Галіт: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
SilvonenBot (размовы | уклад) др робат Дадаем: pnt:Άλας |
др робат Выдаляем: pnt:Άλας |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
[[nl:Keukenzout]] |
[[nl:Keukenzout]] |
||
[[pl:Sól kuchenna]] |
[[pl:Sól kuchenna]] |
||
[[pnt:Άλας]] |
|||
[[pt:Sal-de-cozinha]] |
[[pt:Sal-de-cozinha]] |
||
[[ro:Sare de bucătărie]] |
[[ro:Sare de bucătărie]] |
Версія ад 17:33, 4 чэрвеня 2009
ГАЛ · Т, каменная соль, мінерал, хларыд натрыю, NaCl. Складаецца з кубічных, радзей актаэдрычных крышталяў. Бясколерны, празрысты, можа мець розныя адценні з-за прымесей. Цвёрдасць 2, шчыльнасць 2,2 г/см³. Крохкі, лёгка раствараецца ў вадзе, мае салёны смак.
Утвараецца пераважна асадкавым шляхам: крышталізуецца з марской вады ў лагунах і рэліктавых азёрах, якія перасыхаюць. Карысны выкапень. Радовішчы: у асадкавых горных пародах, самасадная соль сучасных азёр, саляныя крыніцы.
Найбольшыя радовішчы каменнай солі маюць Украіна, Расія, ЗША, Германія.
На Беларусі прамысловыя паклады вядомы на Прыпяцкім прагіне. Мазырскае радовішча ў Гомельскай вобласці распрацоўваецца. Са здабытай сыравіны вырабляюць кухонную соль у горадзе Мазыр.
Каменная соль выкарыстоўваецца ў харчовай, тэкстыльнай, фармацэўтычнай, хімічнай прамысловасці, халадзільнай справе, вытворсчасці пластмас і інш.