Медаль да стагоддзя БНР: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
(удзельнік выдалены) (выдаленае кароткае апісанне змен) |
||
Радок 46: | Радок 46: | ||
== Узнагароджаныя == |
== Узнагароджаныя == |
||
[[Выява:Arlou Piatrovich.jpg|thumb|right|250px|[[Уладзімір Аляксеевіч Арлоў|У. Арлоў]] узнагароджвае [[Барыс Пятровіч|Б. Пятровіча]] медалём «100 гадоў БНР» ад імя старшыні [[Рада Беларускай Народнай Рэспублікі|Рады БНР]] [[Івонка Сурвіла|Івонкі Сурвілы]]]] |
|||
Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і [[Палітычныя вязні|палітычныя вязні]]. |
Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і [[Палітычныя вязні|палітычныя вязні]]. |
||
Версія ад 16:53, 31 жніўня 2019
Медаль 100 гадоў БНР | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | БНР | ||
Тып | медаль | ||
Каму ўручаецца | ваенным і грамадскім дзеячам | ||
Дата заснавання | 25 снежня 2018 | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Першае | 18 лютага 2019 | ||
Колькасць | больш за 130 | ||
Старэйшая | Ордэн Пагоні |
Медаль 100 гадоў БНР — узнагарода Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, зацверджаная 25 снежня 2018 года. Агулам медалём узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа.
Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акта 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследаванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Медаль уручаецца:
- Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
- Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
- Замежнікам, якія спрычыніліся да даследаванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Апісанне
Медаль выраблены з бронзы, мае круглую форму дыяметрам 38,61 мм[1].
На аверсе выбітыя выява герба «Пагоня», скрыжаваныя дубовыя галінкі і надпіс «Рада Беларускай Народнай Рэспублікі».
На рэверсе выбіты надпіс: «100 гадоў БНР», даты «1918» і «2018», лаўровы вянок і беларускі шасціканцовы крыж.
Стужка медаля складаецца з вертыкальных палосаў наступных колераў і размешчаных у наступным парадку: шырокая белая, вузкая чорная, шырокая чырвоная, вузкая чорная, шырокая белая. Наверсе стужкі замацаваная бронзавая планка з надпісам «B.N.R.» Шырыня стужкі — 34 мм.
Да медаля дадаецца афіцыйны дыплом на беларускай мове або на беларускай і англійскай мовах.
Узнагароджаныя
Агулам узнагароджаныя больш за 130 асоб з Беларусі і замежжа. Сярод іх палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні.
- Уладзімір Арлоў — пісьменнік
- Алесь Бяляцкі[2]
- Радзім Гарэцкі — акадэмік
- Джым Дынглі — даследчык
- Арнольд Макмілін — даследчык
- Адам Мальдзіс — даследчык
- Аляксей Марачкін — стваральнікі эталону дзяржаўнага герба «Пагоня»
- Уладзімір Някляеў — беларускі паэт, грамадска-палітычны дзеяч, намінант на Нобелеўскую прэмію
- Наталля Радзіна[3] — рэдактарка Хартыі 97
- Дэвід Суорц — першы пасол ЗША ў Беларусі
- Леў Талбузін — стваральнікі эталону дзяржаўнага герба «Пагоня»
- Юрый Туронак[4] — беларускі гісторык
- Стэфан Эрыксан — пасол Швецыі ў Беларусі
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ МЕДАЛЬ ДА СТАГОДДЗЯ БНР: АПІСАННЕ, Сайт Рады БНР
- ↑ Дзіяна Пінчук. Раней узнагароджвала толькі дзяржава, а цяпер — краіна . Новы Час (30 жніўня 2019). Праверана 11 ліпеня 2019.
- ↑ Галоўная рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна адной з першых атрымала медаль БНР, Радыё Свабода
- ↑ Уручаны першы Медаль да 100-годдзя БНР, Радыё Рацыя
Спасылкі
- Прэс-рэліз аб узнагароджанні медалём да 100-годдзя БНР, сайт Рады БНР