Павел Пятровіч Валошын: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Біяграфія: Менск і Мінск Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта |
др added Category:Члены Беларускага пасольскага клуба using HotCat |
||
Радок 68: | Радок 68: | ||
[[Катэгорыя:Постаці польскай палітыкі]] |
[[Катэгорыя:Постаці польскай палітыкі]] |
||
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]] |
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]] |
||
[[Катэгорыя:Члены Беларускага пасольскага клуба]] |
Версія ад 21:40, 29 снежня 2018
Павел Пятровіч Валошын | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня (10 ліпеня) 1891 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лістапада 1937 (46 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | → |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці |
грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст |
Месца працы | |
Удзельнік | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Павел Пятровіч Валошын (28 чэрвеня (10 ліпеня) 1891, в. Гаркавічы Сакульскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Падляскае ваяводства, Польшча) — 3 лістапада 1937, Сандармох, Карэла-Фінская АССР, цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, Карэлія, Расія[1]) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст[2].
Біяграфія
У 1908—1912 гг. працаваў паштовым служачым у Крынках (Беласточчына). У 1912 годзе прызваны ў войска. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў паранены, трапіў у нямецкі палон[2]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі служыў міліцыянерам у Екацярынаславе. У жніўні 1919 у дзянікінскай арміі. Потым ваяваў на баку Чырвонай Арміі (у атрадзе Р. Катоўскага).
У 1922 годзе вярнуўся на радзіму. Уваходзіў у Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю, потым у Беларускую партыю незалежных сацыялістаў[2]. 31 ліпеня 1923 г. абраны дэпутатам польскага сейма[2] (замест знятага і высланага з краіны Уладзіміра Каліноўскага), увайшоў у Беларускі пасольскі клуб.
Стаў адным з заснавальнікаў БСРГ[2], у 1926—1927 гг. член яе ЦК. У 1926 г. увайшоў у КПЗБ. Пасля забароны БСРГ арыштаваны польскімі ўладамі ў лютым 1927 г.; на працэсе над грамадоўцамі («працэс 56-ці») асуджаны на 12 гадоў турмы[2]. У выніку абмену палітычнымі зняволенымі з 1932 г. у СССР[2].
Выступаў з лекцыямі і публікацыямі. З сакавіка 1933 г. у Менску. Працаваў у Беларускай дзяржаўнай бібліятэцы і ў Бібліяграфічным інстытуце пры гэтай бібліятэцы, займаўся грамадскай дзейнасцю. Арыштаваны 1 верасня 1933 г. у Менску па адрасе: Падгорны завулак, д. 4, кв. 1 па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». 9 студзеня 1934 г. Калегіяй ДПУ БССР прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі лагер НКУС. Пакаранне адбываў на Салаўках, 9 кастрычніка 1937 г. Асобай «тройкай» УНКУС па Ленінградскай вобласці зноў прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны на ст. Мядзведжая Гара (Сандармох) Карэла-Фінскай АССР (цяпер Мядзвеж'ягорскі раён, Карэлія, Расія)[3].
Рэабілітаваны па абодвух прыгаворах 16.8.1956. Асабовая справа П. Валошына захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Зноскі
- ↑ Возвращенные имена. Книги памяти России (руск.)
- ↑ а б в г д е ё Волошин Павел Петрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 123. — 737 с.
- ↑ Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
Літаратура
- Бергман А. Павел Валошын // Беларускі каляндар на 1983 год. Беласток, 1983
- / ЭГБ, т. 2.
- [0 1] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- Остання адреса: Розстріли соловецьких в'язнів з України у 1937—1938 роках: В 2 т. — 2-е вид., доопрац. і доп. — Київ: Сфера, 2003. (укр.)
- Нарадзіліся 10 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Нарадзіліся ў Сакольскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 3 лістапада
- Памерлі ў 1937 годзе
- Расстраляныя ў Сандармоху
- Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Беларускага пасольскага клуба
- Асобы
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты СССР
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Палітыкі паводле алфавіта
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Расстраляныя
- Расстраляныя ў СССР
- Постаці беларускай палітыкі
- Постаці польскай палітыкі
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны