Фарэрская крона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Фарэрская крона (фар. króna, мн. ліку. krónur) — валюта Фарэрскіх астравоў, якія дзеляцца на 100 ойра (фар. oyra, мн. ліку. oyrur). Выпускаецца Нацыянальным банкам Даніі. Не з'яўляецца самастойнай валютай і прывязаная да дацкай кроны; у краіне разам з фарэрскімі банкнотамі маюць хаджэнне дацкія банкноты. З-за гэтага не мае ўласнага кода ISO 4217.