Partyzone: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 67: Радок 67:
* ''[[НезалежныЯ]]'' ([[2008 год у гісторыі музыкі|2008]]) — «Розум»
* ''[[НезалежныЯ]]'' ([[2008 год у гісторыі музыкі|2008]]) — «Розум»
* ''[[Беларускі глёбус]]'' ([[2009 год у гісторыі музыкі|2009]]) — «Сонца»
* ''[[Беларускі глёбус]]'' ([[2009 год у гісторыі музыкі|2009]]) — «Сонца»
*[[Budzma The Best Rock / Budzma The Best Rock/New]] — «Serca»


== Апошні склад ==
== Апошні склад ==

Версія ад 07:55, 27 ліпеня 2019

Partyzone
Жанр індастрыял-метал
Гады 1994–?
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская, англійская, руская
Лэйблы БМАgroup
Іншыя
праекты
Out Of Reach, Litvintroll

partYzone — беларускі рок-гурт з Мінска, заснаваны ў 1994 годзе.

Біяграфія

Гурт Partyzone узнік у 1994 годзе ў Мінску пасля пачатку супрацы спявака Уладзіміра Гнутава і гітарыста Яўгена Цылікава. За 2 тыдні да праходзіўшага тады фэсту «Next Stop» музыкі дабралі склад, адрэпетырывалі і паспяхова адыгралі на канцэрце. Пасля фестывалю з новых музыкаў у гурце застаўся толькі клавішнік Дзяніс Вячэрскі. Напрыканцы 1995 да Partyzone далучыўся гітарыст Андрэй Дзяменцьеў, які дапамог дабраць склад. Такім чынам, атрымаўся наступны склад гурта: Віктар Ступчык — бас-гітара; Андрэй Дзяменьцьеў — гітара; Дзяніс Вячэрскі — клавішы; Зміцер Гунько — ударныя; Уладзімір Гнутаў — вакал; Яўген Цылікаў - гітара, а таксама аўтар усіх песень і ідэйны натхняльнік праекта.

У гэтым складзе гурт выдаў паўнацэнны альбом улетку 1996 пад назвай «Can't Fly» - узор цудоўнага хард-року. Далей адбыліся змены ў складзе, у выніку якіх усе ідэі Яўгена Цылікава паступова накіраваліся ў створаны новым клавішнікам Partyzone Андрэем Вараб'ёвым праект Out Of Reach, гэтыя ідэі падтрымаў і сам Яўген. У выніку новы гурт стаў цягчэй і скараціуся да 4 музыкаў.

У 2000 годзе Яўген вырашыў зноў вярнуцца да Partyzone. У новы склад увайшлі маладыя музыкі: Павел Коцкі — бас-гітара; Антон Арлоў — ударныя; Сяргей Воранаў — клавішы.

Яўген Цылікаў пачаў спяваць, але ненадоўга. Некалькі неўдалых канцэртаў у гэтым складзе ахалодзілі стараннасць працаваўшых з ім юнакоў, і Partyzone на некаторы час замаўчаў. Тым часам Яўген працягваў працаваць над новым альбомам. У выніку паспяховых перамоваў са сваім даўнім сябрам і калегай Дзянісам Вячэрскім на тэму сваёй замены ля мікрафона (бо той меў дастатковы вопыт у гурце Сок ды іншых), апошні стаў спяваць у Partyzone. Альбом «Трэба Рабіць» быў створаны ў сакавіку-маі 2002, і ў той жа час паступіла прапанова ад БМАgroup удзельнічаць у hardcore-кампіляцыі. Супрацоўніцтва адбылося, прычым з нечаканым працягам: БМА прапанавалі заняцца таксама прамоўшанам Partyzone, на што гурт пагадзіўся.

Улетку 2002 музыкі прынялі ўдзел у фэсце беларускай альтэрнатыўнай музыкі «Басовiшча», які адбыўся пад Беластокам у Польшчы 19-20 ліпеня і ўзялі там Гран-пры.[1] Прызом з'явіўся запіс у польскай студыі.

На 2003 год каманда мела наступны склад: Дзяніс Вячэрскі — вакал; Яўген Цылікаў — гітара, бэк-вакал, музыка і тэксты; Юрась Сушчынскі — гітара; Зміцер Астроўскі — бас-гітара; Аляксей Яфрэменка — ударныя.

Partyzone працягнулі актыўную канцэртную дзейнасць. У маі 2003 года яны прынялі ўдзел у «Рок-каранацыі», якая праводзілася ў к/з «Мінск». У 2003 і 2005 гадах музыкі ўдзельнічалі ў «Басовішчы» ў якасці гасцей. Трэці альбом гурта, «Сьмерці няма», быў выдадзены ў 2005 годзе.[2] У 2008 годзе гурт выпусціў два кліпа — «Смутак» і «Сьмерці няма». У 2008-2009 гадах Partyzone сталі удзельнікамі украінскага фестывалю «BeFree». Апошні на дадзены момант альбом «Падаць і ўзлятаць» выйшаў у маі 2011 года.[3] Паралельна з усім гэтым, Partyzone ўдзельнічалі ў шматлікіх зборніках беларускай музыкі.

У 2012 годзе, выступаючы на канцэрце свайго другога гурта Litvintroll, загінуў басіст Алег Клімчанка.[4]

Дыскаграфія

Альбомы

Удзел у зборніках

Апошні склад

  • Яўген Цылікаў: аўтар, гiтара, аранжыроўка
  • Алег Клiмчанка : бас-гітара
  • Дзяніс Вячэрскі: вакал
  • Нікіта Басалаеў: гітара
  • Андрэй Вараб'ёў: клявішы, бэк-вакалы
  • Аляксей Ефрэменка: ударныя
  • Ірына Хмель: вакал

Зноскі

Спасылкі