Вортыгерн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вортыгерн
Vortigern
Нараджэнне 394
Смерць 454
Род Дынастыя Вортыгерна
Бацька Гвітаўл ап Гвіталін
Жонка Равена[d] і Sevira[d]
Дзеці Катэгірн[d], Вортымер[d], Паскен ап Гіртэрн[d] і Фаўста дэ Рыез[d]
Дзейнасць суверэн, манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Во́ртыгерн (ˈvɔrtɨdʒɜrn; стар.-англ.: Vortigern, вал.: Gwrtheyrn, часам таксама Gwrtheyrn Gwrthneu, «Вортыгерн Худы») — кельцкі кароль Брытаніі першай паловы V стагоддзя, які запрасіў англа-саксаў для барацьбы з піктамі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма, Вортыгерн першапачаткова валодаў землямі на Корнуале і ў Дэваншыры, але пасля таго, як рымскіх легіёнаў пакінулі Брытанію, стаў кіраўніком тэрыторыі большай часткі сучаснай Англіі. Літаральна імя «Вортыгерн» азначае «вярхоўны кіраўнік». Сутыкнуўшыся з уварваннямі піктаў і скотаў, Вортыгерн заклікаў германцаў (саксаў) з кантынента і пасяліў іх на тэрыторыі графства Кент.

У пачатку 440-х гг. саксы паўсталі, верагодна з-за неатрымання належнай аплаты за дапамогу ў барацьбе з піктамі. Па легендзе, бачачы сваю слабасць, германцы пайшлі на хітрасць. Іх правадыр Хенгест запрасіў дружыну Вортыгерна на банкет і загадаў пераразаць усіх, акрамя самога Вортыгерна. Гэта падзея замацавалася ў народнай памяці як «Ноч доўгіх нажоў». Затым паўстанцы захапілі Кент, частку Усходняй Англіі, узбярэжжа Ёркшыра і разарылі цэнтральныя вобласці Брытаніі. Вортыгерну ўдалося адбіць напады саксаў, аднак цалкам выгнаць іх з Англіі яму не ўдалося. Больш таго, у 450-х гг. пачалася масавая міграцыя англаў, саксаў і ютаў на паўднёва-ўсходняе ўзбярэжжа Брытаніі. Да гэтага часу Вортыгерн ужо сканаў. Яго пераемнікам, відавочна, стаў Аўрэліян Амвросій, — паводле легенды, дзядзька будучага караля Артура.

Неній у сваёй «Гісторыі брытаў»[1], называючы Вортыгерна сынам Гвітаўла і ўнукам Гвіталіна, узводзіў яго род да Глова, легендарнага заснавальніка Глостэра[2]. У валійскіх генеалогіях Вортыгерн згадваецца як адзін з каралёў Повіса[3].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Неній. Гісторыя брытаў, гл. 49.
  2. Ненний. История бриттов. — Гальфрид Монмутский. История бриттов. Жизнь Мерлина. — М.: Наука, 1984. — 288 с.
  3. Powys (англ.). The History Files. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2012. Праверана 1.2.2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bachrach B. S. Gildas, Vortigern and constitutionality in Sub-Roman Britain // Nottingham Medieval Studies. Vol. XXXII. 1988. P. 126—140
  • Kirby D. P. Vortigern // BBCS (Bulletin of the Board of Celtic Studies). Vol. XXIII. 1968. Pt. 1. P. 37-59.
  • Ralegh Radford C. A. Vortigern // Antiquity. Vol. 32. № 125. March 1958. P.9-24.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]