Антоні Дзяконскі
Антоні Дзяконскі | |
![]() Герб «Кораб» | |
Член у | |
---|---|
Нараджэнне | XVIII стагоддзе |
Смерць | 18 лістапада 1796 |
Дынастыя | род Дзяконскіх[d] |
Бацька | Ян Валынец Дзяконскі |
Дзеці | Казімір Дзяконскі[d] |
Узнагароды |
Анто́ні Дзяко́нскі (польск.: Antoni Dziekoński; ? — 18 лістапада 1796) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падскарбі надворны літоўскі (1785—1791).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Паходзіў са шляхецкага роду Дзяконскіх герба «Кораб». Адзін з трох сыноў Яна Дзяконскага, уладальніка Чапліц пад Слуцкам.
Кар’еру пачаў земскім ваўкавыскім сурагатам. З 1765 года — ваўкавыскі стольнік, адначасова — пяцігорскі харунжы аддзелаў гетмана Агінскага.
У 1766 годзе ўдзельнічаў у вальным сойме ад Слонімскага павета. У 1775—1784 гадах — кансуляр Пастаяннай Рады. У 1766—1782 гадах — польны стражнік літоўскі.
У 1780 годзе на сойме, як прадстаўнік Скарбовай Камісіі Вялікага Княства Літоўскага абараняў сваю камісію ад абвінавачванняў паслоў, і перакідваў усю адказнасць на падскарбія Антонія Тызенгаўза. Карыстаўся вялікім даверам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У 1784 годзе суправаджаў яго на сойм у Горадні, дзе быў адказны за размяшчэнне караля.
У 1785 годзе атрымаў Ордэн святога Станіслава, а ў 1786 годзе — Ордэн Белага Арла.
Пасля смерці Антонія Тызенгаўза быў прызначаны надворным падскарбіем літоўскім. У 1786 годзе па просьбе караля кантраляваў выбары паслоў на пасольскіх сойміках Жмудзі, Коўна, Вількаміра, Смаленска.
Рэформ Чатырохгадовага сойма катэгарычна не прымаў, за што моцна крытыкаваўся пасламі Сойма. У 1791 годзе пад ціскам «патрыятычнай» партыі на Чатырохгадовым сойме адмовіўся ад пасады надворнага падскарбія літоўскага на карысць Тамаша Ваўжэцкага. У 1792 годзе браў удзел у Таргавіцкай канфедэрацыі. Адзін актыўных арганізатараў Гарадзенскага сойма 1793 года, памочнік расійскага пасла Сіверса.
Сям’я[правіць | правіць зыходнік]
Быў жанаты з Каралінай з Мізгераў. Меў 3 сыноў: Юзафа, Міхала, Казіміра.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Helena Waniczkowna. Antoni Dziekoński. Polski Słownik Biograficzny. Tom VI. Kraków. 1948. c. 131
- Таргавіцкія канфедэраты
- Нарадзіліся ў XVIII стагоддзі
- Памерлі 18 лістапада
- Памерлі ў 1796 годзе
- Памерлі ў Гродне
- Род Дзяконскіх
- Кавалеры ордэна Белага арла (Рэч Паспалітая)
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
- Асобы
- Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
- Стольнікі ваўкавыскія
- Стражнікі польныя літоўскія
- Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
- Падскарбіі надворныя літоўскія