Вольга Іосіфаўна Праабражэнская: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45: Радок 45:


== Літаратура ==
== Літаратура ==
* Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
* Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.{{ref-ru}}

{{зноскі}}
{{зноскі}}
{{DEFAULTSORT:Праабражэнская Вольга Іосіфаўна}}


{{DEFAULTSORT:Праабражэнская Вольга Іосіфаўна}}
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта]]
[[Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Артысты балета Расійскай імперыі]]

Версія ад 13:37, 1 жніўня 2021

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская
Вольга Праабражэнская ў ролі Ізоры, «Сіняя барада»
Вольга Праабражэнская ў ролі Ізоры, «Сіняя барада»
Імя пры нараджэнні руск.: Ольга Иосифовна Преображенская
Дата нараджэння 2 лютага 1871(1871-02-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 27 снежня 1962(1962-12-27)[1] (91 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія харэограф, балерына, музычны педагог, балетны педагог, танцоўшчыца, танцавальны педагог
Тэатр Марыінскі тэатр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вольга Іосіфаўна Праабражэнская (2 лютага 1871, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 27 снежня 1962, Сен-Мандэ, Францыя) — руская балерына і педагог, прыма-балерына Марыінскага тэатра ў 19021920 гадах.

Біяграфія

Вольга — ад нараджэння кволая і з крывым пазваночнікам — мела вельмі мала шанцаў стаць прыма-балерынай. Але яна марыла стаць танцоўшчыцай, і на працягу многіх гадоў яе бацькі беспаспяхова спрабавалі запісаць яе ў школу танцаў. Прыёмная камісія неаднаразова адхіляла яе кандыдатуру. Але пасля трох гадоў спробаў яе бацькам гэта ўдалося, і васьмігадовая Вольга паступіла ў Імператарскае тэатральнае вучылішча ў 1879 годзе,[2] дзе займалася ў педагогаў Мікалая Легата і Энрыка Чэкеці.

Сярод яе педагогаў таксама былі Кацярына Вазем і Хрысціян Іагансон. Нягледзячы на фізічныя недахопы, яна памацнела дзякуючы трэніроўкам пад кіраўніцтвам М. І. Петыпа, Л. І. Іванава і Ганны Іагансон.[3] Яна была ад прыроды экспрэсіўная, прыўносячы новае жыццё ў «збіты» рэпертуар, і дэманстравала вытанчанасць і грацыю танцоркі.[4]

З 1889 года пасля заканчэння вучылішча выступала ў Марыінскім тэатры, дзе яе асноўнай саперніцай стала Мацільда Кшасінская. Пасля выканання партыі Ізоры («Сіняя барада» Шэнка, 1900, пастаноўка М. Петыпа) стала вядучай танцоркай трупы.

Лірыка-камедыйны талент Праабражэнскай асабліва праявіўся ў класічным балеце. Сярод яе лепшых партый: Ліза, Сванільда, Раймонда, Пахіта, Аўрора; Матылёк («Капрызы матылька» М. Кроткава) — усё пастаноўкі М. Петыпа; Фея («Фея лялек», балетмайстры М. Г. і С. Г. Легаты), Жавота («Жавота» К. Сен-Санса, балетмайстар П. А. Герт) і іншыя.

Валодала вялікім дарам імправізацыі, Вольга Праабражэнская для кожнай партыі знаходзіла новае тлумачэнне. Танчыла ў балетах, пастаўленных М. М. Фокіным — «Шапэніяна», «Егіпецкія ночы» (Бераніка), «Павільён Арміды» (Арміда).

З 1895 года гастралявала ў Італіі, Францыі, Англіі, Германіі, Паўднёвай Амерыцы, прапагандавала рускую школу класічнага танца.

У 1909 годзе Вользе Праабражэнскай было прысвоена званне заслужанай артысткі імператарскіх тэатраў. З таго ж года яна сумяшчала замежныя гастролі з выступамі на сцэне Марыінскага тэатра.

У 1917—1921 гадах кіравала класам пластыкі пры опернай трупе Марыінскага тэатра, выкладала класічны танец у Петраградскім харэаграфічным вучылішчы, у Школе рускага балета А. Л. Валынскага. Была бачным педагогам-метадыстам класічнага танца. Настаўнік і папярэдніца А. Я. Ваганавай.

У 1921 годзе з’ехала за мяжу, адкрыла ў Парыжы балетную студыю. Сярод яе вучняў — І. Баронава, М. Мішкавіч, Т. Туманава, С. Галавін і інш.

Літаратура

  • Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл. (руск.)

Зноскі

  1. а б в г Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  2. "Ольга Иосифовна Преображенская" [руская]. BelCanto. 5 April 2011. Праверана 21 March 2015.
  3. ballerinagallery.com. www.ballerinagallery.com. Праверана 25 ліпеня 2020.
  4. Преображенская Ольга Иосифовна. www.russianculture.ru. Праверана 25 ліпеня 2020.