Размовы з удзельнікам:KarlKori

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Памер старонкі: 10 461

Вітаем

Smiley head happy.svg Вітаем у Вікіпедыі!
Вельмі рады бачыць Вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што зараз робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошнія змены.
Crystal Clear app korganizer.png Што зрабіць?
Icon apps query.svg Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі ці ў суполку Фэйсбука або LJ, праз IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
Nuvola gnome-fs-trash-full.svg Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 13:55, 16 лістапада 2016 (+03)

Шаблоны Звязнасці[правіць зыходнік]

Вітаю, дзякуй за працу па Звязнасці паміж артыкуламі :). Улічыце, калі ласка, што шаблоны гэтага праекта ставяцца і здымаюцца аўтаматычна ботам, праўда, часам з некаторай затрымкай :).--Хамелка/ разм. 10:19, 3 снежня 2016 (+03)

Дзякуй, не ведаў гэтага, менш будзе працы :) KarlKori (размовы) 14:11, 3 снежня 2016 (+03)

Аўтадогляд[правіць зыходнік]

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 20:33, 9 снежня 2016 (+03)

Вітаю, згодны. KarlKori (размовы) 13:35, 10 снежня 2016 (+03)
Green check.svg Зроблена, плённай працы! --JerzyKundrat (размовы) 13:58, 10 снежня 2016 (+03)

Дэвікіфікацыя[правіць зыходнік]

Вітаю, а які сэнс у гэтай вашай праўцы?--Хамелка/ разм. 16:34, 14 снежня 2016 (+03)

Першапачатковая вікі-спасылка вяла на старонку неадназначнасці, дзе не было патрэбнага артыкула. Калі не маю рацыі, калі ласка адкаціце. KarlKori (размовы) 16:37, 14 снежня 2016 (+03)
Не маеце. Са старонкамі неадназначнасцяў вядзецца праца. Напрыклад, можна загрузіць праз AWB спіс спасылак на неадназначнасць і ўдакладніць спасылкі з неадназначных на пэўныя артыкулы ў паўаўтаматычным рэжыме. Пры гэтым застаецца некаторая колькасць спасылак, для якіх пакуль няма не тое што артыкулу, але і згадвання на старонцы неадназначнасці. І той, хто гэтай працай займаецца, можа адшукаць, як правільна спаслацца на яго і выправіць недалік. А вы сваёй праўкай артыкул з падобнай працы выкрэслілі. Што тычыцца іменна гэтай спасылкі, то, здаецца, гэты артыкул калісьці пісала ці вікіфікавала я і я не здолела адшукаць, якое там правільнае імя. Чырвоная спасылка падкажа наступнаму рэдактару, ШТО можна паправіць.--Хамелка/ разм. 18:20, 14 снежня 2016 (+03)
Дзякуй за тлумачэнне. Буду больш асцярожны.KarlKori (размовы) 18:39, 14 снежня 2016 (+03)

Вікіпедыя:Істотныя артыкулы[правіць зыходнік]

Вітаю. Можа, Вас зацікавіць праца над гэтым спісам. --Artificial123 (размовы) 16:29, 10 студзеня 2017 (+03)

Дзень добры. Так, канешне, праца патрэбная, па магчымасці буду рабіць свой унёсак. KarlKori (размовы) 16:36, 10 студзеня 2017 (+03)

The Deenjes[правіць зыходнік]

Вітаю. Можаце прагледзець артыкул, ці няма там памылак і недарэчнасцей? Дзякуй. --Artificial123 (размовы) 11:29, 21 лютага 2017 (+03)

Вітаю, падаецца ўсё добра, зрабіў пару касметычных правак. Толькі, магчыма, спіс песень з іх альбома варта перанесці ў асобны артыкул для яго.--KarlKori (размовы) 11:57, 21 лютага 2017 (+03)
Нават на армянскай мове няма артыкула пра альбом. Калі зробляць — тады перанясу. --Artificial123 (размовы) 11:59, 21 лютага 2017 (+03)
Добра)--KarlKori (размовы) 12:13, 21 лютага 2017 (+03)
Гэта трэба перанесці пад назву з удакладненнем, асноўны сэнс не такі ж. --Artificial123 (размовы) 22:26, 21 лютага 2017 (+03)

Ліра[правіць зыходнік]

Звярніце, калі ласка, сваю ўвагу таксама на чырвоныя спасылкі ў арт. Нацыянальная музычная прэмія «Ліра» 2016 --Чаховіч Уладзіслаў (размовы) 17:42, 19 мая 2017 (+03)

Прынята.--KarlKori (размовы) 21:39, 19 мая 2017 (+03)

Мот (рэпер)[правіць зыходнік]

Артыкул дагэтуль недапрацаваны, ды і ўжо варта закрываць абмеркаванне. Калі хочаце, можаце яго сёння скараціць і выратаваць — інакш увечары будзе выдалены.--Artsiom91 (размовы) 11:56, 27 чэрвеня 2017 (MSK)

Artsiom91, сёння ўвечары дапрацую яго, хай будзе.--KarlKori (размовы) 12:00, 27 чэрвеня 2017 (MSK)

Open Space (band)[правіць зыходнік]

Добры дзень, KarlKori!

Тут замежнікі занадта звар'яцелі. Робяць закід на выдаленне старонкі пра гурт Open Space: https://en.wikipedia.org/wiki/Open_Space_(band). Вядома ж, той, хто намінаваў, мовы крыніцаў не ведае: https://meta.wikimedia.org/wiki/Special:CentralAuth?target=TheTechnician27 (далей ангельскай мовы нос не суне). Калі можна, пакінь, калі ласка, два словы на старонцы выдалення тут: https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Articles_for_deletion/Open_Space_(band).

Удалага дню!  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Pr12402 (р · у) 6 чэрвеня 2019

Gentleman[правіць зыходнік]

Добры дзень, KarlKori!

Прапаную прапісаць плюс на старонцы https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Кандыдаты_ў_добрыя_артыкулы Gentleman. У нас не было добрых артыкулаў менавіта пра музычны альбом – будзе. Пагатоў Krylowicz ужо дбайна папрацаваў там, каб усё было па найвышэйшаму стандарту.

Удалага дню!  — Гэту рэпліку пакінуў удзельнік Pr12402 (р · у) 7 чэрвеня 2019