Лёвенскі каталіцкі ўніверсітэт: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 4: Радок 4:


== Гісторыя ==
== Гісторыя ==
[[File:KUL.gif|thumb|Пячатка Каталіцкага ўніверсітэта Лёвена]]

Датай заснавання лічыцца [[1425]] г., калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай, пра адкрыццё школы (studium generale), да папы рымскага Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.
Датай заснавання лічыцца [[1425]] г., калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай, пра адкрыццё школы (studium generale), да папы рымскага Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.



Версія ад 01:06, 29 жніўня 2011

Замак Арэнберг, частка Каталіцкага ўніверсітэту
Універсітэцкая бібліятэка

Лювенскі каталіцкі універсітэт, Лёванскі універсітэт — самы старэйшы універсітэт Бельгіі, знаходзіцца ў горадзе Лювене.

Гісторыя

Пячатка Каталіцкага ўніверсітэта Лёвена

Датай заснавання лічыцца 1425 г., калі брабанцкі князь Ян IV звярнуўся з просьбай, пра адкрыццё школы (studium generale), да папы рымскага Марціна V. У сваёй просьбе ён падкрэсліваў зручнасць мясцовасці і дабрабыт жыхароў горада, а таксама наяўнасць адпаведнага будынка для школы.

Праз пяць гадоў пасля заснавання агульнай школы, Папа Рымскі Яўген IV, адчыніў тут багаслоўскі факультэт, які прынёс універсітэту найбольшую славу. Лювенскі універсітэт стаў міжнародным цэнтрам філасофіі неатамізму.

Пад час Французскай рэвалюцыі быў зачынены і толькі з нараджэннем сучаснай бяльгійскай дзяржавы, 1831 г., быў адноўлены — перш у горадзе Мехелен, а адтуль перанесены зноў у Лювен.

У 18881889 г. тут пры дапамозе кардынала Д. Мерсье быў заснаваны Вышэйшы інстытут філасофіі (школа Фамы Аквітанскага), з 1894 г. выдаваўся часопіс «Revue Neoscolastique». У час абодвух сусветных войнаў былі знішчаныя вялікія універсітэцкія кнігазборы, утрачана частка архіваў.

У 1946 г. пад адной адміністрацыяй паўсталі дзве паралельныя секцыі універсітэта — французская і фламандская, а з 1970 г. існуюць два асобныя універсітэты — французскі (у горадзе Люван-ле-Нёў) і фламандскі. Абодва лічацца пераемнікамі старога універсітэта.

Мова

Спачатку адзінай мовай універсітэту была лацінская, пасля французская. Толькі ў 1920 г. лекцыі пачалі чытаць на фламандскай мове.

Беларусы ў Лювенскім універсітэце

Першым беларусам, які скончыў вышэйшыя студыі ў Лювенскім універсітэце з тытулам доктара філасофіі, быў Фабіян Абрантовіч. Сярод астатніх выпускнікоў-беларусаў: Уладзімір Бакуновіч, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Павал Урбан.

Літаратура

  • Беларусь-Бельгія: Грамадска-культурнае ўзаемадзеянне: Матэрыялы міжнар. «круглага стала», Мінск, 2001 / Рэдкал.: А. Мальдзіс і інш. — Мн.:"Беларускі кнігазбор", 2002. ISBN 985-6638-68-2.

Спасылкі