Барбароў

Аграгарадок
Барбароў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Бабічы
Насельніцтва
275[1] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2363
Аўтамабільны код
3
СААТА
3235804006
Барбароў на карце Беларусі ±
Барбароў (Беларусь)
Барбароў
Барбароў (Гомельская вобласць)
Барбароў

Барбаро́ў[2] (трансліт.: Barbaroŭ, руск.: Барбаров) — аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Барбароўскага сельсавета.

Насельніцтва 261 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Міхалкі (лінія Калінкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Нароўля. Рачная прыстань.

Барбароў (Бабічы) — даўняе сяло, пазней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Babica на карце ВКЛ 1613 г. (фрагмент).

Першы пісьмовы ўспамін пра Бабічы датуецца 1509 годам, калі вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары падараваў сяло Аляксандру Багданавічу Гоцкаму «на вечнасць» [3]. У апісанні Мазырскага замка 1552 года сказана, што ў Загальскай нядзелі[A] 30 чалавек сяла Бабічы, якое належала князю Збаражскаму, вось ужо 20 гадоў, як перасталі выконваць замкавыя павіннасці[4]. 7 мая 1607 года князь Януш Збаражскі, ваявода брацлаўскі, падаў скаргу ў кіеўскі гродскі суд на панства Лукаша і Зофію з Кмітаў Сапегаў, уладальнікаў Чарнобыльскіх добраў[B], за абрабаванне яго бабіцкіх падданых і невыкананне дэкрэту аб пакаранні вінаватых[5]. Паселішча Бабіца прысутнае і на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года.

Назва Барбароў маёнтку і мястэчку Яна Мікалая Аскеркі нададзена ў гонар ягонай жонкі Барбары з Ракіцкіх. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся, Адам Кіркор зазначыў наяўнасць у мястэчку руінаў вялікага замка з вежамі, валамі і равамі[6]. Замест струхлелай у 1779 годзе тут збудавалі новую драўляную на цагляным падмурку Успенскую царкву (згарэла ад удару маланкі ў 1896 годзе).

Мястэчка Барбароў альбо Бабічы на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барбароў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Маёнтак, сканфіскаваны ў стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) за ўдзел у паўстаннні 1794 года, перададзены Якаву Сіверсу, з 1808 ва ўладанні Андрэя фон Гольста, у 1826 г. маёнтак канчаткова быў набыты спадчыннікамі Ігната Тадэвушавіча Горвата і перайшоў па спадчыне ў валоданне яго сына Аляксандра Ігнатавіча Горвата (1796—1888). Станам на 1795 у Барбарове было 85 двароў, на 1834 — 91 двор. У 1821 адкрылася школа для дзяцей сялян. На 1833 існавалі карчма, 4 вадзяныя млыны і паромная пераправа. У сярэдзіне XIX ст. на беразе ракі сфарміравалася сядзіба — палац (не захаваўся), флігель і пейзажны парк (5 дзесяцінаў). Мелася капліца. У 1863 адкрылася школа, якая размяшчалася ў сялянскай хаце. Праз мястэчка праходзілі гасцінцы з Міхалкаў у Чарнобыль і Хойнікі. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 108 двароў, хлебазапасны магазін, 2 крамы. Побач знаходзіліся аднайменныя фальваркі (16 двароў) і сядзіба з броварам. Акрамя земляробства і сплава лесу жыхары займаліся бандарным рамяством.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Барбароў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Барбароў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2004 тут было 102 гаспадаркі.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова[правіць | правіць зыходнік]

Планаванне складаецца з простай, бессістэмна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласць, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці, гл.: Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский — Т. 1: Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 189—190.
  2. Ім належаў і бліжэйшы да Бабічаў маёнтак Антонаў на рацэ Славечне, таксама пазначаны на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, гл.: Archiwum domu Sapiehów. T. I. Listy z lat 1575 – 1606. / Opracował dr. A. Prochaska. – Lwów,1892. S. 231, 305, 484 – 486

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt.- Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. С. 339
  4. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 644
  5. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 104
  6. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Литовское и Белорусское Полесье. Репринтное воспроизведение издания 1882 года. — Минск: БЭ, 1993. С. 381
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]