Яловая: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др шаблон сельсавета з трох вёсак не будзе створаны using AWB |
дрНяма тлумачэння праўкі |
||
Радок 12: | Радок 12: | ||
|подпіс = |
|подпіс = |
||
|lat_dir =|lat_deg =52|lat_min =32|lat_sec = |
|lat_dir =|lat_deg =52|lat_min =32|lat_sec =00 |
||
|lon_dir =|lon_deg =26|lon_min =22|lon_sec =00 |
|lon_dir =|lon_deg =26|lon_min =22|lon_sec =00 |
||
|CoordAddon= |
|CoordAddon= |
Версія ад 11:50, 30 чэрвеня 2017
Вёска
Яловая
|
Яло́вая[1] (трансліт.: Jalovaja, руск.: Еловая) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хатыніцкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра горада Ганцавічы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на аўтадарозе Ганцавічы — Лагішын.
Насельніцтва
- 28 жыхароў (14.10.2009 г.).
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 г. — урочышча Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 3 двары, 28 жыхароў. У 1909 г. 1 двор, 8 жыхароў.
З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 11 дамоў, 63 жыхары.
З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хатыніцкім с/с.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях з ворагамі ці прапалі без вестак 3 вяскоўцы.
З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 144 жыхары.
Інфраструктура
Лясніцтва і магазін. Планіровачна складаецца з прамалінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, з поўдня да яе прымыкае завулак, арыентаваны на паўднёвы захад.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх