Іван Іванавіч Малады

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч
17-ы Вялікі князь Цвярской
15 верасня 1485 — 7 сакавіка 1490
Папярэднік Міхаіл Барысавіч
Пераемнік Іван Іванавіч Малады

Нараджэнне 15 лютага 1458
Смерць 7 сакавіка 1490 (32 гады)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Іван III Васільевіч
Маці Марыя Барысаўна[d]
Жонка Elena[d][1]
Дзеці Dmitry Ivanovich[d]
Веравызнанне Праваслаўе
Дзейнасць арыстакрат
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Іванавіч Малады (15 лютага 1458 — 7 сакавіка 1490) — князь маскоўскі, рускі военачальнік. Старэйшы сын Івана III ад яго першага шлюбу з Марыяй Барысаўнай, дачкой вял.кн. цвярскога.

У 1468 г. суправаджаў бацьку ў паходах на Казанскае ханства. З 1471 г. — суправіцель бацькі. У 1472 і 1477 падчас паходаў Івана III на Вялікі Ноўгарад кіраваў («ведаў») Масквой. Адзін з кіраўнікоў рускай раці ў час «стаяння на Угры» (1480). У 1483 г. ажаніўся з дачкой малдаўскага гаспадара Стэфана Алене, што спрыяла ўмацаванню прыязных сувязяў Русі з Малдавіяй. Удзельнік паходу на Цвер у 1485 г., пасля яе далучэння да Масквы — князь цвярской.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.