Віленскі павет (Расійская імперыя): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др CzechoBot перанёс старонку Віленскі павет, Расійская імперыя у Віленскі павет (Расійская імперыя): робат перанёс старонку |
|
(Няма розніцы)
|
Версія ад 08:01, 7 верасня 2017
Віленскі павет | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Расійская імперыя | ||||
Уваходзіць у | Віленская губерня | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Вільнюс | Вільня | ||||
Дата ўтварэння | 1795 | ||||
Насельніцтва | 363,3 тыс. (1 897) | ||||
Плошча | 6,2 тыс. км² | ||||
Віленскі павет (літ.: Vilniaus apskritis, польск.: Powiat wileński, руск.: Виленский уезд) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віленскай, Літоўскай і Літоўска-Віленскай губерняў, якая існавала ў 1795—1920 гадах. Цэнтр — горад Вільня.
Адміністрацыйны падзел
У 1913 годзе ў павеце было 18 валасцей: Быстрыцкай, Варнянская, Гедройцкая, Гелванская, Ільінская, Маляцкая, Меешагольская, Міцкунская, Мусніцкая, Неменчынская, Падбярэзская, Рудамінская, Рукойнская, Рэшанская, Салечніцкая (цэнтр — мястэчка Малыя Сялечнікі), Шырвінцкая, Шумская, Янішская.
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 363,3 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 25,8%; яўрэі — 21,3%; літоўцы — 20,9%; палякі — 20,1%; рускія — 10,4%. У павятовым горадзе Вільні пражывала 154532 чал.[1]