Звяз пярсцёнка

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Звяз пярсцёнка — першая частка трылогіі «Валадар пярсцёнкаў»

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

Падзеі першай кнігі развіваюцца ў III эпосе па года-злічэнню Міжзем'я — света, у якім адбываецца большасць гісторый Дж. Р. Р. Толкіна. Пярсцёнак Усяўладдзя, які лічыўся згубленым на працягу двух тысяч гадоў, быў знойдзены ў Шыры — краіне «малога» народа — Хоббітаў. Дзядзя Фрода Бэгінса, Більба, аддаў яму Пярсцёнак перад уходам у падарожжа. Сямнаццаць гадоў, пасля гэтага, Пярсцёнак ляжаў без справы. Але Горлум, папярэдні ўладальнік Пярсцёнка выдаў Хоббітаў. Дзевяць Назгулаў — дапаможнікаў Саўрона — цёмнага ўладара, які і выкаваў Пярсцёнак, выйшла на пошукі Фрода, які ўжо адправіўся ў Рывендаэл, горад Эльфаў, каб там схаваць Пярсцёнак. Хоббіты знайшлі сабе ў дапамогу Арагорна — нязбыўшагася караля Гондара. Назгулы напалі на чатырох Хоббітаў, якія і выконвалі гэтую місію, і ранілі насіцеля Пярсцёнка, Фрода. Гларфіндэйл — эльф з Рывендэла прыбыў на дапамогу, і адвёз хоббіта ў Рывендэл. Назгулаў на пераправе праз раку накрыла хваля, і на час усе звесткі аб іх існаванні, зніклі. Фрода прачнуўся цэлым і непашкоджаным, акрамя невялікай раны на плячы, ад удару Моргульскім мячом, мячом Караля-чараўніка — галоўнага Назгула. Ён думаў, што падарожжа закончана, і можна вяртацца дахаты. Але на сходзе ў Элронда — галоўнага эльфа у Рывендэле, было вырашана, што Пярсцёнак нельга пакідаць там, а трэба знішчыць у вулкане Арадруін, дзе ён і быў выкаваны. Новая місія ўскладзена на плечы Фрода, якому выбраны спадарожнікі: Хоббіты — Сэм, Мэры і Піпін; адзін гном — Гімлі; адзін эльф — Легалас; два чалавекі — Арагорн і Барамір; і Мая[1], які ўвесь час ім дапамагаў — Гэндальф Шэры. Па дарозе, ім трэба было прайсці праз гару Карадрас, але Саруман Белы — Мая, здрадзіўшы дабру, не прапусціў Звяз[2]. Ім трэба было прайсці праз копі Морыі, старажытныя шахты Гномаў, але на Звяз напалі гобліны, і галоўнае, Балрог — старажытная вогненая «пачвара». Балрог падае ў пропасць, і цягне за сабой Гэндальфа. У Звязе Пярсцёнка застаецца восем членаў. Яны прыходзяць у яшчэ адно пасяленне эльфаў, Лотларыен (скарочана Ларыен), дзе іх сустракае Галадрыэль. Далей Звяз адпраўляецца на лодках па Андуіну (Вялікай Рацэ). У адзін дзень, на іх з берагу нападаюць гобліны, і зверху даносіцца крык Назгула. Звяз адбіваецца, і прыпыняецца на заходнім беразе, каб пранесці лодкі па берагу, праз вадаспад Рэрас. Але Саруманавы ўрук-хаі (гобліны) Ізенгарда нападаюць у саюзе з Мордарскімі, Саўронаўскімі гоблінамі на Звяз, і Фрода з Сэмам уцякаюць, пераплываючы на ўсходні бераг… ДАЛЕЙ "

Поўны сюжэт кнігі можна паглядзець тут.

Удзельнікі Братэрства Пярсцёнка[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Раса
Фрода Хобіт Спадчыннік Більба і насіцель Пярсцёнка Усяўладдзя. Яму 50 гадоў.
Сэм Хобіт Садоўнік Фродо, ён быў верным спадарожнікам на працягу ўсяго шляху.
Мэры Хобіт Сын майстра Бакленда, ён з'яўляецца стрыечным братам і Піпіна, і Фрода. Лепшы сябар Піпіна. Яны разам трапілі ў Звяз пасля сходу ў Элронда.
Піпін Хобіт Ён з'яўляецца самым маладым членам групы і стрыечным братам Мэры і Фрода.
Гэндальф Мая Вёў Звяз да выхада з Морыі.
Арагорн Чалавек Рэйнджар Поўначы, які суправаджае хобітаў з Бры ў Рывендэйл і становіцца членам Братэрства. Нашчадак Ісілдура. Сапраўдны кароль Гондара. Вёў атрад пасля «смерці» Гэндальфа Шэрага.
Легалас Эльф Эльфійскі прынц-лучнік. Сын караля эльфаў Ліхалесся Трандуіла.
Гімлі Гном Прыйшоў з Адзінокай гары.
Барамір Чалавек Сын наменіка караля Гондара Дэнетара ІІ. Вайскавод Гондара.

Зноскі

  1. Мая па іншаму для простых людзей — чараўнік.
  2. Звяз пярсцёнка — так назваў Элронд дзевяцерых ахоўнікаў Пярсцёнка.