Перайсці да зместу

Леанід Якаўлевіч Сагалаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Леанід Якаўлевіч Сакалоў)
Леанід Якаўлевіч Сагалаў
Дата нараджэння 27 красавіка 1939(1939-04-27) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Леанід Якаўлевіч Сагалаў (27 красавіка 1939, г. Волагда) — беларускі архітэктар.

Скончыў у 1963 годзе БПІ. 3 1963 года працаваў у БелНДІПдзіпрасельбуд, з 1967 у інстытуце «Белпрампраект», з 1971 у Саюзмашпраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў Беларускага філіяла Дзіпрамяса.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года. Пражывае ў Мінску.

Асноўныя работы: будынак інстытута «БелНДІПдзіпрасельбуд» (1973), інжынерны корпус завода «Прамсувязь» (1973), лабараторны корпус Інстытута цепла- і масаабмену АН Беларусі (1972), гармалзавод № 3 (1983) у Мінску, гармалзаводы ў Гомелі, Слуцку (19801982); карпусы Беларускага аўтамабільнага завода ў Жодзіне (1977, усе ў сааўтарстве), прыладабудаўнічыя заводы ў Волагдзе, Растове Вялікім, Рагачове (19731976); вытворчы і інжынерны карпусы прадпрыемстваў машынабудавання і прыладабудавання ў Новасібірску, Барнауле, Казані, Мінску, Брэсце, Гомелі (19731976); прадпрыемствы мясной і малочнай прамысловасці ў Барысаве, Бярозе, Слуцку, Віцебску, Баранавічах, Клецку, Полацку, Гродне, Навагрудку і інш. (19781990).