Юзаф Цытовіч
Юзаф Цытовіч | |
---|---|
польск.: Józef Cytowicz, лац.: Josephus Cytowicz | |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1771 |
Месца нараджэння | в. Добрае каля Мсціслава |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1846 (74 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | тэалогія, філасофія, архітэктура |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар |
Юзаф Цытовіч (польск.: Józef Cytowicz, лац.: Josephus Cytowicz) (6 кастрычніка 1771, в. Добрае каля Мсціслава — 17 чэрвеня 1846, Цярнопаль) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар філасофіі і тэалогіі, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
14 жнўня 1792 г. прыняты ў Таварыства Ісуса, пасля чаго праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Выкладаў граматыку, сінтаксіс ў Магілёве (1793-1794), Віцебску (1794-1795) і Оршы (1795-1796). Вывучаў філасофію (1796-1798), архітэктуру (1798-1799) і тэалогію (1799-1803) ў Полацкім езуіцкім калегіуме[1]. 3 чэрвеня 1802 г. высвечаны на ксяндза[2]. З 1803 па 1810 гг. выкладаў матэматыку і нямецкую мову ў Пецярбургу. 15 жніўня 1809 г. склаў апошнія зарокі. У 1810-1811 гг. - прафесар матэматыкі і нямецкай мовы ў Полацкім езуіцкім калегіуме. У 1811-1812 гг. працуе ў езуіцкай місіі ў Раманаве[1].
Пасля пераўтварэння Полацкага езуіцкага калегіума ў Полацкую езуіцкую акадэмію Ю.Цытовіч зноў вярнуўся ў Полацк, дзе працаваў прафесарам хіміі і натуральнай гісторыі (1813—1817)[3], прафесарам вышэйшай матэматыкі, астраноміі і архітэктуры (1817—1820)[1]. У 1815—1817 гг. - дэкан філософскага факультэта, а ў 1817—1820 гг. — факультета філасофіі і вольных мастацтваў Акадэміі. З 1810 па 1811 і з 1814 па 1820 гг. - прэфект музея[1]. Галоўны рэдактар першага беларускага часопіса «Полацкі штомесячнік»[4].
Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з'ехаў у Італію, дзе на працягу года выкладаў тэалогію[5]. У 1822 г. перабраўся ў Аўстрыйскую дзяржаву. У 1822-1831 і 1836-1846 гг. - прафесар фізікі і матэматыкі, а з 10 кастрычніка 1831 г. па 22 мая 1836 г. - рэктар Цярнопальскага езуіцкага калегіума. У 1822 па 1843 гг. быў дарадцам правінцыяла Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса[6].
Памёр 17 чэрвеня 1846 г. у Цярнопалі і пахаваны тамсама на Мікуленіцкіх могілках[7].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
- ↑ Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 163-165.
- ↑ Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – С. 176.
- ↑ Catalogus Sociorum et Oficiorum Provinciae Galicianae Societatis Jesu Ineunte Anno 1812. - p. 23.
- ↑ Catalogs SJ 1829-1853. Austriaciae-Galicianae.
- ↑ Cmentarze dawnego powiatu Tarnopolskiego. Caplice, grobowce I nagrobki z inskrypcyjami zapisanymi w alfabecie lacinskim (1800-1945). Tom 1. / Pod Redakcją Anny Sylwii Czyź i Bartlomieja Gutowskiego. – Warszawa: Mazowieckie Centrum Poligrafii, 2017. – 246 s.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т.Б. Блинова. – Гродно : ГрГУ, 2002. – 427 с.
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564–1995 / оprac. L. Grzebień. – Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. – 882 s.
- Paszenda, Jerzy (2004): «Nauczanie architektury w szkołach jezuickich XVIII wieku». In: Wkład jezuitów do nauki i kultury w Rzeczypospolitej Obojga Narodów i pod zaborami. Ed. by Irena Stasiewicz-Jasiukowa, Wydawnictwo WAM, Kraków, pp. 385—402.