Юдзіта Ураціслаўна (княгіня польская): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
 
Радок 81: Радок 81:


[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1050-я гады]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1050-я гады]]
[[Катэгорыя:Пржэмыславічы]]
[[Катэгорыя:Дынастыя Пржэмысловічаў]]
[[Катэгорыя:Сужэнцы кіраўнікоў XI стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Сужэнцы кіраўнікоў XI стагоддзя]]
[[Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія]]
[[Катэгорыя:Княгіні і каралевы польскія]]
[[Катэгорыя:Памерлыя пры родах]]
[[Катэгорыя:Памерлі пры родах]]

Версія ад 18:52, 9 студзеня 2018

Юдзіта Чэшская

Нараджэнне 1056 ці 1058
Смерць 25 снежня 1086(1086-12-25)
Месца пахавання
Род Пржэмыславічы, Пясты
Бацька Ураціслаў II
Маці Адэлаіда
Муж каля Уладзіслаў I Герман[1]
Дзеці Баляслаў III Крывавусты і Збігнеў[2]
Веравызнанне хрысціянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юдзіта Чэшская (1056/1058 год — 25 снежня 1086) — чэшская князёўна з дынастыі Пржэмыславічаў, у замужжы княгіня польская.

Біяграфія

Сям'я

Юдзіта была другой з чатырох дзяцей чэшскага князя Ураціслава II ад яго другой жонкі Адэлаіды Венгерскай, дачкі караля Венгрыі Андраша I[3][4]. Яна была названа ў гонар бабулі па бацькавай лініі Юдыт фон Швейнфурт, якая памерла неўзабаве пасля яе нараджэння. Іншымі дзецьмі былі Бржэціслаў II, Людміла (пазней манашка) і Ураціслаў, які загінуў у баі ў маладым узросце.

Дзядзька Юдзіты, князь Спытыгнеў II, памёр у 1061 годзе, і яго спадчыннікам стаў яго брат Ураціслаў II. У 1062 годзе — праз год — герцагіня Адэлаіда памерла. Герцаг Ураціслаў II паўторна ажаніўся ў 1063 годзе са Святаславай, дачкой князя Казіміра I Польскага. Ад гэтага шлюбу ў Юдзіты было пяць зводных братоў і сясцёр: Баляслаў Оламаўцкі, які памёр незадоўга да свайго бацькі, Баржывой II, Уладзіслаў I, Сабеслаў I Ольдржых і Юдзіта, у будучым жонка графа Вірпехта II з Гройча, бургграфа Магдэбурга.

Шлюб

У 1080 годзе Юдзіта выйшла замуж за польскага князя Уладзіслава I Германа (пляменніка сваёй мачахі), каб умацаваць нядаўна створаны чэшска-польскі саюз. Паводле звестак тагачасных гісторыкаў, княгіня Юдзіта займалася дабрачыннасцю, дапамагала бедным, паляпшала ўмовы ўтрымання зняволеных. Пасля амаль пяці гадоў бяздзетнага шлюбу ўзрасла неабходнасць у спадчынніку:

Паколькі яна была бясплодная — яна са слязьмі малілася Богу кожны дзень, прыносіла ахвяры, дапамагала ўдовам і сіротам, таксама шчодра адорвала золатам і срэбрам кляштары, загадвала святарам маліцца святым і ласцы Божай паслаць ёй дзіця.

10 чэрвеня 1085 года Юдзіта з мужам прысутнічала на каранацыі свайго бацькі, князя Ураціслава II, каралеўскай каронай. Праз год, 20 жніўня 1086 года, яна нарадзіла доўгачаканага сына і спадчынніка, будучага Баляслава III Крывавустага. Аднак герцагіня не адышла ад наступстваў родаў і праз чатыры месяцы, 25 снежня, памерла.

Праз тры гады, у 1089 годзе, яе муж другі раз ажаніўся з удавой дзядзькі Юдзіты, караля Шаламана Венгерскага, Юдыт Нямецкай, якая стала вядомая як Сафія Польская, каб адрозніваць яе ад першай жонкі Уладзіслава.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  2. Lundy D. R. The Peerage
  3. Bohemia. Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 4 чэрвеня 2012.
  4. Complete Genealogy of the Premyslid dynasty (англ.). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2012. Праверана 8 чэрвеня 2012.