Джонатан Свіфт: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
→Літаратура: афармленне |
Replacing Jonathan_swift.jpg with File:Jervas-JonathanSwift.jpg (by CommonsDelinker because: Duplicate: Exact or scaled-down duplicate: c::File:Jervas-JonathanSwift.jpg). |
||
Радок 2: | Радок 2: | ||
|імя =Джонатан Свіфт |
|імя =Джонатан Свіфт |
||
|арыгінал_імя =Jonathan Swift |
|арыгінал_імя =Jonathan Swift |
||
|партрэт = |
|партрэт =Jervas-JonathanSwift.jpg |
||
|памер = |
|памер = |
||
|подпіс = |
|подпіс = |
Версія ад 08:23, 3 сакавіка 2021
Джонатан Свіфт | |
---|---|
англ.: Jonathan Swift | |
Род дзейнасці | паэт, раманіст, сатырык, філосаф, праваабаронец, памфлетыст, англіканскі святар, пісьменнік, пісьменнік навуковай фантастыкі, эсэіст, публіцыст, дзіцячы пісьменнік, празаік, грамадскі дзеяч, святар |
Дата нараджэння | 30 лістапада |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 кастрычніка |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства |
Бацька | Jonathan Swift[d][3][4] |
Маці | Abigail Erick[d][3][4] |
Жонка | Эстэр Джонсан[d] |
Альма-матар | |
Партыя | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Джонатан СВІФТ (англ.: Jonathan Swift; 30 лістапада 1667, Дублін — 19 кастрычніка 1745) — англа-ірландскі пісьменнік.
Біяграфічныя звесткі
Вучыўся ў Трыніты-каледжы Дублінскага універсітэта (1682—1688). У 1689—1699 г. літаратурны сакратар і бібліятэкар дыпламата і эсэіста У. Тэмпла. У 1695 г. атрымаў ступень магістра мастацтваў у Оксфардскім універсітэце. У 1695 г. прыняў сан свяшчэнніка. Доктар багаслоўя (1702). У 1710—1714 г. зблізіўся з кіраўнікамі ўрада торы, падтрымліваў і накіроўваў іх урадавую палітыку ў артыкулах і памфлетах. У 1713 г. настаяцель сабора св. Патрыка ў Дубліне.
Творчасць
Літаратурная дзейнасць пачаў як паэт. Першыя паэтычныя творы насілі парадыйны характар і высмейвалі манернасць т.зв. высокай паэзіі. Майстар палітычнага памфлета, у якім асуджаў унутраную палітыку Англіі, каланіяльны войны, выступаў супраць забабонаў і невуцтва. У памфлетах «Бітва кніг» (1697) і «Казка бочкі» (1704), напісаных у алегарычнай форме і насычаных палітычнай, антырэлігійнай сатырай, — ідэі карыснасці ведаў. Памфлеты «Пісьмы Суконшчыкаў» (1723—1724), «Сціплая прапанова» (1729) прысвечаны барацьбе а правы ірландскага народа. Асноўны твор — раман «Падарожжы Гулівера» (1726), у якім вострая сатыра на славалюбства і крывадушнасць тагачасных судоў, палітычных дзеячаў і партый, у ім Свіфт стварыў гратэскавы партрэт грамадства, з дапамогай якога высмейваецца ўсё чалавецтва. У апісанні падарожжа ў краіну ліліпутаў Свіфт праводзіць ідэю аб выхаванні дзяцей у атмасферы справядлівасці, мужнасці, рэлігійнасці і любві да сваёй краіны. Вобразы патрыярхальных і мудрых волатаў, якія займаюцца мірнай плённай працай і не ведаюць зброі, служаць для акцэнтавання ідэалу пісьменніка — адукаванай манархіі. Апошняя частка рамана, якая апавядае пра разумных коней, напоўнена песімізмам: Свіфт ужо не верыць у адраджэнне дабрадзейнасці людзей, аднак вобраз Гулівера, простага, працавітага і сумленнага чалавека, заклікае да самаўдасканалення. Паводле рамана зняты мастацкі і мультыплікацыйныя фільмы (Англія, ЗША, Іспанія). Беларускі тэатр юнага гледача паставіў спектакль «У краіне ліліпутаў» (1985). На беларускую мову раман перакладалі А. Кудравец, В. Пануцэвіч.
Беларускія пераклады
- Падарожжа Гулівера да волатаў у краіне Бробдзынгнаг / Пер.В.П.. - Маервік: Гал.Кватэра Беларус.Скаўтаў, 1949. - 79с. – (Бібліятэка скаўц.доктуры ;Кн.1).
- Рабінзон Круза: Раман / Даніэль Дэфо. Падарожжа Гулівера: Раман / Джанатан Свіфт (Пер. А.Кудраўца). - Мн. : Юнацтва, 1996. - 270 с. - (Школьная бібліятэка).
Зноскі
- ↑ а б Свифт Джонатан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.nytimes.com/books/first/g/glendinning-swift.html
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б Kindred Britain
- ↑ http://web.archive.org/web/20170324033539/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/jonathan-swift
Літаратура
- Рагачэўская М. Свіфт // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
- Bullitt, John M. Jonathan Swift and the Anatomy of Satire: A Study of Satiric Technique. — Cambridge: Harvard U P, 1953.
- Муравьев В. С. Джонатан Свифт. — М., 1968.
- Дубашинский И. А. Памфлеты Свифта. — Рига, 1968.
- Левидов М. Ю. Путешествие…, мысли и чувства Джонатана Свифта… — М., 1986.