Фабіян Абрантовіч
Фабіян Абрантовіч | ||
---|---|---|
![]() | ||
|
||
3 мая 1928 — 1939 | ||
Царква | Расійская грэкакаталіцкая царква | |
Пераемнік | экзарх Андрэй Цікота | |
Адукацыя | ||
Месца працы | ||
Нараджэнне |
14 верасня 1884 |
|
Смерць |
2 студзеня 1946 (61 год) |
|
Прыняцце свяшчэннага сану | 11 лістапада 1908 |
Фабіян Янавіч Абрантовіч (14 верасня 1884, засценак Вераскоўшчына, Навагрудскі павет — 2 студзеня 1946, Масква; Псеўданімы: Фабіч (Fabič)) — каталіцкі манах-марыянін і святар усходняга абраду, прэлат Мінскай і Пінскай капітул, архімандрыт, місіянер, рэлігійны і культурна-грамадскі дзеяч, педагог. Доктар філасофіі (Каталіцкі ўніверсітэт у Лёвене), магістр тэалогіі.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў з мяшчанскай сям’і Яна і Юліі (дзявоч. Кашыц), жыхароў Навагрудка. Скончыў Навагрудскае гарадское вучылішча, потым Магілёўскую духоўную каталіцкую семінарыю ў Пецярбургу[2]; пасля яе заканчэння паступіў у Мітрапалітальную духоўную каталіцкую акадэмію (1906). Працягваў вучобу ў Каталіцкім універсітэце ў г. Лёвен (1912—1914), дзе абараніў доктарскую дысертацыю па філасофіі. Жыў у Пецярбургу (да 1912 і з 1914), Лёвене (1912—1914), Мінску (з 1918), Польшчы (да 1929 і з лета 1939), Маньчжурыі (1929—1938).
Пасвячоны ў святары (9.11.1908). Быў камандзіраваны Адміністратарам Магілёўскай архідыяцэзіі біскупам Э. Ропам у Мінск[3] (30.4.1918). З 1926 г. — у ордэне айцоў марыянаў у Друі. Узначальваў каталіцкую місію ўсходняга абраду ў Маньчжурыі і Кітаі (1929—1938). Удзельнічаў у пасяджэннях Генеральнай капітулы марыянаў у Рыме.
У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі органамі бяспекі і больш за 5 гадоў правёў у зняволенні. Памёр ад катаванняў у Бутырскай турме. Месца пахавання невядомае.
Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
У беларускім руху[правіць | правіць зыходнік]
З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Пецярбургу; уваходзіў у культурна-асветны гурток беларусаў-клерыкаў. Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў 1-га з’езда беларускіх каталіцкіх святароў (Мінск, 24—25.5.1917), дзе выступіў з рэфератам «Справа прасьветная». Член саюза ксяндзоў-беларусаў. Разам з Л. Хвецькам заснаваў Хрысціянскую дэмакратычную злучнасць, быў адным з яе кіраўнікоў у Мінску. Шырока выступаў у беларускіх перыядычных рэлігійных выданнях («Крыніца», 1917—1920, Петраград—Мінск—Вільня; «Хрысціянская думка», 1928—1929, Вільня).
Член Рады Часовага Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску (з верасня 1919). Уваходзіў у склад дэлегацыі беларускіх дзеячаў, якую 19.9.1919 прыняў у Мінску Ю. Пілсудскі. Планавалася, што ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай Народнай Рэспублікі атрымае пасаду кіраўніка Місіі ў Рыме.
У педагогіцы[правіць | правіць зыходнік]
Выкладаў Закон Божы ў пецярбургскіх навучальных установах (Імператарскае вучылішча правазнаўства, Імператарскае камерцыйнае вучылішча, Кадэцкі корпус імператара Аляксандра II, Марыінскі і Паўлаўскі інстытуты). Законавучыцель прыватнай мужчынскай гімназіі пры рымска-каталіцкім касцёле Св. Кацярыны ў Пецярбургу (з 9.12.1910). Прафесар духоўнай каталіцкай семінарыі ў Петраградзе (1.9.1914), дзе выкладаў філасофію, сацыялогію i спевы. Адначасова выконваў абавязкі законавучыцеля ў Петраградскай Канстанцінаўскай жаночай гімназіі пры Імператарскім жаночым інстытуце. Пазней выкладаў Закон Божы ў 12-й Петраградскай гімназіі.
Абраны рэктарам Мінскай духоўнай каталіцкай семінарыі[4], пасля яе эвакуацыі ў Навагрудак і пазней у Пінск — яе выкладчык.
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Адзін з ідэолагаў і заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху XX ст., тэарэтык і практык беларускага ўніяцтва.[2]
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Гарбінскі Ю. Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя. — Мінск-Мюнхен, 1999.
- Уладзімер Калупаеў. Беларускія місіянэры ў Кітаі // Запісы 37. New York — Miensk: Беларускі інстытут навукі й мастацтва, 2014. — С. 645—650.
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай Рымска-каталіцкай семінарыі
- Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
- Выпускнікі Лёвенскага каталіцкага ўніверсітэта (да падзелу)
- Выкладчыкі Пінскай вышэйшай духоўнай семінарыі
- Нарадзіліся 14 верасня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
- Памерлі 2 студзеня
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Асобы
- Постаці беларускага каталіцтва
- Постаці беларускага ўсходняга каталіцтва
- Каталіцкія святары
- Каталіцкія манахі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Расійская грэкакаталіцкая царква