Чудзінскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Чудзінскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Ганцавіцкі раён
Уключае 3 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Чудзін
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 598
Чудзінскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Чу́дзінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Чудзін.

Створаны 12 кастрычніка 1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Чудзін. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Рожанскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы Вялікі Рожан[1], які 22 снежня 1959 перайменаваны ў Чудзінскі, а цэнтр перанесены ў Чудзін[2]. 22 снежня 1959 года ў склад сельсавета з Дзяніскавіцкага сельсавета перададзена вёска Будча. 25 снежня 1962 года падчас скасавання Ганцавіцкага раёна населеныя пункты Баравая, Вялікі Рожан, Добрая Лука, Новы Рожан і Чырвоныя Хутары перададзены ў склад Любанскага раёна Мінскай вобласці[3]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. З 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Ганцавіцкага раёна.

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складае 1598 чалавек[4], з іх 99,2 % — беларусы[5].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 18.
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962 г. Об укрупнении сельских районов БССР
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.