Уладар Пярсцёнкаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Кат.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 7: Радок 7:
"Валадар пярсцёнкаў" складаецца з '''шасці кніг''', але для зручнага напісання, было выдадзена '''тры тамы''' па дзве кнігі.
"Валадар пярсцёнкаў" складаецца з '''шасці кніг''', але для зручнага напісання, было выдадзена '''тры тамы''' па дзве кнігі.


: Першы том - '''Звяз пярсцёнка'''
: Першы том - '''[[Звяз пярсцёнка]]'''
: Другі том - '''Дзве вежы'''
: Другі том - '''[[Дзве вежы]]'''
: Трэці том - '''Вяртанне караля'''
: Трэці том - '''[[Вяртанне караля]]'''


===Сюжэт===
===Сюжэт===

Версія ад 11:55, 15 ліпеня 2010

Файл:2 - 6.jpg
Малюнак Толкіна. Тут паказана выява хоббіта ў яго нары

Кніга Дж.Р.Р.Толкіна, выданая ў 1954-1955 г.г. у Лондане.

Кніга

"Валадар пярсцёнкаў" складаецца з шасці кніг, але для зручнага напісання, было выдадзена тры тамы па дзве кнігі.

Першы том - Звяз пярсцёнка
Другі том - Дзве вежы
Трэці том - Вяртанне караля

Сюжэт

"Звяз Пярсцёнка"

Першая кніга

Падзеі першай кнігі развіваюцца ў III эпосе па года-злічэнню Міжзем'я - света, у якім адбываецца большасць гісторый Дж.Р.Р.Толкіна. Пярсцёнак Усяўладдзя, які лічыўся згубленым на працягу двух тысяч гадоў, быў знойдзены ў Шыры - краіне "малога" народа - Хоббітаў. Дзядзя Фрода Бэгінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад уходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў, пасля гэтага, Пярсцёнак ляжаў без справы. Але Горлум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка выдаў Хоббітаў. Дзевяць Назгулаў - дапаможнікаў Саўрона - цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, выйшла на пошукі Фрода, які ўжо адправіўся ў Рывендаэл, горад Эльфаў, каб там схаваць Пярсцёнак. Хоббіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна - нязбыўшагася караля Гондара. Назгулы напалі на чатырох Хоббітаў, якія і выконвалі гэтую місію, і ранілі насіцеля Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэйл - эльф з Рывендэла прыбыў на дапамогу, і адвёз хоббіта ў Рывендэл. Назгулаў на пераправе праз раку накрыла хваля, і на час усе звесткі аб іх існаванні, зніклі...

Другая кніга

... Фрода прачнуўся цэлым і непашкоджаным, акрамя невялікай раны на плячы, ад удару Моргульскім мячом, мячом Караля-чараўніка - галоўнага Назгула. Ён думаў, што падарожжа закончана, і можна вяртацца дахаты. Але на сходзе ў Элронда - галоўнага эльфа у Рывендэле, было вырашана, што Пярсцёнак нельга пакідаць там, а трэба знішчыць у вулкане Арадруін, дзе ён і быў выкаваны. Новая місія ўскладзена на плечы Фрода, якому выбраны спадарожнікі: Хоббіты - Сэм, Мэры і Піпін; адзін гном - Гімлі; адзін эльф - Легалас; два чалавекі - Арагорн і Барамір; і Мая[1], які ўвесь час ім дапамагаў - Гэндальф Шэры. Па дарозе, ім трэба было прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы - Мая, здрадзіўшы дабру, не прапусціў Звяз[2]. Ім трэба было прайсці праз копі Морыі, старажытныя шахты Гномаў, але на Звяз напалі гобліны, і галоўнае, Балрог - старажытная вогненая "пачвара". Балрог падае ў пропасць, і цягне за сабой Гэндальфа. У Звязе Пярсцёнка застаецца восем членаў. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Лотларыен (скарочана Ларыен), дзе іх сустракае Галадрыэль. Далей Звяз адпраўляецца на лодках па Андуіну (Вялікай Рацэ). У адзін дзень, на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык Назгула. Звяз адбіваецца, і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці лодкі па берагу, праз вадаспад Рэрас. Але Саруманавы ўрук-хаі (гобліны) Ізенгарда нападаюць у саюзе з Мордарскімі, Саўронаўскімі гоблінамі на Звяз, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплываючы на ўсходні бераг...

"Дзве вежы"

Трэцяя кніга

... Бараміра забіваюць. Мэры і Піпіна крадуць гобліны і нясуць у Ізенгард. А Арагорн, Легалас і Гімлі адпраўляюцца на дапамогу ўкрадзеным хоббіты. Звяз Пярсцёнка распаўся... Арагорн, Легалас і Гімлі бягуць па землям Рохана даганяючы оркаў. Толькі дзякуючы добраму зроку Легаласа (так як ён эльф) яны яшчэ могуць не губляць надзею на тое, што дагоняць варожы атрад. Але вось аднойчы яны сустрэлі Роханскую армію Эомера, які ім расказвае аб нападзенні на оркаў мінулай ноччу... Арагорн з сябрамі губляе ўсялякую надзею на тое, што пры гэтай бітве Мэры і Піпін выжылі... Яны прыходзяць на тое месца, дзе ўжо ўскладзены курган - вогнішча з трупаў оркаў. Але Арагон - следапыт, ён знаходзіць сляды хоббітаў і ў хуткім часе высвятляецца, што хоббіты уцяклі ў лес Фангорн. Там зайшоўшы ў сярэдзіну яны сустракаюць Гэндальфа! Ён жывы, толькі цяпер ён не Шэры, а Белы. У гэты час Мэры з Піпінам сустракаюць у лесе галоўнага энта Дрэвабарода, і ўстрайваюць сход энтаў - Энт-мут, на якім праз некалькі дзён вырашаецца атакаваць Ізенгард. У гэты ж момант з Ізенгарда выпраўляецца дзесяці-тысячная армія оркаў і асадных машын на Хельмаву Падзь, дзе ў дадзены момант укрыліся арміі Рохана, а таксама кароль Тэадэн з Арагорнам, Легаласам і Гімлі. Яны бы не перамаглі, калі б Гэндальф не прывёў яшчэ адну армію Рохана - Аркенбранда. Хуорны - зацвярдзелыя дрэвы з Фангорна, дабіваюць астаткі оркаў... Гэндальф з сябрамі адпраўляюцца на разваліны Ізенгарда, каб паразмаўляць са здраднікам Саруманам Белым...

Чацвёртая кніга

... У гэты час Фрода з Сэмам ідуць з Пярсцёнкам па каменным пагоркам Эмін Майла, дзе сустракаюць Горлума - істоту, якая калісці была хоббітам, але потым знайшоўшы Пярсцёнак пражыла пяць сот гадоў і пераўтварылася ў пачвару. Менавіта дзядзя Фрода - Більба Бэгінс у свой час адабраў Пярсцёнак у Горлума. Фрода бярэ яго сабе ў праваднікі, так як Горлум (па іншаму Смеагорл) ведае дарогу да Чорных варотаў - галоўнага і амаль адзінага ўваходу на землі Мордара з Захаду і Поўначы. Але на месцы высвятляецца, што прайсці там не атрымаецца. Тады Горлум вядзе Фрода з Сэмам праз Ітыліен да перавалу праз горы Кірыт Унгал. Па дарозе яны сустракаюць Фараміра - военачальніка следапытаў Гондара. Спачатку хоббітаў з Горлумам прымаюць за шпіёнаў, але потым яны становяцца лепшымі сябрамі. Фарамір адпускае іх у дарогу на Мінас Моргул, ведаючы, што яго бацька Дэнетор (намеснік трона Гондара) будзе не задаволены такой аддачай моцнай зброі - Пярсцёнка, "глупым" хоббітам. Фрода, Сэм і Горлум прыходзяць да перавала, і ў пячоры сустракаюць вялікую павучыху Шэлаб, старую знаёмую Горлума. Горлум уцякае, а Фроду раніць Шэлаб, і Сэм Гэмджы думае, што той памёр. Фрода забіраюць оркі ў Кірыт Унгал, і Сэм ідзе за імі...

"Вяртанне караля"

Пятая кніга

... Гэндальф і Піпін прыязджаюць у Мінас Цірыт - сталіцу Гондара. Піпін становіцца ахоўнікам Белай Вежы пад кіраўніцтвам Дэнетора. Дэнетор не хоча прасіць дапамогі ў Тэадэна, так як з ім верагодна пойдзе і Арагорн - законны правіцель Гондара, але Гэндальф супраць яго волі вызывае праз сігнальныя вагні Рохан. Тэадэн збірае свае арміі, а Арагорн, Легалас і Гімлі ідуць праз шляхі мёртвых - праз горы, дзе жывуць мёртвыя абяццаўшыя мінуламу каралю Гондара прыйсці ў патрэбны час на дапамогу, але не здзейсніўшыя сваё абяццане. Яны ідуць за Арагорнам у надзеі на тое, што ён іх вызваліць з гэтага свету. Яны захопліваюць порт, забраны піратамі, і збіраюць з гэтых зямель Гондарскую армію. У гэты час на Пелінорскім полі пачынаецца бітва за Мінас Цірыт. Пры трагічных абставінах памірае Дэнетор. Фараміра раняць стрэламі. Армія Рохана прыходзіць у момант: Тэадэн рухае свае войскі наперад, але тут прыходзяць Харадрымы з мумакіламі. Усе губляюць надзею. Але ў гэты час прыплываюць караблі піратаў: усе чакаюць папаўнення армій Мордара, але ўзамен адтуль выходзіць Арагорн з новымі Гондарцамі. Эовін (не без дапамогі Мэры) забівае галоўнага Назгула Караля-чараўніка. Бітва выйграна. У Мінас Цірыце збіраюць сход, аб нападзенні на Чорныя вароты, каб звярнуць на сябе ўвагу Саўрона, і даць шанец Фрода дайсці да Арадруіна...

Шостая кніга

... Сэм пранікае ў Кірыт Унгал за Фрода, якога туды нясуць оркі. Там оркі не падзялілі рэчы Фрода, і такім чынам практычна ўсіх пазабівалі. Цяжкім чынам Сэм адбівае Фрода, які як высветлілася быў жывы. Яны працягваюць сваё падарожжа ў накірунку Арадруіна. Ім даводзіцца пераапранцца ў адзёжу оркаў, каб іх не спаймалі. У адным месцы ім даводзіцца прайсці некаторы шлях круком разам з адным атрадам оркаў. Ім шанцавала выбіцца са строя. Пярсцёнак станавіўся ўсё цяжэй і цяжэй, і ў хуткім часе Фрода не можа ісці сам. Сэм яму дапамагае, і вось яны ўжо амаль дабраліся да вогненнай шчыліны. Там яны сустракаюць Горлума! Горлум стараецца адабраць у іх Пярсцёнак. У гэты час ля Чорных варотаў пачынаецца апошняя бітва за Міжзем'е. Шанцаў на перамогу даволі мала. Супраць застаўшыхся Назгулаў б'юцца Арлы (галоўны з іх Гваіхір)... Горлум нападае на Фрода, і Фрода апранае Пярсцёнак. Саўрон тут жа пасылае сваіх слугаў да гары. Горлум адкусвае палец з Пярсцёнкам, і ад радасці таго, чаго ён чакаў ужо каля васьмідзесяці гадоў ён падае з абрыва прама ў лаву! Пярсцёнак знішчаны! Барад-дур - замак Саўрона разбураецца, усе арміі Мордара разбягаюцца... На Кармаленскім полі адзначаюць перамогу. Гэндальф з арламі выратоўвае хоббітаў з вывяргаючагася вулкана, якія цяпер сталі героямі Міжзем'я. Арагорна карануюць каралём Гондара, і з цягам часу Фрода,Сэм, Мэры і Піпін вяртаюцца дадому ў Шыр. Як высветлілася, Сарумана Белага выпусцілі з Ізенгарда, і ён цяпер стаў наводзіць свае парадкі ў краіне хоббітаў! Але не дарэмна чацвёрка вядомых па ўсяму Міжзем'ю хоббітаў прайшла папярэднія выпрабаванні. Яны з лёгкасцю справіліся. Сарумана забівае яго асабісты слуга Грыма (які раней быў слугой Тэадэна). Такім чынам у Шыры ўсталёўваецца мір, і ў хуткім часе Фрода з Більба паплылі за мора з Шэрай гавані ў Валінор.

Вытокі творчасці

Вытокі творчасці Толкіна бяруцца са Скандынаўскай Міфалогіі.

Іншыя кнігі па Міжзем'ю

  • Хоббіт (The Hobbit, 1937)
  • Прыгоды Тома Бамбадзіла (The Adventures of Tom Bombadil, 1962)
  • Сільмарыліян (The Silmarillion, 1977)
  • Няскончаныя паданні (Unfinished Tales, 1980)
  • Гісторыя Міжзем'я (The History of Middle-Earth, 19831996)
  • Дзеці Хурына (The Children of Húrin, 2007)

Фільм

Экранізацыю зняў Пітэр Джэксан, даволі моцна змяніўшы сцэнар і сюжэт[3]. У 2001 - Звяз Пярсцёнка; 2002 - Дзве вежы; 2003 - Вяртанне караля.

Сюжэт

"Звяз Пярсцёнка"

Адрозненні фільмаў ад кнігі даволі вялікія (хаця ўсе імёны і факты захаваліся нязменнымі), таму што каб зняць усю кнігу ў дакладнасцях, агульная даўжыня фільма складала бы не 9 (12 - рэжысёрская версія) гадзін, а ў шмат разоў больш. Гэта верагодна быў бы сэрыял.

Такім чынам ў Першым фільме, Пітэр Джэксан прыняў шмат момантаў з пачатку кнігі і іншых месцаў: Паход у Заскоч'е, Фрэдагар Пузікс, фермер Мэгат, Стары лес, Том Бамбадзіл, сполахі на небе (над Амон Сулам), Гларфіндэйл, ваўкі каля варотаў Морыі, паход да Ларыена і інш. Таксама ён змяніў канцоўку фільма, узяўшы за канец, пачатак Трэцяй кнігі - забойства Бараміра...

"Дзве вежы"

... Тут былі прынятыя наступныя рэчы: прывядзенне ў Хельмаву Падзь восйскаў Аркенбранда, не выгнанне Эомера, Хуорны, размова з Саруманам (голас Сарумана) і інш. Таксама, Фарамір не так моцна спакушаўся забраць Пярсцёнак, і фільм на гэты раз заканчваецца наадварот, калі яшчэ Фрода не дайшоў і блізка да пячораў Шэлаб...

"Вяртанне караля"

... У трэцім фільме ўсё пачынаецца з таго, што Фрода яшчэ толькі ідзе ў бок перавала Кірыт Унгал. У фільме дадалі выгнанне Сэма. Потым назіраюцца іншыя змены: войскі Мордара ўрываюцца ў Мінас Цірыт, прывіды (Армія праклятых) прыходзіць прама на Пелінорскую бітву, Фрода зпіхвае Горлума з края вулкана, да Чорных варотаў прыйшлі занадта малыя арміі людзей, у Шыры ўсё ў парадку (няма Сарумана).

Заўвагі

  1. Мая па іншаму для простых людзей - чараўнік.
  2. Звяз пярсцёнка - так назваў Элронд дзевяцерых ахоўнікаў Пярсцёнка.
  3. Сцэнар пісаў ён са сваёй жонкай.

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA