1994), «Бабскія гісторыі» (2001), «Дзяўчынка і хмарка» (2006), «Гісторыі з белага свету» (2008), «Życie pozagrobowe i inne» (2013).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чыгрын С. Лукша // БЭ ў 18 т. Т. 9. Мн., 1999.