Дзве вежы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Дзве вежы, або Дзве крэпасці — другая частка трылогіі «Уладар Пярсцёнкаў»

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

" НАЗАДБораміра забіваюць. Мэры і Піпіна крадуць гобліны і нясуць у Ізенгард. А Арагорн, Легалас і Гімлі адпраўляюцца на дапамогу ўкрадзеным хобіты. Брацтва Пярсцёнка распаўся… Арагорн, Легалас і Гімлі бягуць па землям Рохана даганяючы оркаў. Толькі дзякуючы добраму зроку Легаласа (бо ён эльф) яны яшчэ могуць не губляць надзею на тое, што дагоняць варожы атрад. Але вось аднойчы яны сустрэлі Роханскую армію Эамера, які ім расказвае аб нападзенні на оркаў мінулай ноччу… Арагорн з сябрамі губляе ўсялякую надзею на тое, што пры гэтай бітве Мэры і Піпін выжылі… Яны прыходзяць на тое месца, дзе ўжо ўскладзены курган — вогнішча з трупаў оркаў. Але Арагон — следапыт, ён знаходзіць сляды хобітаў і ў хуткім часе высвятляецца, што хобіты ўцяклі ў лес Фангорн. Там зайшоўшы ў сярэдзіну яны сустракаюць Гэндальфа! Ён жывы, толькі цяпер ён не Шэры, а Белы. У гэты час Мэры з Піпінам сустракаюць у лесе галоўнага энта Дрэвабарода, і ўстрайваюць сход энтаў — Энт-мут, на якім праз некалькі дзён вырашаецца атакаваць Ізенгард. У гэты ж момант з Ізенгарда выпраўляецца дзесяці-тысячная армія оркаў і асадных машын на Хельмаву Падзь, дзе ў дадзены момант укрыліся арміі Рохана, а таксама кароль Тэадэн з Арагорнам, Легаласам і Гімлі. Яны бы не перамаглі, калі б Гэндальф не прывёў яшчэ адну армію Рохана — Аркенбранда. Хуорны — зацвярдзелыя дрэвы з Фангорна, дабіваюць астаткі оркаўГэндальф з сябрамі адпраўляюцца на разваліны Ізенгарда, каб паразмаўляць са здраднікам Саруманам Белым. У гэты час Фрода з Сэмам ідуць з Пярсцёнкам па каменным пагоркам Эмін Майла, дзе сустракаюць Горлума — істоту, якая калісьці была хобітам, але потым знайшоўшы Пярсцёнак пражыла пяць сот гадоў і пераўтварылася ў пачвару. Менавіта дзядзя Фрода — Більба Бэгінс у свой час адабраў Пярсцёнак у Горлума. Фрода бярэ яго сабе ў праваднікі, бо Горлум (па іншаму Смеагорл) ведае дарогу да Чорных варотаў — галоўнага і амаль адзінага ўваходу на землі Мордара з Захаду і Поўначы. Але на месцы высвятляецца, што прайсці там не атрымаецца. Тады Горлум вядзе Фрода з Сэмам праз Ітыліэн да перавалу праз горы Кірыт Унгал. Па дарозе яны сустракаюць Фараміра — военачальніка следапытаў Гондара. Спачатку хобітаў з Горлумам прымаюць за шпіёнаў, але потым яны становяцца лепшымі сябрамі. Фарамір адпускае іх у дарогу на Мінас Моргул, ведаючы, што яго бацька Дэнетар (намеснік трона Гондара) будзе не задаволены такой аддачай моцнай зброі — Пярсцёнка, «глупым» хобітам. Фрода, Сэм і Горлум прыходзяць да перавала, і ў пячоры сустракаюць вялікую павучыху Шэлаб, старую знаёмую Горлума. Горлум уцякае, а Фроду раніць Шэлаб, і Сэм Гэмджы думае, што той памёр. Фрода забіраюць оркі ў Кірыт Унгал, і Сэм ідзе за імі… ДАЛЕЙ "

Поўны сюжэт кнігі можна паглядзець тут