Смаленскі павет (Вялікае Княства Літоўскае): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{значэнні|Смаленскі павет}} {{Адміністрацыйная адзінка | Колер1 = {{Колер|ВКЛ}}...' |
афармленне |
||
Радок 15: | Радок 15: | ||
| Буйныягарады = |
| Буйныягарады = |
||
| Датаўтварэння = |
| Датаўтварэння = |
||
| Глава = |
| Глава = |
||
|Назва главы = |
|Назва главы = |
||
| Глава2 = |
| Глава2 = |
||
|Назва главы2 = |
|Назва главы2 = |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
'''Смале́нскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Смаленскае ваяводства|Смаленскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сталіца — [[горад]] [[Смаленск]]. |
'''Смале́нскі паве́т''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Смаленскае ваяводства|Смаленскага ваяводства]] [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Сталіца — [[горад]] [[Смаленск]]. |
||
Гарады: [[Белы]], [[Дарагабуж]], [[Красны]], [[Масальск]], [[Рослаў]], [[Сярпейск]]. |
|||
== Гісторыя == |
== Гісторыя == |
||
Радок 60: | Радок 60: | ||
== Ураднікі == |
== Ураднікі == |
||
{{Асноўны артыкул|Старосты смаленскія}} |
|||
Мясцовая шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]]. |
Мясцовая шляхта абірала двух [[Пасол соймавы|паслоў]] на [[Вальны сойм]] і двух дэпутатаў на [[Трыбунал Вялікага Княства Літоўскага|Галоўны Трыбунал]]. |
||
Версія ад 21:10, 27 жніўня 2015
Смаленскі павет | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Уваходзіць у | |
Адміністрацыйны цэнтр | Смаленск |
Час існавання | 1625—1667 |
Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Смаленск.
Гарады: Белы, Дарагабуж, Красны, Масальск, Рослаў, Сярпейск.
Гісторыя
У 1613 Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводства ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складанні Дэвулінскага перамір'я (1618)[1]. У 1625 утварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себежскі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].
У 1633 з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634. Паводле ўмоў Палянаўскага міру (1634), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласць. У 1638 Невельская, Себежская і Краснагорская воласці перайшлі да Полацкага ваяводства.
У Трынаццацігадовую вайну (1654—1667) войскі Маскоўскай дзяржавы захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім перамір'ем (1667) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы збіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.
Ураднікі
Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Галерэя
Зноскі
- ↑ Валерый Пазднякоў. Смаленскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т.. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя. С. 598.
- ↑ С. Думин. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // «Вестник геральдиста» № 1 (4), 1991.
Літаратура
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.