Ляўконія: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя, афармленне
др правільная спасылка
Радок 86: Радок 86:


== Цікавы факт ==
== Цікавы факт ==
У серыі кніг «[[Песня Лёду і Агню]]» [[Джордж Марцін|Джорджа Марціна]] фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі ({{lang-en|gillyflower}}, Джылі.
У серыі кніг «[[Песня Лёду і Агню]]» [[Джордж Рэйманд Рычард Марцін|Джорджа Р. Р. Марціна]] фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі ({{lang-en|gillyflower}}, Джылі.


{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 19:56, 9 кастрычніка 2020

Ляўконія

Ляўконія сівая (Matthiola incana) — тыпавы від роду Ляўконія
Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Matthiola W.T.Aiton (1812), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23247
NCBI  3723
EOL  61737
GRIN  g:7332
IPNI  331760-2

Ляўконія, або Маціёла[3] (Matthióla) — род аднагадовых і шматгадовых травяністых раслін сямейства Капуставыя, ці Крыжакветныя (Brassicaceae), распаўсюджаных у Паўднёвай Еўропе, Міжземнамор’е і суседніх рэгіёнах.

Дэкаратыўная прыгожа квітнеючая садовая расліна з духмянымі кветкамі. Некалькі відаў культывуюцца ў адкрытым грунце, маюцца дэкаратыўныя сарты, прыдатныя для азелянення балконаў.

Этымалогія

Лацінская назва дадзена расліне Робертам Броўнам у гонар італьянскага лекара і батаніка П’етра Маціёлі.

Батанічнае апісанне

Расліна вышынёй да метра з лямцавым апушэннем, якая ўтварае адраўнелыя кусцікі. Сцеблы прамыя або трохі выгнутыя, слаба галінастыя, з густым лісцем.

Лісце ланцэтнай формы, суцэльнае або зубчастае.

Кветкі ад белага да ружова-ліловага або жоўтага колераў з чатырма пялёсткамі і характэрным пахам. Кветкі сабраны ў каласападобныя мяцёлкі.

Плады — сухія плоскія струкі з выступальнымі грудкамі ад насення.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Кветкі немахровых садовых формаў ляўконій даюць меданосным пчолам нектар[4].

Віды

Род налічвае 22 віды[5]:

Цікавы факт

У серыі кніг «Песня Лёду і Агню» Джорджа Р. Р. Марціна фігуруе дзяўчына, названая ў гонар кветак ляўконіі (англ.: gillyflower, Джылі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Абрикосов Х. Н. и др. Левкой // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 166.
  5. The Plant List: Matthiola

Літаратура

Спасылкі

  • Левкой ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку (Праверана 16 чэрвеня 2009)
  • Ляўконія: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Левкой ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін (Праверана 16 чэрвеня 2009)