Беларуска-літоўскі летапіс (1446): Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др Арфаграфія, replaced: {{ns:category}} → [[Катэгорыя |
JerzyKundrat (размовы | уклад) + |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
{{вызнч|1=Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году}} |
{{вызнч|1=Беларуска-літоўскі летапіс 1446 году}} — першы агульнадзяржаўны летапісны звод [[ВКЛ|Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ)]], прысвечаны гісторыі ўсходніх славян і Літвы. Належыць да ліку [[беларуска-літоўскія летапісы|беларуска-літоўскіх летапісаў]], апісвае гістарычныя падзеі з 9 ст. да [[1446]] (адсюль назва). |
||
Тэкст зводу складаўся паступова.У аснове зводу ляжыць [[летапіс]], складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у [[Смаленск]]у, магчыма, пры двары мітрапаліта [[Герасім, мітрапаліт|Герасім]]а. Звесткі запазычаны са [[старажытнарускія летапісы|старажытнарускіх летапісаў]] і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «''[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх]]''» і «''[[Пахвала Вітаўту]]''». |
Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць [[летапіс]], складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у [[Смаленск]]у, магчыма, пры двары мітрапаліта [[Герасім, мітрапаліт|Герасім]]а. Звесткі запазычаны са [[старажытнарускія летапісы|старажытнарускіх летапісаў]] і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «''[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх]]''» і «''[[Пахвала Вітаўту]]''». Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, [[Супрасльскі летапіс]], Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс). |
||
Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычных падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб [[бітва на Вожы, 1378|бітве на Вожы]] ([[1378]]), [[Кулікоўская бітва, 1380|Кулікоўскую бітву]] ([[1380]]), прыняцці [[Смаленск]]ам князя [[Юрый Святаслававіч|Юрыя Святаславіча]] ([[1401]]). Палітычная гісторыя ВКЛ паданая ў аб'ёме «[[Летапісец вялікіх князёў літоўскіх|Летапісца...]]». |

Радок 8: | Радок 8: | ||
Звесткі са старажытнарускіх крыніц былі выбраны ''тэндэнцыйна''<ref>Адзначана беларускім даследчыкам [[Ю. А. Заяц|Ю. А. Зайцам]]. Белазаровіч, С.51.</ref>, што звязана з [[грамадзянская вайна ў ВКЛ, 1430-1437|грамадзянскай вайной 1430-х гг.]] і расколам ВКЛ, калі было небяспечна ўзгадваць аб дзяржаўнай самастойнасці [[Полацкая зямля|Полацкай зямлі]] ў 10—13 ст. Таксама не былі ўключаны звесткі аб рассяленні ўсходніх славян, аб паходзе Аскольда і Дзіра на Царград, аб паходах кіеўскіх князёў на яцвягаў, радзімічаў, балгараў, харватаў, палякаў. Аўтар не праявіў цікавасці да асуджэння княжацкіх міжусобіцаў<ref>Што характэрна, напрыклад, для «[[Аповесць мінулых гадоў|Аповесці мінулых гадоў]]». Белазаровіч, С.51.</ref> |

Летапіс паслужыў асновай для [[Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага|«Хронікі Вялікага Княстеа Літоўскага і Жамойцкага»]], [[Хроніка Быхаўца|«Хронікі Быхаўца»]]. Адкрыты і ўпершыню апублікаваны [[І. Даніловіч]]ам. Змешчаны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907, т. 35, 1980). |
|||
{{зноскі}} |
{{зноскі}} |
||
⚫ | |||
== Літаратура == |
|||
*Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. - Мн., 1969. |
|||
⚫ | |||
{{DEFAULTSORT:Беларуска-літоўскі 1446}} |
{{DEFAULTSORT:Беларуска-літоўскі 1446}} |
Версія ад 09:39, 2 лютага 2011
Шаблон:Вызнч — першы агульнадзяржаўны летапісны звод Вялікага Княства Літоўскага (ВКЛ), прысвечаны гісторыі ўсходніх славян і Літвы. Належыць да ліку беларуска-літоўскіх летапісаў, апісвае гістарычныя падзеі з 9 ст. да 1446 (адсюль назва).
Тэкст зводу складаўся паступова. У аснове зводу ляжыць летапіс, складзены на стыку 1320-х—1330-х гг. у Смаленску, магчыма, пры двары мітрапаліта Герасіма. Звесткі запазычаны са старажытнарускіх летапісаў і твораў, напісаных у Кіеве, Смаленску, Маскве, Вільні. Неад'емнай часткай звода з'яўляюцца «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх» і «Пахвала Вітаўту». Першапачатковая рэдакцыя не збераглася. У 1490-я г. ўзнікла яго 2-я рэдакцыя (Нікіфараўскі летапіс, Супрасльскі летапіс, Акадэмічны летапіс), каля 1500 — 3-я, скарочаная рэдакцыя (Слуцкі летапіс).
Тагачасная рэчаіснасць прадвызначыла наяўнасць у зводзе сюжэтаў татарскага нашэсця, дзейнасці вялікіх князёў маскоўскіх і гістарычных падзеяў у ВКЛ (пададзеныя ў цеснай сувязі з гісторыяй Маскоўскай Русі і ў пераемнасці з гісторыяй Кіеўскай Русі). Выведзена ідэя абароны сваёй краіны ад іншаземцаў, асабліва ў запісах аб бітве на Вожы (1378), Кулікоўскую бітву (1380), прыняцці Смаленскам князя Юрыя Святаславіча (1401). Палітычная гісторыя ВКЛ паданая ў аб'ёме «Летапісца...».
У зводзе абгрунтоўваецца заканамернасць палітычнага аб'яднання літоўскіх, беларускіх і ўкраінскіх земляў у складзе ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка літоўскіх князёў, выяўляецца імкненне перадавых колаў тагачаснага грамадства асэнсаваць гістарычную ролю ВКЛ ва Усходняй Еўропе. Адчуваецца ўплыў канцэпцыі правідэнцыялізму — для пераказу выбраныя толькі тыя факты і падзеі, якія паказвалі дзейнасць князёў, ваенаначальнікаў, найвышэйшага духавенства. Але агульны характар зводу, у параўнанні са старажытнарускім летапісаннем, больш свецкі.
Звесткі са старажытнарускіх крыніц былі выбраны тэндэнцыйна[1], што звязана з грамадзянскай вайной 1430-х гг. і расколам ВКЛ, калі было небяспечна ўзгадваць аб дзяржаўнай самастойнасці Полацкай зямлі ў 10—13 ст. Таксама не былі ўключаны звесткі аб рассяленні ўсходніх славян, аб паходзе Аскольда і Дзіра на Царград, аб паходах кіеўскіх князёў на яцвягаў, радзімічаў, балгараў, харватаў, палякаў. Аўтар не праявіў цікавасці да асуджэння княжацкіх міжусобіцаў[2]
Летапіс паслужыў асновай для «Хронікі Вялікага Княстеа Літоўскага і Жамойцкага», «Хронікі Быхаўца». Адкрыты і ўпершыню апублікаваны І. Даніловічам. Змешчаны ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907, т. 35, 1980).
Зноскі
- ↑ Адзначана беларускім даследчыкам Ю. А. Зайцам. Белазаровіч, С.51.
- ↑ Што характэрна, напрыклад, для «Аповесці мінулых гадоў». Белазаровіч, С.51.
Літаратура
- Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнік літаратуры. - Мн., 1969.
- Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.50,51.}}