Барбарыс: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
Ripchip Bot (размовы | уклад) др r2.7.1) (робат Дадаем: kk:Бөріқарақат |
др r2.7.1) (робат Дадаем: mrj:Барбарис |
||
Радок 33: | Радок 33: | ||
[[la:Berberis]] |
[[la:Berberis]] |
||
[[lt:Raugerškis]] |
[[lt:Raugerškis]] |
||
[[mrj:Барбарис]] |
|||
[[nl:Berberis]] |
[[nl:Berberis]] |
||
[[no:Berberis]] |
[[no:Berberis]] |
Версія ад 15:14, 4 мая 2011
Барбары́с (па-лацінску: Berberis) — род кветкавых раслін сямейства барбарысавых.
У Беларусі дзікарослы барбарыс звычайны (Berberis vulgaris), расце на схілах у далінах рэк, на ўзлесках, у светлых лясах і хмызняках). Лістападны калючы куст вышынёй да 2 м з рабрыстымі прамастойнымі або дугападобнымі парасткамі. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у павіслых гронках. Плады ягадападобныя, ярка-чырвоныя, падоўжаныя, сабраныя ў гронкі, збіраюць у верасні – кастрычніку. Народныя назвы кіслец, кіслянка — плады маюць вельмі кіслы смак. Багатыя вітамінамі C (до 53 мг%) і K, цукрамі (да 7 %), кіслотамі (яблычнай, лімоннай, вінна-кіслай — да 7,5 %). Таксама ўтрымліваюць флаваноіды, дубільныя рэчывы, пектыны, крыху алкалоідаў.
Раней барбарыс шырока выкарыстоўваўся ў беларускай шляхецкай кулінарыі. Яго сушылі, гатавалі варэнне (гронкамі ці асобнымі ягадамі) ў цукры і ў мёдзе, жэле. Салёны барбарыс нарыхтоўвалі позняй восенню і ўжывалі потым як гарнір, а таксама гатавалі з яго пікулі і салаты. У сусветнай кулінарыі найбольш вядомыя жэле, мармелады і джэмы з барбарысу (асабліва славутыя ў Францыі), кісялі, наліўкі і лікёры; выкарыстоўваецца таксама і лісце барбарысу, якое надаецца на салаты. На Каўказе з барбарысу гатуюць вострыя прыправы да мясных страў. У карэйскай і японскай кулінарыі папулярны блізкі сваяк барбарысу звычайнага, Berberis thunbergii.
Крыніцы
- Белы А. Барбарыс // Праект «Наша ежа»