Васіль I Дзмітрыевіч: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Luckas-bot (размовы | уклад) др робат Дадаем: af:Wasili I van Moskou |
др робат Мяняем: mk:Василиј I Московски |
||
Радок 39: | Радок 39: | ||
[[ka:ვასილი I]] |
[[ka:ვასილი I]] |
||
[[la:Basilius I (magnus dux Moscoviae)]] |
[[la:Basilius I (magnus dux Moscoviae)]] |
||
[[mk:Василиј I |
[[mk:Василиј I Московски]] |
||
[[pl:Wasyl I Rurykowicz]] |
[[pl:Wasyl I Rurykowicz]] |
||
[[pt:Basílio I da Rússia]] |
[[pt:Basílio I da Rússia]] |
Версія ад 22:02, 7 кастрычніка 2010
Шаблон:Вызнч (1371 — 28 лютага 1425) — вялікі князь маскоўскі і ўладзімірскі з 1389, старэйшы сын Дзмітрыя Іванавіча Данскога і вялікай княгіні Еўдакіі, дочкі вялікага князя суздальскага Дзмітрыя Канстанцінавіча.
Знешняя палітыка
Працягваў аб'яднанне рускіх земляў. Пакінуў аб сабе памяць кіраўніка цвёрдага і асцярожнага. У 1392 Васіль I далучыў Ніжагародскае і Мурамскае княства, у 1397—1398 - Бежацкі Верх, Волагду, Усцюг і землі комі. Двойчы прадпрымаў спробы адабраць сілай у Ноўгарада Двінскую зямлю, але так і не змог зрабіць гэтага. Для прадухілення небяспекі з боку Залатой Арды Васіль I уступіў у саюз з Літвой (1392), які апынуўся нетрывалым, бо князь Вітаўт у 1403—1404 захапіў Вязьму і Смаленск. Пасля разгрому ў 1391 і 1395 Залатой Арды Цімурам адмовіўся ад выплаты даніны; пасля нашэсця ў 1408 Едыгея вымушаны быў вярнуцца да выплаты даніны.
Унутраная палітыка
Пры Васілі I працягвала расці феадальнае землеўладанне. З узмацненнем улады вялікага князя адбываліся вывад з вядзення феадалаў часткі судовых спраў і перадача іх у рукі вялікакняжацкіх намеснікаў і валасцеляў.
Вынікі кіравання
Дзякуючы яго прадбачлівай палітыцы за 36 гадоў кіравання маскоўскае княства не адчула якія-небудзь унутраных узрушэнняў. За гэты перыяд часу Масква толькі аднойчы, у 1408 году падвергнулася нашэсцю сіл Арды, але Едыгей так і не змог захапіць горад.