Фарамір

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Персанаж УК Фа́рамір (англ.: Faramir) — адзін з галоўных персанажаў «Уладара пярсцёнкаў» Дж. Р. Р. Толкіна. Малодшы сын намесніка Гондара Дэнетара II і яго жонкі Фіндуілас, брат Бораміра. Муж Эавін, бацька Элбарана, дзед Барахіра. Апошні кіруючы Намеснік Гондара.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз чытач знаёміцца з персанажам Фараміра ў Ітыліэне, калі ён сустракае Фрода і Сэма. Ён зразумеў, што яны тыя самыя хобіты, пра якіх быў яго прароцкі сон. Фарамір схаваў іх у тайным сховішчы Хенет Анун. Там ён доўга распытваў Фрода і Сэма, і ўрэшце даведаўся, што з Рывендэла з імі выйшла яшчэ сямёра, уключаючы яго брата Бораміра. Фарамір быў адным з лепшых палкаводцаў Гондара, але ніколі не адмаўляў, што Борамір быў лепшым воінам. Яны выраслі сябрамі, нягледзячы на рознасць характараў яны не супернічалі. Фарамір быў не толькі воінам, але і знаўцам песень і легенд, нямала даведаўся ён ад Мітрандзіра, прычым Дэнетару здавалася, што ён больш схільны прыслухоўвацца да слоў Гэндальфа, чым да ўказанняў бацькі. Народ і воіны Гондара любілі яго як умелага палкаводца, які бег перад назгуламі.

З усяго пачутага, Фарамір зрабіў выснову — хобіты неслі легендарную Пагібель Ісілдура. Фарамір распавёў пра сваю здагадку хобітам і даведаўся пра сапраўдную мэту паходу. Тут Фарамір паказвае сваё найвялікшае адрозненне ад брата. Ён кажа:

Ты можаш не баяцца. Я не вазьму гэту рэч, я не нагнуся за ёй, нават калі яна будзе ляжаць на дарозе. Калі б Мінас Тырыт гінуў і адзін я мог яго выратаваць, я б не адважыўся выкарыстаць зброю Чорнага Уладара дзеля славы. Такой славы мне не трэба, ведай гэта, Фрода - сын Дрога.

Фарамір усведамляе, што яго бацька не пахваліць яго за гэта рашэнне, але ўсё адно паступае паводле сумлення. Ён папярэджвае хобітаў пра старажытны жах на перавале Кірыт Унгал і пра свае асцярогі наконт Голума. Акрамя таго, хобіты атрымліваюць яго ўладай дазвол на працягу года знаходзіцца ў землях Гондара (гэты дазвол пазней пацвердзіць і зробіць пажыццёвым Арагорн).

Перад тым як хобіты пакінулі Хенет Анун Фарамір праявіў вялікадушнасць, загадаўшы запоўніць іх заплечныя мяшкі правізіяй і вадой, і даўшы падарожнікам па посаху з лівіфрану для падарожжаў па горах.

Фарамір біўся за землі Гондара з атрадам Следапытаў Ітыліэна ў Вайне Пярсцёнка. Ён быў цяжка паранены (меркавана, атручаным дроцікам харадца ці назгула) падчас адступлення з Асгіліята і ледзь было не загінуў ад рук уласнага бацькі, які ў вар'яцтве хацеў спаліць яго і сябе ў пахавальні продкаў.

У Палатах Лекавання Мінас Тырыта Фарамір сустрэў параненую роханскую прынцэсу Эавін і пазей ажаніўся з ёй. Пасля ўзыходжання Арагорна на прастол Гондара атрымаў княства Ітыліэн, акрамя таго, яму быў пацверджаны і тытул намесніка Гондара.

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Асоба Фараміра апісана ў Дадатках да «Уладара пярсцёнкаў»:

" «Ён без вялікіх намагання чытаў у людскіх сэрцах, але тое, што ён у іх бачыў, схіляла яго хутчэй да жалю, чым да пагарды. Ён быў пачцівы ў абыходжанні, любіў паданні і музыку; таму ў тыя дні многія лічылі, што ён саступае брату ў мужнасці. Але гэта было не так. Проста Фарамір не шукаў славы ў баі, калі бой не меў сэнсу»[1] "

Выява Фараміра апісваецца вачамі Перэгрына Туку ў кнізе «Вяртанне Караля»:

" «Тут стаяў чалавек высокай шляхетнасці, якая часамі адкрывалася ў Арагорне, магчыма, меней высокай, але ўсё ж невымернай: адзін з каралёў людзей, народжаных у позні час, але кранутых мудрасцю і смуткам старажытнай расы. Ён зразумеў, чаму Берэганд прамаўляў яго імя з любоўю. Гэта быў правадыр, за якім ідуць людзі, ідуць нават у цень чорных крылаў.»[1] "

Фарамір знешне нагадваў Бораміра[1][2], які, у сваю чаргу, паказаны як «высокі чалавек з адкрытым і высакародным тварам, цёмнавалосы і шэравокі».[3].

Зноскі

Шаблон:Уладар Пярсцёнкаў