Паланэз Агінскага (фільм): Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Artsiom91Bot (размовы | уклад) др Artsiom91Bot перанёс старонку Паланэз Агінскага, фільм у Паланэз Агінскага (фільм): ВП:НА |
шаблон |
||
Радок 51: | Радок 51: | ||
{{film-stub}} |
{{film-stub}} |
||
{{Фільмы Льва Голуба}} |
|||
[[Катэгорыя:Фільмы Беларусі]] |
[[Катэгорыя:Фільмы Беларусі]] |
Версія ад 11:34, 30 чэрвеня 2018
Паланэз Агінскага | |
---|---|
Жанр | Ваенная драма |
Рэжысёр | Леў Голуб |
У галоўных ролях |
Ілья Цукер, Генадзь Гарбук, Павел Кармунін, Генадзь Юхцін, Пётр Паўлоўскі , Олеў Эскола, Альгерт Шалконіс |
Аператар | Рыгор Масальскі |
Кампазітар | Генрых Вагнер |
Кінакампанія | Беларусьфільм |
Працягласць | 89 хв. |
Краіна | СССР, Беларусь |
Мова | руская |
Год | 1971 |
IMDb | ID 0314520 |
«Паланэз Агінскага» — фільм рэжысёра Льва Голуба, зняты на кінастудыі Беларусьфільм у 1971 годзе.
Сюжэт
Гісторыя пра маленькага скрыпача, які стаў сіратой у першы дзень вайны. Бадзяючыся па вёсках заходняй Беларусі ў пошуках ежы, ён трапляе ў партызанскі атрад. Адцягваючы ўвагу салдат фашысцкага пікету ігрой на скрыпцы, юны Васіль забяспечвае прыкрыццё сапёрнай групе, якая мініруе чыгуначны мост.
На наступную аперацыю па падрыве ваеннага эшалона адпраўляецца ўжо сам Вася разам з адным з партызанаў атрада. Пасля ўдалага выбуху складоў, сябра арыштоўвае патруль, а Васіль здолеў схавацца ў каталіцкім касцёле. Там ён знаёміцца з польскім арганістам Франакам.
… Праз некалькі гадоў пасля заканчэння вайны, на фестывалі маладых выканаўцаў у Польшчы, Васіль сустракае дзядзьку Франака…
Здымачная група
- Аўтар сцэнарыя: Кастусь Губарэвіч
- Рэжысёр-пастаноўшчык: Леў Голуб
- Аператар-пастаноўшчык: Рыгор Масальскі
- Кампазітар: Генрых Вагнер
- Мастак-пастаноўшчык: Вячаслаў Кубараў
Узнагароды
- Галоўны прыз ЦК ВЛКСМ «Алая гвоздика» «за стварэнне фільма, які садзейнічае вырашэнню праблемы героіка-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі» на Ўсесаюзным кінафестывалі дзіцячых фільмаў (Масква, 1971)
- III Міжнародны кінафестываль фільмаў для дзяцей у межах VII Маскоўскага міжнароднага кінафестываля(1971):
- Прыз Міністэрства асветы СССР «За найлепшы фільм для дзяцей»
- Прыз-сюрпрыз (жоўты мяч з аўтографамі Льва Яшына і іншых вядомых футбалістаў) ад дзіцячага журы «За найлепшае выкананне дзіцячай ролі» — Ілью Цукеру.
- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года ў галіне кінематаграфіі:
- К. Губарэвічу
- Л. Голубу — за фільмы «Дзяўчынка шукае тату», «Анюціна дарога», «Паланэз Агінскага»
- Г. Масальскаму — за фільм «Паланэз Агінскага»