Мікалай Васілевіч Шатэрнік: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Творы: clean up з дапамогай AWB
Радок 7: Радок 7:
== Творы ==
== Творы ==
* Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.
* Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.

{{зноскі}}


== Літаратура ==
== Літаратура ==

Версія ад 00:33, 12 мая 2017

Мікалай Васілевіч Шатэрнік (11 верасня 1890, вёска Старына, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць — 2 снежня 1934) — беларускі мовазнавец, краязнавец, педагог.

Біяграфія

У 1914 скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў настаўнікам на Міншчыне (1914—29). У 1933 скончыў МВПІ. У 1933—34 выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Аршанскім педтэхнікуме. Выступаў у друку з артыкуламі на педагагічныя і метадычныя тэмы. Займаўся краязнаўчай работай, збіраў прыклады народнай дыялекталагічнай лексікі на тэрыторыі былога Ігуменскага павета, уклаў адпаведны слоўнік (каля 9 тысяч слоў). Памёр ад сухотаў у 1934 годзе.

Творы

  • Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны. Мн., 1929.

Зноскі

Літаратура