Перайсці да зместу

Мікалай Адольфавіч Буш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з N.Busch)
Мікалай Адольфавіч Буш
Дата нараджэння 29 кастрычніка (10 лістапада) 1869 ці 10 (22) лістапада 1869[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 жніўня 1941(1941-08-07)[2][1] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Elizaveta Aleksandrovna Busch[d][4]
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера батаніка
Месца працы
Навуковая ступень магістр[7] і доктар біялагічных навук[6] (1937)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Nicolaĭ Adolfowitsch Busch на Віківідах
Старонка на Віківідах
Nicolai Busch на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Мікалай Адольфавіч Буш[9] (руск.: Николай Адольфович Буш; 10 лістапада 1869 — 7 жніўня 1941) — батанік, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1920).

Нарадзіўся ў горадзе Слабадской Вяцкай губерні (зараз раённы цэнтр у Кіраўскай вобласці Расіі). Скончыў Вяцкую мужчынскую гімназію, у 1891 годзе — Казанскі ўніверсітэт, у 1895 годзе — Лясны інстытут у Санкт-Пецярбургу. З 1895 года выкладаў у Юр’еўскім універсітэце (з 1900 года — прыват-дацэнт). З 1902 года на пасадзе малодшага кансерватара Санкт-Пецярбургскага Імператарскага батанічнага сада. У 1903 годзе абараніў дысертацыю на званне магістра, у 1911 годзе — доктарскую. у 1908—1911 гг. выкладаў батаніку на Вышэйшых жаночых сельскагаспадарчых курсах (створаны ў 1904 годзе па ініцыятыве І. А. Сцебута, сучасны Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт). З 1911 года прафесар Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсаў. З 1909 года ў Пецярбургскім універсітэце: прыват-дацэнт, прафесар, з 1918 г. — загадчык кафедрай батанічнай геаграфіі. У 1910—1917 гг. загадчык кафедрай батанікі Пецярбургскага псіханеўралагічнага інстытута. З 1931 года ў Батанічным інстытуце Акадэміі навук СССР, загадчык каўказскім гербарыем.

Памёр М. А. Буш у горадзе Белазерск Валагодскай вобласці.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

М. А. Бушу належаць навуковыя працы па батанічнай геаграфіі Каўказа, Сібіры і Далёкага Усходу. Займаўся складаннем батаніка-геаграфічных картаў раёнаў Каўказа. Прапанаваў схему падзелу Сібіры на батаніка-геаграфічныя вобласці. Аўтар падручнікаў для вышэйшых навучальных устаноў «Морфология и систематика растений» (2-е выд. 1924) і «Курс систематики высших растений» (1940), манаграфіі, навукова-папулярных кніг, артыкулаў і інш.

У 1916—1934 гг. вучоны сакратар Рускага батанічнага таварыства.

За праведзеныя экспедыцыі на Каўказ Рускім геаграфічным таварыствам узнагароджаны медалём імя М. М. Пржавальскага.

Зноскі

  1. а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедияЧувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
  2. Буш Николай Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Буш Николай Адольфович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Сытин А. К., Сластунов Д. Д. В.Л. Комаров и авторы «Флоры СССР», Vladimir Komarov and the authors of “Flora of the USSR” // Историко-биологические исследования — 2021. — Т. 13, вып. 1. — С. 24–71. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2021-11002
  5. а б в Geltman D. V. Владимир Леонтьевич Комаров: краткий биографический очерк, Vladimir Leontyevich Komarov: a short biography // Историко-биологические исследования — 2020. — Vol. 12, Iss. 4. — P. 12–37. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-14002
  6. а б в г д Бубырева В. А., Гельтман Д. В. В.Л. Комаров и Санкт-Петербургский университет, Vladimir L. Komarov and St. Petersburg University // Историко-биологические исследования — 2020. — Т. 12, вып. 4. — С. 68–94. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2020-14004
  7. а б в г д е ё ж Рихтер Я. А., Глебов М. П., Рихтер Т. Я. Дорога в будущее: К истории кружка «Маленьких ботаников», The Road to the Future: the History of “The Little Botanists” Society // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 4. — С. 8–38. — ISSN 2076-8176; 2500-1221doi:10.24411/2076-8176-2018-11975
  8. Вахромеева О. Б. Е.Ф. Серова — озеленитель посёлков в пустынной зоне, E.F. Serova — Planter’s Desert // Историко-биологические исследования — 2017. — Т. 9, вып. 3. — С. 39–53. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
  9. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3.