Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Sniezhanj (размовы | уклад)
Няма тлумачэння праўкі
Зноскі. Удакладнілі аб'ёмы фондаў
Радок 4: Радок 4:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
Дакладная дата стварэння бібліятэкі невядомая. Можна меркаваць, што [[езуіты]] сталі актыўна папаўняць свае кніжныя калекцыі з часу адкрыцця Полацкага езуіцкага калегіума (1581 г.). Полацкая езуіцкая бібліятэка хутка павялічвалася з пачатку XVII ст. за кошт набыцця новых кніг і атрымання выданняў у дар ад відных дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў свайго часу. Неаднаразова бібліятэка калегіума цярпела падчас ваенных дзеянняў і пажараў (1682, 1705, 1750 гг)<ref>[http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/3953/BIBLIOTEKA%20POLOCKIH%20%20IEZUITOV%20FAKTYI%2C%20SVEDENIYA%2C%20DOKUMENTYI.pdf?sequence=1&isAllowed=y Говорова Т.В. Библиотека полоцких иезуитов: факты сведения, документы. - С. 187.]</ref>.
Дакладная дата стварэння бібліятэкі невядомая. Можна меркаваць, што [[езуіты]] сталі актыўна папаўняць свае кніжныя калекцыі з часу адкрыцця Полацкага езуіцкага калегіума (1581 г.). Полацкая езуіцкая бібліятэка хутка павялічвалася з пачатку XVII ст. за кошт набыцця новых кніг і атрымання выданняў у дар ад відных дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў свайго часу<ref>Суша, А.А. [http://old.nlb.by/press/upload/6267.pdf Развіццё бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стагоддзях] / А. А. Суша // Веснік адукацыі. – 2012. – № 5. – С. 68.</ref>. Неаднаразова бібліятэка калегіума цярпела падчас ваенных дзеянняў і пажараў (1682, 1705, 1750 гг.)<ref>[http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/3953/BIBLIOTEKA%20POLOCKIH%20%20IEZUITOV%20FAKTYI%2C%20SVEDENIYA%2C%20DOKUMENTYI.pdf?sequence=1&isAllowed=y Говорова Т.В. Библиотека полоцких иезуитов: факты сведения, документы. - С. 187.]</ref>.


[[File:Gabrijel Gruber.jpg|thumb|Генерал ордэна езуітаў [[Габрыэль Грубер]], пры якім бібліятэка найбольш актыўна развівалася]]
[[File:Gabrijel Gruber.jpg|thumb|Генерал ордэна езуітаў [[Габрыэль Грубер]], пры якім бібліятэка найбольш актыўна развівалася]]
Кардынальна новымі былі ўмовы фарміравання бібліятэкі пасля 1772 г., калі пасля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] [[рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] усходняя частка Беларусі была далучана да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і [[Полацк]]. Праз год пасля гэтай падзеі, у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы [[Клімент XIV (Папа Рымскі)|Клімента XIV]]. Аднак [[Кацярына II]] дадзенае забараніла агалошванне папскага [[брэвэ]] і фармальна езуіты атрымалі магчымасць не выконваць патрабаванне пантыфіка працягнулі сваю дзейнасць на тэрыторыі імперыі. Полацк пры гэтым фактычна стаў сусветнай сталіцай некалі магутнага, а цяпер апальнага [[Езуіты|Таварыства Ісуса]]. Пераезд у Полацк вялікай колькасці высокаадукаваных прадстаўнікоў ордэна з Францыі, Італіі, Галандыі і іншых краін суправаджаўся перамяшчэннем сюды іх кніжных збораў. У 1787 г. у інвентары кніг бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума былі пазначаны кнігі 5576 аўтараў, пад імёнамі асобных з іх значылася да 50 выданняў. Галоўным чынам, гэта былі польскамоўныя выданні. З 1812 г., калі калегіум атрымаў універсітэцкі статус, сярод іншых прывілеяў, дараваных Полацкай акадэміі, быў атрыманы дазвол на ўвоз кніг з-за межаў імперыі: ''"Академия может беспрепятственно выписывать из чужих краев, как морем, так и сухим путем, все нужные инструменты и книги..."'' Прычым, езуіцкая бібліятэка з'яўлялася своеасаблівым цэнтрам размеркавання літаратуры. Частка кніг, якія паступалі ў Полацк, адпраўляліся ў іншыя калегіумы, а таксама ў езуіцкія місіі<ref>[http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/3953/BIBLIOTEKA%20POLOCKIH%20%20IEZUITOV%20FAKTYI%2C%20SVEDENIYA%2C%20DOKUMENTYI.pdf?sequence=1&isAllowed=y Говорова Т.В. Библиотека полоцких иезуитов: факты сведения, документы. - С. 188.]</ref>.
Кардынальна новымі былі ўмовы фарміравання бібліятэкі пасля 1772 г., калі пасля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу]] [[рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] усходняя частка Беларусі была далучана да [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і [[Полацк]]. Праз год пасля гэтай падзеі, у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы [[Клімент XIV (Папа Рымскі)|Клімента XIV]]. Аднак [[Кацярына II]] дадзенае забараніла агалошванне папскага [[брэвэ]] і фармальна езуіты атрымалі магчымасць не выконваць патрабаванне пантыфіка працягнулі сваю дзейнасць на тэрыторыі імперыі. Полацк пры гэтым фактычна стаў сусветнай сталіцай некалі магутнага, а цяпер апальнага [[Езуіты|Таварыства Ісуса]]. Пераезд у Полацк вялікай колькасці высокаадукаваных прадстаўнікоў ордэна з Францыі, Італіі, Галандыі і іншых краін суправаджаўся перамяшчэннем сюды іх кніжных збораў. У 1787 г. у інвентары кніг бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума былі пазначаны кнігі 5576 аўтараў, пад імёнамі асобных з іх значылася да 50 выданняў<ref>Суша, А.А. [http://old.nlb.by/press/upload/6267.pdf Развіццё бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стагоддзях] / А. А. Суша // Веснік адукацыі. – 2012. – № 5. – С. 69.</ref>. Галоўным чынам, гэта былі польскамоўныя выданні. З 1812 г., калі калегіум атрымаў універсітэцкі статус, сярод іншых прывілеяў, дараваных Полацкай акадэміі, быў атрыманы дазвол на ўвоз кніг з-за межаў імперыі: ''"Академия может беспрепятственно выписывать из чужих краев, как морем, так и сухим путем, все нужные инструменты и книги..."'' Прычым, езуіцкая бібліятэка з'яўлялася своеасаблівым цэнтрам размеркавання літаратуры. Частка кніг, якія паступалі ў Полацк, адпраўляліся ў іншыя калегіумы, а таксама ў езуіцкія місіі<ref>[http://repository.buk.by/bitstream/handle/123456789/3953/BIBLIOTEKA%20POLOCKIH%20%20IEZUITOV%20FAKTYI%2C%20SVEDENIYA%2C%20DOKUMENTYI.pdf?sequence=1&isAllowed=y Говорова Т.В. Библиотека полоцких иезуитов: факты сведения, документы. - С. 188.]</ref>.


== Зборы ==
== Зборы ==


Багаццем і разнастайнасцю бібліятэкі былі ўражаны многія яе наведвальнікі, у тым ліку і імператар [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр І]]. На завяршальным этапе існавання (напярэдадні выгнання езуітаў з Расійскай імперыі ў 1820 г.) бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума складалася з Галоўнай бібліятэкі (кнігі на еўрапейскіх і ўсходніх мовах – каля 30 тыс. тамоў), Польскай бібліятэкі (выдзелена з Галоўнай у 1817 г. і налічвала больш 10 тысяч тамоў), Студэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі клерыкаў, бібліятэкі акадэмічнай канцылярыі, бібліятэкі крамы, бібліятэкі друкарні, бібліятэкі музычнай бурсы (548 нот розных твораў) і бібліятэкі касцёла, меўся таксама шэраг падручных бібліятэк у вучэбных памяшканнях і на руках у выкладчыкаў. Паводле правіл забаранялася блытаць кнігі паміж гэтымі бібліятэкамі. Ёсць звесткі, што напярэдадні закрыцця акадэміі яе калекцыя налічвала да 60 тысяч тамоў.
Багаццем і разнастайнасцю бібліятэкі былі ўражаны многія яе наведвальнікі, у тым ліку і імператар [[Аляксандр I, імператар расійскі|Аляксандр І]]. На завяршальным этапе існавання (напярэдадні выгнання езуітаў з Расійскай імперыі ў 1820 г.) бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума складалася з Галоўнай бібліятэкі (кнігі на еўрапейскіх і ўсходніх мовах – каля 30 тыс. тамоў), Польскай бібліятэкі (выдзелена з Галоўнай у 1817 г. і налічвала больш 10 тысяч тамоў), Студэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі клерыкаў, бібліятэкі акадэмічнай канцылярыі, бібліятэкі крамы, бібліятэкі друкарні, бібліятэкі музычнай бурсы (548 нот розных твораў) і бібліятэкі касцёла, меўся таксама шэраг падручных бібліятэк у вучэбных памяшканнях і на руках у выкладчыкаў<ref>Суша, А.А. [http://old.nlb.by/press/upload/6267.pdf Развіццё бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стагоддзях] / А. А. Суша // Веснік адукацыі. – 2012. – № 5. – С. 70.</ref>. Паводле правіл забаранялася блытаць кнігі паміж гэтымі бібліятэкамі. Ёсць звесткі, што напярэдадні закрыцця акадэміі яе кніжныя калекцыі налічвалі да 120 тысяч тамоў.


Вялікую частку збору складалі заходнееўрапейскія выданні па філасофіі, тэалогіі, кананічнаму і грамадзянскаму праву, царкоўнай і свецкай гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, ваенным, медыцынскім, матэматычным, тэхнічным, натуральным і іншым дысцыплінам, энцыклапедычныя, даведачныя, літаратурныя (асабліва працы класікаў) і мастацкія выданні, багатая перыёдыка. Для патрэб школьнага тэатра пры калегіуме збіраліся выданні твораў еўрапейскіх драматургаў. Асноўным спосабам папаўнення фондаў бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума з’яўлялася набыццё новай літаратуры, атрыманне абавязковага асобніка з езуіцкіх друкарань Беларусі, перадача выданняў у дар (як свецкімі асобамі, так і прадстаўнікамі ордэна). [[Полацкая езуіцкая друкарня]], што дзейнічала ў 1787–1820 гг., выпускала шмат навучальных і навуковых выданняў (было надрукавана 500 найменняў кніг), якія ў абавязковым парадку паступалі ў фонды бібліятэкі калегіума. У бібліятэцы полацкіх езуітаў захоўваліся таксама выданні каталіцкіх, пратэстанцкіх, праваслаўных і ўніяцкіх друкарань Беларусі. Да таго ж у бібліятэцы захоўвалася вялікая колькасць рукапісных кніг.
Вялікую частку збору складалі заходнееўрапейскія выданні па філасофіі, тэалогіі, кананічнаму і грамадзянскаму праву, царкоўнай і свецкай гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, ваенным, медыцынскім, матэматычным, тэхнічным, натуральным і іншым дысцыплінам, энцыклапедычныя, даведачныя, літаратурныя (асабліва працы класікаў) і мастацкія выданні, багатая перыёдыка. Для патрэб школьнага тэатра пры калегіуме збіраліся выданні твораў еўрапейскіх драматургаў. Асноўным спосабам папаўнення фондаў бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума з’яўлялася набыццё новай літаратуры, атрыманне абавязковага асобніка з езуіцкіх друкарань Беларусі, перадача выданняў у дар (як свецкімі асобамі, так і прадстаўнікамі ордэна). [[Полацкая езуіцкая друкарня]], што дзейнічала ў 1787–1820 гг., выпускала шмат навучальных і навуковых выданняў (было надрукавана больш 500 найменняў кніг), якія ў абавязковым парадку паступалі ў фонды бібліятэкі калегіума. У бібліятэцы полацкіх езуітаў захоўваліся таксама выданні каталіцкіх, пратэстанцкіх, праваслаўных і ўніяцкіх друкарань Беларусі. Да таго ж у бібліятэцы захоўвалася вялікая колькасць рукапісных кніг.


== Арганізацыя працы ==
== Арганізацыя працы ==
Радок 24: Радок 24:


[[File:Catholic Church of St. Stephen in Polacak, N. Orda.jpg|thumb|Будынак колішняй акадэміі і касцёла на малюнку [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]]]]
[[File:Catholic Church of St. Stephen in Polacak, N. Orda.jpg|thumb|Будынак колішняй акадэміі і касцёла на малюнку [[Напалеон Орда|Напалеона Орды]]]]
Пасля рашэння аб прымусовым закрыцці акадэміі ў [[1820]] г. яе бібліятэка была часткова разрабаваная: “Наступіла сапраўднае рабаванне. На працягу некалькіх дзён бібліятэку без літасці расцягнулі. Рэдкія і дарагія кнігі прадаваліся за некалькі грошаў. Нават паліцыя дапамагала гэтаму раскраданню. Рабаванне было спынена камісіяй, прызначанай для прыняцця касцёла, бібліятэкі, рухомай і нерухомай маёмасці”. Праз месяц пасля выдання царскага дэкрэту аб выгнанні езуітаў зборы Галоўнай бібліятэкі скарацілася да 13490 тамоў, Польскай – да 2434 (або 2436), Студэнцкай – да 3708, а ўсіх бібліятэк разам – да 23563 кніг, што азначае скарачэнне больш як у два разы. Рэшткі акадэмічнай бібліятэкі ў [[1822]] г. былі перададзены полацкім піярам, якія ў [[1822]]–[[1830]] гг. у будынках колішняй акадэміі ўтрымлівалі сваю вышэйшую вучэльню. Аднак у хуткім часе і гэта вучэльня была зачынена, бо не адпавядала духу рэформ, якія праводзіліся [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаем I]] па распаўсюджванні праваслаўя і нейтралізацыі заходняга ўплыву ў [[Беларусь|Беларусі]].
Пасля рашэння аб прымусовым закрыцці акадэміі ў [[1820]] г. яе бібліятэка была часткова разрабаваная: “Наступіла сапраўднае рабаванне. На працягу некалькіх дзён бібліятэку без літасці расцягнулі. Рэдкія і дарагія кнігі прадаваліся за некалькі грошаў. Нават паліцыя дапамагала гэтаму раскраданню. Рабаванне было спынена камісіяй, прызначанай для прыняцця касцёла, бібліятэкі, рухомай і нерухомай маёмасці”. Праз месяц пасля выдання царскага дэкрэту аб выгнанні езуітаў зборы Галоўнай бібліятэкі скарацілася да 13490 тамоў, Польскай – да 2434 (або 2436), Студэнцкай – да 3708, а ўсіх бібліятэк разам – да 23563 кніг, што азначае скарачэнне больш як у два разы<ref>Суша, А.А. [http://old.nlb.by/press/upload/6267.pdf Развіццё бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стагоддзях] / А. А. Суша // Веснік адукацыі. – 2012. – № 5. – С. 71.</ref>. Рэшткі акадэмічнай бібліятэкі ў [[1822]] г. былі перададзены полацкім піярам, якія ў [[1822]]–[[1830]] гг. у будынках колішняй акадэміі ўтрымлівалі сваю вышэйшую вучэльню. Аднак у хуткім часе і гэта вучэльня была зачынена, бо не адпавядала духу рэформ, якія праводзіліся [[Мікалай I, імператар расійскі|Мікалаем I]] па распаўсюджванні праваслаўя і нейтралізацыі заходняга ўплыву ў [[Беларусь|Беларусі]].


Пасля вывучэння і разбору бібліятэкі адмыслова прызначанай у [[1830]] г. камісіяй асноўная і найбольш каштоўная частка збору полацкіх езуітаў і піяраў была размеркаваная паміж буйнейшымі публічнымі бібліятэкамі і навучальнымі ўстановамі [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Пецярбурга]], а невялікая частка перададзена “беларускім гімназіям”. Створанаму ў [[1835]] г. [[Полацкі кадэцкі корпус|Полацкаму кадэцкаму корпусу]] пакінулі толькі 2080 кніг (1477 тытулаў) па ваеннай справе, матэматычных і прыродазнаўчых навуках.
Пасля вывучэння і разбору бібліятэкі адмыслова прызначанай у [[1830]] г. камісіяй асноўная і найбольш каштоўная частка збору полацкіх езуітаў і піяраў была размеркаваная паміж буйнейшымі публічнымі бібліятэкамі і навучальнымі ўстановамі [[Масква|Масквы]] і [[Санкт-Пецярбург|Пецярбурга]], а невялікая частка перададзена “беларускім гімназіям”. Створанаму ў [[1835]] г. [[Полацкі кадэцкі корпус|Полацкаму кадэцкаму корпусу]] пакінулі толькі 2080 кніг (1477 тытулаў) па ваеннай справе, матэматычных і прыродазнаўчых навуках.
Радок 40: Радок 40:
* [[Алесь Суша|Суша]], А.А. Станаўленне бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стст. / А.А.Суша // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых прац. Мн., 2011. Вып.3. С.257–272.
* [[Алесь Суша|Суша]], А.А. Станаўленне бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стст. / А.А.Суша // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых прац. Мн., 2011. Вып.3. С.257–272.
* Суша, А.А. Библиотеки полоцких учебных заведений – центры культурной жизни Беларуси в ХVI–ХIХ веках / А.А.Суша // Библиотека в контексте истории. Москва, 2011. С. 79–89.
* Суша, А.А. Библиотеки полоцких учебных заведений – центры культурной жизни Беларуси в ХVI–ХIХ веках / А.А.Суша // Библиотека в контексте истории. Москва, 2011. С. 79–89.
*Суша, А.А. [http://old.nlb.by/press/upload/6267.pdf Развіццё бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стагоддзях] / А. А. Суша // Веснік адукацыі. – 2012. – № 5. – С. 67–72.
*Шайкоў, В. Да пытання аб езуіцкай біблітэкі ў Полацку / В.Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. -2003. - № 4. - С. 54-55.
*Шайкоў, В. Да пытання аб езуіцкай біблітэкі ў Полацку / В.Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. -2003. - № 4. - С. 54-55.



Версія ад 15:32, 25 сакавіка 2020

Будынкі Полацкага езуіцкага калегіума ў 18 ст.

Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі — найбуйнейшая бібліятэка Полацка ў канцы XVI - першай чвэрці XIX стст., адна з багацейшых бібліятэк даўняй Беларусі. Існавала пры Полацкай езуіцкай акадэміі (да 1812 г. - пры Полацкім езуіцкім калегіуме).

Гісторыя

Дакладная дата стварэння бібліятэкі невядомая. Можна меркаваць, што езуіты сталі актыўна папаўняць свае кніжныя калекцыі з часу адкрыцця Полацкага езуіцкага калегіума (1581 г.). Полацкая езуіцкая бібліятэка хутка павялічвалася з пачатку XVII ст. за кошт набыцця новых кніг і атрымання выданняў у дар ад відных дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў свайго часу[1]. Неаднаразова бібліятэка калегіума цярпела падчас ваенных дзеянняў і пажараў (1682, 1705, 1750 гг.)[2].

Генерал ордэна езуітаў Габрыэль Грубер, пры якім бібліятэка найбольш актыўна развівалася

Кардынальна новымі былі ўмовы фарміравання бібліятэкі пасля 1772 г., калі пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай усходняя частка Беларусі была далучана да Расійскай імперыі. У ліку далучаных да Расіі гарадоў быў і Полацк. Праз год пасля гэтай падзеі, у 1773 г., дзейнасць ордэна езуітаў была забаронена рашэннем папы Клімента XIV. Аднак Кацярына II дадзенае забараніла агалошванне папскага брэвэ і фармальна езуіты атрымалі магчымасць не выконваць патрабаванне пантыфіка працягнулі сваю дзейнасць на тэрыторыі імперыі. Полацк пры гэтым фактычна стаў сусветнай сталіцай некалі магутнага, а цяпер апальнага Таварыства Ісуса. Пераезд у Полацк вялікай колькасці высокаадукаваных прадстаўнікоў ордэна з Францыі, Італіі, Галандыі і іншых краін суправаджаўся перамяшчэннем сюды іх кніжных збораў. У 1787 г. у інвентары кніг бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума былі пазначаны кнігі 5576 аўтараў, пад імёнамі асобных з іх значылася да 50 выданняў[3]. Галоўным чынам, гэта былі польскамоўныя выданні. З 1812 г., калі калегіум атрымаў універсітэцкі статус, сярод іншых прывілеяў, дараваных Полацкай акадэміі, быў атрыманы дазвол на ўвоз кніг з-за межаў імперыі: "Академия может беспрепятственно выписывать из чужих краев, как морем, так и сухим путем, все нужные инструменты и книги..." Прычым, езуіцкая бібліятэка з'яўлялася своеасаблівым цэнтрам размеркавання літаратуры. Частка кніг, якія паступалі ў Полацк, адпраўляліся ў іншыя калегіумы, а таксама ў езуіцкія місіі[4].

Зборы

Багаццем і разнастайнасцю бібліятэкі былі ўражаны многія яе наведвальнікі, у тым ліку і імператар Аляксандр І. На завяршальным этапе існавання (напярэдадні выгнання езуітаў з Расійскай імперыі ў 1820 г.) бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума складалася з Галоўнай бібліятэкі (кнігі на еўрапейскіх і ўсходніх мовах – каля 30 тыс. тамоў), Польскай бібліятэкі (выдзелена з Галоўнай у 1817 г. і налічвала больш 10 тысяч тамоў), Студэнцкай бібліятэкі, бібліятэкі клерыкаў, бібліятэкі акадэмічнай канцылярыі, бібліятэкі крамы, бібліятэкі друкарні, бібліятэкі музычнай бурсы (548 нот розных твораў) і бібліятэкі касцёла, меўся таксама шэраг падручных бібліятэк у вучэбных памяшканнях і на руках у выкладчыкаў[5]. Паводле правіл забаранялася блытаць кнігі паміж гэтымі бібліятэкамі. Ёсць звесткі, што напярэдадні закрыцця акадэміі яе кніжныя калекцыі налічвалі да 120 тысяч тамоў.

Вялікую частку збору складалі заходнееўрапейскія выданні па філасофіі, тэалогіі, кананічнаму і грамадзянскаму праву, царкоўнай і свецкай гісторыі, мовазнаўству, мастацтвазнаўству, ваенным, медыцынскім, матэматычным, тэхнічным, натуральным і іншым дысцыплінам, энцыклапедычныя, даведачныя, літаратурныя (асабліва працы класікаў) і мастацкія выданні, багатая перыёдыка. Для патрэб школьнага тэатра пры калегіуме збіраліся выданні твораў еўрапейскіх драматургаў. Асноўным спосабам папаўнення фондаў бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума з’яўлялася набыццё новай літаратуры, атрыманне абавязковага асобніка з езуіцкіх друкарань Беларусі, перадача выданняў у дар (як свецкімі асобамі, так і прадстаўнікамі ордэна). Полацкая езуіцкая друкарня, што дзейнічала ў 1787–1820 гг., выпускала шмат навучальных і навуковых выданняў (было надрукавана больш 500 найменняў кніг), якія ў абавязковым парадку паступалі ў фонды бібліятэкі калегіума. У бібліятэцы полацкіх езуітаў захоўваліся таксама выданні каталіцкіх, пратэстанцкіх, праваслаўных і ўніяцкіх друкарань Беларусі. Да таго ж у бібліятэцы захоўвалася вялікая колькасць рукапісных кніг.

Арганізацыя працы

Кіраванне бібліятэкай даручалася прэфекту калегіума, чые абавязкі былі рэгламентаваны Статутам ордэна і ў якасці каго звычайна абіраўся выкладчык рыторыкі і паэтыкі. Прэфект адказваў за камплектаванне фонду; сачыў за выхадам новай літаратуры; закупаў яе і прапагандаваў сярод выкладчыкаў калегіума (акадэміі); захоўваў ключы ад кнігасховішча; дапускаў да збораў толькі тых карыстальнікаў, якім гэта было дазволена; сачыў, каб забароненыя кнігі не патрапілі да непадрыхтаванага чытача; кантраляваў вяртанне выдадзенай літаратуры (вёў сшытак кнігавыдачы); расстаўляў кнігі ў прадметным парадку; складаў каталогі бібліятэкі і прад’яўляў іх правінцыялу ордэна падчас праверкі; сачыў за чысцінёй і вільготнасцю ў памяшканнях. Дапамогу прэфекту аказвалі малодшыя магістры і клерыкі. У выніку дзейнасці прэфектаў і іх памочнікаў на большасці захаваных выданняў з бібліятэкі Полацкага езуіцкага калегіума маецца або рукапісная адзнака аб прыналежнасці да бібліятэкі, або адпаведны штамп ці экслібрыс.

Неўзабаве пасля пажару 1750 г., езуіты сталі ўзводзіць для калегіума пераважна мураваныя будынкі. У адным з іх і былі размешчаныя асноўныя кніжныя фонды. З паўночнай часткі галоўнага трохпавярховага фасаду, насупраць параднага пад'езду, прымыкала двухпавярховая пабудова. На верхнім яе паверсе ў грандыёзнай скляпенчатай залі і знаходзілася бібліятэка. Сёння на гэтым жа месцы, у адроджаным Полацкім калегіуме, размяшчаецца чытальная зала Навуковай біблітэкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Лёс збораў

Будынак колішняй акадэміі і касцёла на малюнку Напалеона Орды

Пасля рашэння аб прымусовым закрыцці акадэміі ў 1820 г. яе бібліятэка была часткова разрабаваная: “Наступіла сапраўднае рабаванне. На працягу некалькіх дзён бібліятэку без літасці расцягнулі. Рэдкія і дарагія кнігі прадаваліся за некалькі грошаў. Нават паліцыя дапамагала гэтаму раскраданню. Рабаванне было спынена камісіяй, прызначанай для прыняцця касцёла, бібліятэкі, рухомай і нерухомай маёмасці”. Праз месяц пасля выдання царскага дэкрэту аб выгнанні езуітаў зборы Галоўнай бібліятэкі скарацілася да 13490 тамоў, Польскай – да 2434 (або 2436), Студэнцкай – да 3708, а ўсіх бібліятэк разам – да 23563 кніг, што азначае скарачэнне больш як у два разы[6]. Рэшткі акадэмічнай бібліятэкі ў 1822 г. былі перададзены полацкім піярам, якія ў 18221830 гг. у будынках колішняй акадэміі ўтрымлівалі сваю вышэйшую вучэльню. Аднак у хуткім часе і гэта вучэльня была зачынена, бо не адпавядала духу рэформ, якія праводзіліся Мікалаем I па распаўсюджванні праваслаўя і нейтралізацыі заходняга ўплыву ў Беларусі.

Пасля вывучэння і разбору бібліятэкі адмыслова прызначанай у 1830 г. камісіяй асноўная і найбольш каштоўная частка збору полацкіх езуітаў і піяраў была размеркаваная паміж буйнейшымі публічнымі бібліятэкамі і навучальнымі ўстановамі Масквы і Пецярбурга, а невялікая частка перададзена “беларускім гімназіям”. Створанаму ў 1835 г. Полацкаму кадэцкаму корпусу пакінулі толькі 2080 кніг (1477 тытулаў) па ваеннай справе, матэматычных і прыродазнаўчых навуках.

Сёння фрагменты бібліятэкі Полацкай езуіцкай акадэміі захоўваюцца ў зборах Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі, у тым ліку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі – некалькі соцень выданняў. Няспешна, але планамерна ідзе вывучэнне буйнейшага полацкага кнігазбору, разглядаюцца магчымыя шляхі бібліяграфічнай і віртуальнай (поўнатэкставай) рэканструкцыі гэтай гістарычнай калекцыі.

Зноскі

Крыніцы

  • Блинова, Т.Б. Иезуиты в Беларуси: роль иезуитов в организации образования и просвещения. Гродно, 2002.
  • Kadulska, I. Akademia Połocka: ośrodek kultury na Kresach: 1812–1820. Gdańsk, 2004.
  • Мотульский, Р.С. Из прошлого в будущее. Библиотеки Беларуси. Ч.1. Мн., 2011.
  • Бібліятэка Полацкага езуіцкага калегіума // Вялікае Княства Літоўскае: энцыклапедыя. Мн., 2010. Т.3. С.77–79.
  • Grzebień, L. Organizacja bibliotek jezuickich w Polsce od XVI do XVIII wieku // Archiwa, Biblioteki i Muzea Kościelne. 1975. T.30. S.225–278.
  • Суша, А.А. Станаўленне бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стст. / А.А.Суша // Беларуская кніга ў кантэксце сусветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасць : зборнік навуковых прац. Мн., 2011. Вып.3. С.257–272.
  • Суша, А.А. Библиотеки полоцких учебных заведений – центры культурной жизни Беларуси в ХVI–ХIХ веках / А.А.Суша // Библиотека в контексте истории. Москва, 2011. С. 79–89.
  • Суша, А.А. Развіццё бібліятэк навучальных устаноў Полацка ў XVI–XIX стагоддзях / А. А. Суша // Веснік адукацыі. – 2012. – № 5. – С. 67–72.
  • Шайкоў, В. Да пытання аб езуіцкай біблітэкі ў Полацку / В.Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. -2003. - № 4. - С. 54-55.