Полацкі штомесячнік: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Няма тлумачэння праўкі |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў [[1817]] г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818<ref>Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.</ref>. Часопіс заснаваны філосафам [[Вінцэнцій Бучынскі|Вінцэнціям Бучынскім]] з ініцыятывы рэктара акадэміі [[Раймунд Бжазоўскі|Раймунда Бжазоўскага]]. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі [[Юзаф Цытовіч]], рэдактары - [[Ігнацій Івіцкі]], галандзец [[Ян Ротан]], [[Язафат Залескі]], швейцарац [[Якаб Кандраў]] і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін<ref name=":0">Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118</ref>. |

[[Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg|міні|270x270px|Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»([[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт]], снежань 2018)|alt=]] |
[[Файл:Mesyachnik-polockij-1.jpg|міні|270x270px|Афіша выставы да 200-годдзя «Полацкага штомесячніка»([[Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт|ПДУ]], снежань 2018)|alt=]] |
||
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя [[Эўрыпід|Эўрыпіда]] «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з [[Віцебск|Віцебска]]), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму [[Нікодам Мусніцкі|Нікодама Мусніцкага]] «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі). |

Версія ад 11:03, 13 снежня 2018
«"Полацкі штомесячнік"» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
«польск.: „Miesęcznik Połocki”» |
Тып | Часопіс |
Выдавец | Полацкая езуіцкая акадэмія |
Краіна | Расійская імперыя |
Галоўны рэдактар | Юзаф Цытовіч |
Заснавана | 1818 |
Спыненне публікацый | 1820 |
Мова | польская |
Перыядычнасць | штомесячнік |
«Полацкі штомесячнік» (бел.: Полацкі месячнік, Месéнчнік полóцкі, польск.: Miesięcznik Połocki) - літаратурна-навуковы часопіс. Выдаваўся Полацкай езуіцкай акадэміяй на польскай мове штомесячна на працягу 1818 г. і двух месяцаў 1820 г.
З'яўленне часопіса было анансавана яшчэ ў 1817 г. Меркавалася, што ён будзе насіць назву "Dziennik Akademii Połockiej". Першы нумар пабачыў свет яшчэ напрыканцы 1817 г., але з цэнзурным патрабаванняў быў пазначаны ужо з іншым годам выдання - 1818[1]. Часопіс заснаваны філосафам Вінцэнціям Бучынскім з ініцыятывы рэктара акадэміі Раймунда Бжазоўскага. Галоўны рэдактар — прафесар фізікі і доктар філасофіі Юзаф Цытовіч, рэдактары - Ігнацій Івіцкі, галандзец Ян Ротан, Язафат Залескі, швейцарац Якаб Кандраў і інш. Меў 6 раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскі, фізіка-матэматычны, гістарычны, крытычны, літаратурных навін[2].
На працягу 1818 г. выйшла 12 нумароў штомесячніка, якія склалі тры тамы па чатыры ў кожным з асобнай пагінацыяй і аглаўленнем для кожнага нумара. Па падліках Ірэны Кадульскай месяцовы наклад часопіса налічваў ад 250 да 300 паасобнікаў. У лістападаўскім нумары за 1818 г. чытачоў папярэдзілі, што ў наступным годзе часопіс выходзіць не будзе. Выдаўцы патлумачылі гэта загружанасцю полацкай друкарні. У 1820 г. з'явіліся два нумары. Сярод артыкулаў, што публікаваліся ў "Полацкім штомесячніку" — краязнаўчыя працы («Кароткія звесткі пра Полацк»), літаратурныя пераклады (трагедыя Эўрыпіда «Арэст» у перакладзе Я.Мігановіча з Віцебска), рэцэнзіі на творы польскамоўных пісьменнікаў (на эпічную паэму Нікодама Мусніцкага «Палтава») і нават тэкст Я.Кандраў наконт уладкавання і прынцыпаў дзеяння спецыяльнага компасу, прыдатнага для выкарыстання ў астраноміі і картаграфаванні (такая мадэль была выканана і ў Полацкай акадэміі).
У ідэйных спрэчках з прагрэсіўнымі прафесарамі Віленскага ўніверсітэта, якія друкаваліся ў «Дзённіку Віленьскім», часопіс стаяў на клерыкальна-кансерватыўных пазіцыях. Тым не менш, самі гэтыя дыскусіі, на думку Галіны Ліхоцкай могуць сведчыць аб пэўнай духоўнай блізкасці непрымірымых выданняў: у Полацку, як і ў Вільні, выдатна ўсведамлялі неабходнасць ажыўлення літаратурнай і навуковай дзейнасці студэнцкай моладзі і выкладчыкаў[3].
Выданне «Полацкага штомесячніка» спынілася пасля забароны Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі і выгнання езуітаў з краіны. Да гэтага часу паспела выйсці 14 нумароў, у якіх на 1076 старонках[4] было надрукавана 85 артыкулаў[2].
У снежні 2018 г. у межах Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Библіятэка: сувязь часоў і вектары развіцця», прысвечанай 50-годдзю Навуковай бібліятэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылася выстава з нагоды 200-годдзя «Полацкага штомесячніка».
Зноскі
- ↑ Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820)... s. 15.
- ↑ а б Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі"... C. 118
- ↑ Lichocka, Н. "Miesięcznik Połocki" (1818-1820). Kontekst historyczny i bibliografia zawartości... s. 637.
- ↑ Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – s. 422.
Літаратура
- Самусік, А. "Месéнчнік полóцкі" / А.Самусік // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т – Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд) і інш.; – Мінск: БелЭн, 1999. – С. 118-119.
- Bieś, Andrzej Paweł. Kwestie oświatowe na łamach „Miesięcznika Połockiego” (1817–1820) / Zachować dla przyszłości. Sprawy szkolnictwa, oświaty i opieki w przekazie prasowym XIX i początków XX wieku Iwonna Michalska, Grzegorz Michalski (red.), – Łódź, 2018. – s. 13-26.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s. - s. 422.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – 288 s.
- Lihocka, H. „Miesęcznik Połocki” (1818-1820). Kontekst historycny i bibliografia zawartości /H. Lihocka // Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami / Pod red. naukową Ireny Stasiewicz-Jasiukowej. – Kraków: Wyd-wo WAM, 2004. – s. 631-662.