Волагда: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
Радок 71: | Радок 71: | ||
== Вядомыя асобы == |
== Вядомыя асобы == |
||
* [[Уладзімір Аляксандравіч Карпаў]] ([[1940]]—[[2006]]) |
* [[Уладзімір Аляксандравіч Карпаў]] ([[1940]]—[[2006]]) — беларускі філолаг. |
||
* [[Варлам Ціханавіч Шаламаў]] |
* [[Варлам Ціханавіч Шаламаў]] |
||
* [[Леанід Якаўлевіч Сакалоў]] (нар. [[1939]]) |
* [[Леанід Якаўлевіч Сакалоў]] (нар. [[1939]]) — беларускі архітэктар. |
||
* [[Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў]] (1916—1944) — [[Герой Савецкага Саюза]] |
|||
== Літаратура == |
== Літаратура == |
Версія ад 09:07, 1 красавіка 2020
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Волагда (руск.: Вологда) — горад у Расіі, заснаваны ў 1147 годзе, адміністрацыйны, культурны і навуковы цэнтр Валагодскай вобласці. Размешчаны на рацэ Волагдзе. Важнейшы транспартны вузел Паўночнага Захаду Расіі. Уваходзіць у лік гарадоў, якія маюць асабліва каштоўную гістарычную спадчыну: на тэрыторыі горада 224 помніка гісторыі, архітэктуры, культуры; 128 з іх узяты пад ахову дзяржавы.
Гісторыя
Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах пад 1147 годам. Да канца 14 ст. была ва ўладаннях Ноўгарада, затым трапіла пад уладу Вялікага княства Маскоўскага. У 15-17 стст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр, а таксама цэнтр гандлю Рускай дзяржавы з Памор'ем, Сібір'ю і Заходняй Еўропай. З заснаваннем Пецярбурга і развіццём гандлю на Балтыйскім моры эканамічнае значэнне Волагды знізілася. У 1708 годзе ўваходзіла ў склад Архангелагародскай губерні, з 1719 года — правінцыйны горад, з 1780 года — цэнтр Валагодскага намесніцтва, з 1796 года — Валагодскай губерні. У канцы 19 — пачатку 20 стст. праз Волагду была пракладзена чыгунка, якая звязала яе з Масквой (праз Яраслаўль), Архангельскам, Пецярбургам і Вяткай (цяпер г. Кіраў). У 1926-27 гг. у горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Вядомыя асобы
- Уладзімір Аляксандравіч Карпаў (1940—2006) — беларускі філолаг.
- Варлам Ціханавіч Шаламаў
- Леанід Якаўлевіч Сакалоў (нар. 1939) — беларускі архітэктар.
- Уладзімір Канстанцінавіч Далгоў (1916—1944) — Герой Савецкага Саюза
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Зноскі