Бераст: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
івікі
Катэгорыя
Радок 10: Радок 10:
Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатна для замацавання схілаў.
Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатна для замацавання схілаў.


[[Category:Дрэвы]]
[[Катэгорыя:Дрэвы]]
[[Катэгорыя:Ружакветныя]]


[[ru:Вяз малый]]
[[ru:Вяз малый]]

Версія ад 21:20, 5 жніўня 2010

Б · РАСТ, вяз ліставаты, карагач (лац. Ulmus foliacea), лістападнае дрэва ці куст роду вяз сямейства вязавых.

Дрэвы вышынёй 10-30 м. Кара цёмна-шэрая, глыбока патрэсканая. Крона шырокацыліндрычная, густая. Лісце нераўнабокае, на доўгіх чараньках, цвёрдае, пілаватае, знізу на жылках пакрытае чырвонымі кропкавымі залозкамі. Кветкі ў густых пучках. Плод - крылатка.

Светлалюбная, засухаўстойлівая расліна.

На Беларусі бераст трапляецца ў Брэсцкай, Гродзенскай, Гомельскай абласцях. Расце ў мяшаных і шыракалістых лясах. Вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў садах і парках. Цвіце ў красавіку. Народныя назвы: лём, ільмак.

Кара бераста багатая дубільнымі і фарбавальнымі рэчывамі. Расліна прыдатна для замацавання схілаў.