Ян Мікалай Аскерка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Мікалай Аскерка
Ян Мікалай Аскерка
Ян Мікалай Аскерка
Герб «Мурдэліа»
Герб «Мурдэліа»
стражнік польны літоўскі
19 студзеня 1782 — 1790
Папярэднік Антоні Дзяконскі
Пераемнік Рафал Міхал Аскерка
падстолі мазырскі[d]
войскі мазырскі[d]
1771 — 1781
пісар земскі мазырскі[d]

Нараджэнне 22 снежня 1735(1735-12-22)
Смерць 1796[1]
Род Аскеркі
Бацька Рафал Алойзы Аскерка
Маці Анэля з Паўшаў[d]
Жонка Барбара з Ракіцкіх[d]
Дзеці Рафал Міхал, Дамінік
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла

Ян Мікалай Аскерка (22 снежня 1735 — 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, стражнік польны літоўскі (1782—1789). Пасол Чатырохгадовага Сойма, удзельнік паўстання 1794 года.

Ян Мікалай Аскерка быў адным з найбагацейшых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага. Валодаў Нароўляй і вёскамі вакол яе. Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1781) і Ордэна Белага Арла.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Аскеркаў герба «Мурдэліа», сын Рафала Алойзы і Анэлі з Паўшаў. Меў брата Антоні Яўхіма, разам з якім навучаўся ў Варшаве.

У 1756—1763 гадах удзельнічаў у Сямігадовай вайне. У 1764 годзе разам з усёй сям’ёй падтрымаў Станіслава Панятоўскага на выбарах караля, быў паслом на элекцыйным сойме ад Мазырскага павета; атрымаў пасаду мазырскага суддзі каптуровага. Быў паслядоўна мазырскім пісарам земскі (з 1768), падстолім (з 1769), войскім (1771—1781).

У 1781 годзе быў дэпутатам Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага. У 1782 годзе атрымаў пасаду польнага стражніка літоўскага. У 1784 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі сустрэчы караля ў Нясвіжы. У 1788 годзе абіраўся паслом ад Мазырскага павета на Чатырохгадовы Сойм.

У 1793 годзе быў адным з арганізатараў падрыхтоўкі шляхты Мазырскага павета да паўстання; удзельнічаў у яе з’ездзе ў Хойніках. У 1795 годзе арыштаваны расійскімі ўладамі і сасланы ў Сібір, яго маёнткі Барбароў, Нароўля (Нароўля, Галоўчыцы, Антонаў, Вуглы, Карпавічы і Мухаеды), Канатоп і Гарбавічы былі канфіскаваны. Памёр у 1796 годзе ў Табольску. Яго сын Дамінік Аскерка здолеў вярнуць сабе ад расійскай улады невялікую частку бацькавых уладанняў — вёску Канатоп.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Барбарай Ракіцкай меў двух сыноў — Рафала Міхала і Дамініка — а таксама дачку Анелю, жонку Ігнацыя Прозара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 326.