Сцяпан Цімафеевіч Разін: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Сцяпа{{subst:націск}}н Цімафе{{subst:націск}}евіч Ра{{subst:націск}}зін''' (каля 1630 — {{ДС|16|6|1671}}) — к...'
 
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Arolsen Klebeband 02 511.jpg|міні|300x300пкс|Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін]]
'''Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін''' (каля 1630 — {{ДС|16|6|1671}}) — кіраўнік [[Паўстанне Разіна|Сялянскай вайны 1670—1671]] у [[Расія|Расіі]], [[данскія казакі|данскі казак]].
'''Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін''' (каля 1630 — {{ДС|16|6|1671}}) — кіраўнік [[Паўстанне Разіна|Сялянскай вайны 1670—1671]] у [[Расія|Расіі]], [[данскія казакі|данскі казак]].


Радок 12: Радок 13:
Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у [[Паўстанне Разіна|сялянскую вайну]]. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча [[Аляксей Аляксеевіч, рускі царэвіч|Аляксея Аляксеевіча]] і былога патрыярха [[Нікан, Патрыярх Маскоўскі|Нікана]], Разін абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.
Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у [[Паўстанне Разіна|сялянскую вайну]]. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча [[Аляксей Аляксеевіч, рускі царэвіч|Аляксея Аляксеевіча]] і былога патрыярха [[Нікан, Патрыярх Маскоўскі|Нікана]], Разін абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.


Пасля {{нп4|Бітва пад Сімбірскам|паражэння пад Сімбірскам|ru|Битва под Симбирском}} (кастрычнік 1670) паранены вярнуўся на [[Дон]], дзе ў красавіку 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены царскім уладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў [[Масква|Маскве]].
Пасля [[Бітва пад Сімбірскам|паражэння пад Сімбірскам]] (кастрычнік 1670) паранены вярнуўся на [[Дон]], дзе ў красавіку 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены царскім уладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў [[Масква|Маскве]].


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 17:12, 8 чэрвеня 2016

Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін

Сцяпа́н Цімафе́евіч Ра́зін (каля 1630 — 16 чэрвеня 1671) — кіраўнік Сялянскай вайны 1670—1671 у Расіі, данскі казак.

Вызначаўся розумам, энергіяй, ваеннымі і дыпламатычнымі здольнасцямі, валодаў 8 мовамі.

Сцяпан Разін — герой народных паданняў і песень, яму прысвечаны творы літаратуры і мастацтва.

Жыццё

Сцяпан Цімафеевіч Разін нарадзіўся каля 1630 года ў станіцы Зімавейскай-на-Доне (цяпер Валгаградская вобласць, Расія).

У 1661—1662 удзельнічаў у перагаворах дэлегацыі Войска Данскога і афіцыйнага маскоўскага пасольства з калмыкамі пра сумесныя дзеянні супраць нагайскіх татар. У 1662—1663 камандзір атрада данскіх казакоў у паходах супраць крымскіх татар. Удзельнік вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667. У 1667 узначаліў грабежніцкі паход казацкай беднаты на рэкі Волгу і Яік (Урал), у 1668—1669 — паход казацкай флатыліі па Каспійскім моры: разрабаваны прыбярэжныя гарады і правінцыі Ірана, вызвалены расійскія нявольнікі.

Новы яго паход на Волгу вясной 1670 перарос у сялянскую вайну. Выступаючы нібыта ў абарону правоў царэвіча Аляксея Аляксеевіча і былога патрыярха Нікана, Разін абяцаў простаму народу «свабоду і збаўленне» ад «дрэнных» баяр, у занятых гарадах усталёўваў кіраванне на казацкі ўзор, распраўляўся з прадстаўнікамі царскай адміністрацыі.

Пасля паражэння пад Сімбірскам (кастрычнік 1670) паранены вярнуўся на Дон, дзе ў красавіку 1671 схоплены казацкай старшынай і выдадзены царскім уладам. Пакараны смерцю (чвартаваны) ў Маскве.

Літаратура

  • Разін Сцяпан Цімафеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. С. 258.
  • Сахаров А. Н. Степан Разин. 2 изд. М., 1987.
  • Чистякова Е. В., Соловьев В. М. Степан Разин и его соратники. М., 1988.