Дзяржынск (Ніжагародская вобласць): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Новая старонка: '{{вызн|1=Дзяржынск}} ({{lang-ru|Дзержинск}}), горад (з 1930) у Расіі, гарадская акруга ў скла…' |
др робат Мяняем: ru:Дзержинск (Нижегородская область) |
||
Радок 37: | Радок 37: | ||
[[os:Дзержинск (Дæллаг Новгороды облæст)]] |
[[os:Дзержинск (Дæллаг Новгороды облæст)]] |
||
[[pl:Dzierżyńsk (miasto w Rosji)]] |
[[pl:Dzierżyńsk (miasto w Rosji)]] |
||
[[ru:Дзержинск]] |
[[ru:Дзержинск (Нижегородская область)]] |
||
[[sr:Дзержинск]] |
[[sr:Дзержинск]] |
||
[[sv:Dzerzjinsk]] |
[[sv:Dzerzjinsk]] |
Версія ад 22:05, 28 мая 2009
Шаблон:Вызн (руск.: Дзержинск), горад (з 1930) у Расіі, гарадская акруга ў складзе Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 247,5 тыс. чалавек (2008). Заснаваны ў 1929 годзе.
Дзяржынск з'яўляецца адным з цэнтраў хімічнай прамысловасці Расіі: прадпрыемствы горада вырабляюць мінеральныя ўгнаенні, гербіцыды, прадукты арганічнага сінтэзу. Ядро хімічнага комплексу Дзяржынска фармуюць дзесяць буйных акцыянерных таварыстваў: «Сібур-Нефцяхім», «Сінтэз», «Дзяржынскае Аргшкло», «Карунд», «Пластык», «Авіябор», ФКП «Завод ім. Я. М. Свярдлова», «Акрылат», «Дзяржынскхіммаш» і «Дзяржынскі завод хімічнага абсталявання „ЗАРА“».
Харчовая прамысловасць прадстаўленая чатырма буйнымі прадпрыемствамі: ААТ «Дзяржынскі мясакамбінат "ДЭМКА"», ААТ «Дзяржынскхлеб», ААТ «Мукамольны завод», ТАА «Калінаў мост».
Тэкстыльная і швейная вытворчасці прадстаўлены ЗАТ «Русь», ААТ «Ліна».
У Дзяржынску размешчаны два буйных прадпрыемства па вытворчасці будматэрыялаў — ТАА «Кнауф Гіпс Дзяржынск» і ТАА «Сілікатбуд».
Энергетыка прадстаўлена ААТ «Дзяржынская ЦЭЦ» і ААТ «Энергарэмонт», МУП «Цеплаэнерга». Збор, ачыстку і размеркаванне вады здзяйсняе ТАА «ДВК» (раней МУП ВКХ «Выток»). Буйны вытворца абсталявання для размеркавання энергіі ААТ "НІПОМ".
Навуковы патэнцыял горада складаюць вядучыя НДІ ФДУП «Крышталь», ФДУП НДІ Палімераў, ФГУП НІІмаш і ААТ «НІІК», якія займаюцца распрацоўкамі НДВКП у вобласці хімічнай і абароннай вытворчасці.