Адольф фон Менцэль
Адольф фон Менцэль | |
---|---|
ням.: Adolph von Menzel | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Adolph Friedrich Erdmann von Menzel |
Дата нараджэння | 8 снежня 1815[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 лютага 1905[1][2][…] (89 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, мастак-гравёр, літограф |
Жанр | партрэт |
Вучоба |
|
Мастацкі кірунак | рэалізм[d] |
Член у | |
Узнагароды | |
Сайт | adolph-von-menzel.com |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адольф фон Менцэль (ням.: Adolph Friedrich Erdmann von Menzel; 8 снежня 1815, Брэслау — 9 лютага 1905, Берлін) — нямецкі мастак і ілюстратар, адзін з лідараў рамантычнага гістарызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў горадзе Брэслау ў сям’і прускага двараніна Карла Эрдмана фон Менцэля, які валодаў у горадзе ўласнай літаграфічнай майстэрняй. У 1830 годзе Адольф фон Менцэль пераехаў з сям’ёй у Берлін.
Першай мастацкай школай стала для Адольфа літаграфічная майстэрня бацькі. Стаўшы ў 1833 годзе карміцелем сям’і пасля смерці бацькі, ён браўся за любую працу: рабіў абедзенныя меню, запрашальныя квіткі і г. д. Адольф нядоўга (усяго 6 месяцаў) наведваў класы акадэміі майстэрстваў у Берліне і быў амаль самавукам. Упершыню зрабіўся вядомы ў 1833 годзе сшыткам малюнкаў, выкананых пяром і якія адлюстроўвалі «Жыццё мастака».
За гэтай юнацкай працай Менцеля ішлі шэраг ім самім літаграфаваных «Выдатнасцяў Брандэнбургскай гісторыі» (1834—1839, 12 аркушаў) і некалькі першых яго спроб у жывапісе алейнымі фарбамі, напрыклад, «Гульня ў шахматы» (1836), «Юрыдычная кансультацыя» (1837), «Судовае паседжанне» (1837) і іншыя працы. Але неўзабаве яму прыйшлося адкласці ў бок палітру і пэндзлі, каб заняцца стварэннем ілюстрацый да «Гісторыі Фрыдрыха Вялікага» Франца Куглера (1839—1842) і пасля ілюстраваннем раскошнага выдання твораў Куглера (1843—49).
Зноскі
- ↑ а б Adolf Menzel
- ↑ а б Adolf Friedrich Erdmann von Menzel // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118580914 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Менцель Адольф фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Thieme U., Becker F., Vollmer H. Thieme-Becker-Vollmer / Hrsg.: U. Thieme, F. Becker, H. Vollmer et al. — E. A. Seemann.
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1815 годзе
- Нарадзіліся ва Уроцлаве
- Памерлі 9 лютага
- Памерлі ў 1905 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Выпускнікі Прускай акадэміі мастацтваў
- Члены Акадэміі прыгожых мастацтваў (Францыя)
- Кавалеры ордэна Чорнага арла
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Ганаровыя грамадзяне Берліна
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Ганаровыя члены Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Графікі XIX стагоддзя
- Графікі Германіі
- Мастакі Германіі XIX стагоддзя
- Мастакі-жанрысты Германіі
- Мастакі-партрэтысты Германіі
- Мастакі рамантызму
- Мастакі-ілюстратары
- Мастакі гістарычнага жанру