Харон (спадарожнік Плутона): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне, удакладненне
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30: Радок 30:
'''Харо́н''' ('''134340 I''') — [[Спадарожнік, космас|спадарожнік]] Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар [[Харон (міфалогія)|Харона]] — перавозчыка душ мёртвых цераз раку [[Стыкс]] у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Амерыканскі зонд «'''''[[Новыя гарызонты|New Horizons]]'''''» дасягнуў і даследаваў [[Карлікавая планета Плутон|Плутон]] і Харон у ліпені [[2015]] года.

Харон быў адкрыты [[ЗША|амерыканскім]] [[астрафізіка]]м Дж. Крысці (''James W. Christy'') [[22 чэрвеня]] [[1978]] на здымку, атрыманым у [[Ваенна-марская абсерваторыя ЗША|Ваенна-марской абсерваторыі ЗША]], [[Флагстаф, Арызона]].
Харон быў адкрыты [[ЗША|амерыканскім]] [[астрафізіка]]м Дж. Крысці (''James W. Christy'') [[22 чэрвеня]] [[1978]] на здымку, атрыманым у [[Ваенна-марская абсерваторыя ЗША|Ваенна-марской абсерваторыі ЗША]], [[Флагстаф (Арызона)|Флагстаф, Арызона]].

== Характарыстыкі ==
== Характарыстыкі ==

Версія ад 09:18, 16 лістапада 2018

Харон
спадарожнік Плутона
Здымак аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Новыя гарызонты» ад 14 ліпеня 2015 года з адлегласці 466 000 км (0,003 а.а.)

Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Дж. У. Крысці
Дата адкрыцця 22 чэрвеня 1978
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 19 591,4 км
Эксцэнтрысітэт 0[1]
Перыяд абарачэння 6,387230 ± 0,000001 дзён
(6 дзён 9 гадз 17 хвіл 36,7 с ± 0,1 с)
Нахіл арбіты 112,78 ± 0,02° (да плоскасці экліптыкі)
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 1212±16 км
Маса (1,52 ± 0,06)×1021 кг
Шчыльнасць 1,65 ± 0,06 г/см³
Паскарэнне свабоднага падзення 0,278 м/с²
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі сінхранізаваны
Тэмпература паверхні -220 °C (53 K)
Атмасфера Вельмі моцна разрэджана (ціск менш 0,11 мкбар, ці 11 мПа)

Харо́н (134340 I) — спадарожнік Плутона (па іншай версіі — меншы кампанент падвойнай карлікавай планетнай сістэмы Плутон-Харон). Названы ў гонар Харона — перавозчыка душ мёртвых цераз раку Стыкс у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Амерыканскі зонд «New Horizons» дасягнуў і даследаваў Плутон і Харон у ліпені 2015 года.

Харон быў адкрыты амерыканскім астрафізікам Дж. Крысці (James W. Christy) 22 чэрвеня 1978 на здымку, атрыманым у Ваенна-марской абсерваторыі ЗША, Флагстаф, Арызона.

Характарыстыкі

Харон размешчаны ў 19 640 км ад цэнтра Плутона; арбіта нахілена на 55° да экліптыкі. Дыяметр Харона 1212±16 км, маса — 1,9×1021 кг, шчыльнасць — 1,72 г/см³ ([2]). Адзін абарот Харона займае 6,387 сутак (з прычыны прыліўнога тармажэння ён супадае з перыядам кручэння Плутона), таму Плутон і Харон заўсёды павернутыя адзін да аднаго адным і тым жа бокам.

Адкрыццё Харона дазволіла астраномам больш дакладна вылічыць масу Плутона. Асаблівасці арбіт вонкавых спадарожнікаў паказваюць, што маса Харона складае прыблізна 11,65 % масы Плутона.

Харон прыкметна цямней Плутона. Падобна, што гэтыя аб'екты істотна адрозніваюцца па саставе. У той час як Плутон пакрыты азотным лёдам, Харон пакрыты вадзяным лёдам, і яго паверхня мае больш нейтральны колер. У цяперашні час лічаць, што сістэма Плутон—Харон утварылася ў выніку сутыкненні незалежна сфарміраваных Плутона і прота-Харона, сучасны Харон утварыўся з асколкаў, выкінутых на арбіту вакол Плутона, пры гэтым таксама маглі ўтварыцца некаторыя аб'екты пояса Койпера.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі