Мікалай Густававіч Легат
| Мікалай Густававіч Легат | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 27 снежня 1869[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 24 студзеня 1937 (67 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Густаў Іванавіч Легат |
| Жонка | Nadine Nicolaeva-Legat[d] |
| Адукацыя | |
| Прафесія | харэограф, балетмайстар, артыст балета |
| Тэатр | |
Мікалай Густававіч Легат (27 снежня 1869, Масква — 24 студзеня 1937, Лондан) — рускі артыст балета, педагог, балетмайстар. Заслужаны артыст Імператарскіх тэатраў (1914).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын балетных танцоўшчыкаў Пецярбургскай імператарскай сцэны Густава Легата і яго жонкі характарнай танцоўшчыцы і пантамімнай актрысы Марыі Сямёнаўны Легат (у дзявоцтве Гранкен[2]), брат Сяргея Легата. Усяго ў сям’і было пяцёра дзяцей, і ўсе былі аддадзены ў балетную школу.
У 1888 годзе скончыў балетнае аддзяленніе Пецярбургскага тэатральнага вучылішча (займаўся ў Г. І. Легата, М. І. Волкава, П. А. Герта, Х. П. Іагансона).[3]
З 1888 года вядучы класічны танцоўшчык Марыінскага тэатра. Першай значнай роляй быў Аліўе на прэм’еры балета «Калькабрына» (13.2.1891), дзе Мікалй Легат танцаваў з партнёркай — К. Брыянца.
З 1907 года гастраляваў у Парыжы, Берліне, Лейпцыгу, Вене, Празе, Варшаве.
Валодаў бездакорнай тэхнікай і акцёрскім дараваннем. Танцаваў з Г. Паўлавай, М. Ф. Кшасінскай, Т. П. Карсавінай, В. І. Праабражэнскай і інш.[3]
З 1902 года — памочнік балетмайстра, з 1905 года — другі балетмайстар, з 1910 года — галоўны балетмайстар Марыінскага тэатра.
Быў адным з вядомых педагогаў. У 1896—1914 гадах выкладаў у Пецярбургскім тэатральным вучылішчы. Змагаўся за непахіснасць правілаў класічнага танца ў школе, за чысціню класічнага танца. Яго асноўным педагагічным прынцыпам быў індывідуальны падыход да кожнага вучня. У Мікалая Легата вучыліся: Г. Паўлава, М. М. Фокін, Т. П. Карсавіна, Л. Г. Кякшт, Вацлаў і Браніслава Ніжынскія, А. Я. Ваганава, Ф. Лапухоў.[3]
Адначасова праявіў сябе як мастак. Разам з малодшым братам Сяргеем намаляваў серыю карыкатур на дзеячаў пецярбургскага балета. Плёнам іх мастацкай творчасці стаў сумесна выдадзены альбом «Рускі балет у карыкатурах» (СПб, 1903),[3] які ўключае карыкатуры на праслаўленых дзеячаў рускага балета: Э. Чэкеці, А. Я. Ваганаву, М. К. Абухава, М. М. Петыпа, А. В. Шыраева, Т. Карсавіну, М. М. Фокіна, М. Ф. Кшасінскую, К. М. Кулічэўскую і мноства іншых,[4] а акрамя таго стварылі серыю аўташаржэй і на сябе.[5].
З 1914 года, пакінуўшы Марыінскі тэатр (дырэкцыя не аднавіла з ім кантракт), ставіў балеты на сцэне Народнага дома («Белая лілея» Б. Асаф’ева, «Ружа Маргіты» І. І. Армсгеймера і інш.), працаваў у Школе рускага балета А. Л. Валынскага, даваў прыватныя ўрокі, гастраляваў.[3]
Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў пачатку 1920-х Мікалая Легата запрасілі выкладаць у Маскоўскае тэатральнае вучылішча, але там ён не прыжыўся. Вяртанне ў родны горад адзначылася яго скандальным артыкулам у часопісе «Жыццё мастацтва» (1922, № 25, 27 чэрвеня), у якой дзейнасць Петраградскай балетнай школы падвяргалася рэзкай крытыцы.
У жніўні 1922 года М. Легата абралі сябрам вышэйшага харэаграфічнага савета былога Марыінскага тэатра, закліканага кіраваць трупай. Нягледзячы на гэта, восенню таго ж года ён пакінуў Расію.[2]
Выкладаў у трупе Рускі балет Дзягілева (1925—1926).
У 1923 годзе[3] адкрыў школу ў Лондане, якую з 1926 года ўзначаліла яго жонка — Н. А. Нікалаева-Легат. Сярод вучняў Мікаля Легата былі Н. дэ Валуа, М. Фонтэйн, Ф. Аштан і інш.[3]
Аўтар кнігі «Апавяданне пра рускую школу» (1932).

Асноўныя ролі
[правіць | правіць зыходнік]Сярод партый М. Легата: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П. Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А. Адана), Базіль («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жан дэ Брыен («Раймонда» А. Глазунова), Арлекін, Лука («Арлекінада», ««Чароўная флейта»» Р. Дрыга), Франц («Капелія» Л. Дэліба).[6]
Вяршыняй акцёрскай кар’еры Легата стала роля Грэнгуара ў балеце «Эсмеральда» Ц. Пуні. Першы выступ (4.1.1904) нічым не прадвяшчаў таго поспеху, які выпадзе выканаўцу праз тры гады. Спатрэбіўся не толькі сцэнічны, але, галоўнае, жыццёвы досвед (страта любімага брата Сяргея, які пакончыў з сабой), каб адбылася гэтая метамарфоза — з безуважнага чалавека ў чалавека, які востра адчувае чужое гора.[2]
Пастаноўкі
[правіць | правіць зыходнік]Паставіў балеты «Фея лялек» (1903, сумесна з С. Легатам); «Кот у ботах» А. Міхайлава (1906), «Пунсовенькая кветачка» Ф. Гартмана (1907); аднавіў балеты, пастаўленыя М. І. Петыпа, — «Поры года» (1907); «Талісман» Р. Дрыга (1909), «Сіняя барада» П. Шэнка (1910).[3]
Зноскі
- ↑ Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 17 мая 2018.
- ↑ а б в ЛЕГАТ Николай Густавович Архівавана 5 жніўня 2021. В. Шелохаев. Энциклопедия Русской эмиграции, 1997 г.
- ↑ а б в г д е ё ж Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
- ↑ Карикатуры братьев Легат
- ↑ Гл. шаржы
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Густававіч Легат
- Нарадзіліся 27 снежня
- Нарадзіліся ў 1869 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Пахаваныя ў Кенце
- Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Выкладчыкі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
- Асобы
- Артысты балета паводле алфавіта
- Артысты балета Расійскай імперыі
- Артысты балета XIX стагоддзя
- Артысты балета XX стагоддзя
- Балетмайстры паводле алфавіта
- Балетмайстры Расійскай імперыі
- Балетмайстры XX стагоддзя
- Балетныя педагогі паводле алфавіта
- Балетныя педагогі Расійскай імперыі
- Балетныя педагогі Расіі
- Балетныя педагогі Вялікабрытаніі
- Балетныя педагогі XIX стагоддзя
- Балетныя педагогі XX стагоддзя
- Артысты балета Марыінскага тэатра