Перайсці да зместу

Акупацыя. Містэрыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акупацыя. МістэрыіM:
Постар фільма
Жанр драматычны фільм[1] і ваенны фільм[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Кампазітар
Працягласць 90 хв.
Краіна
Мова беларуская і нямецкая
Год 2004
IMDb ID 0397554
Афіцыйны сайт

«Акупа́цыя. Містэ́рыі» — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2003 годзе пры ўдзеле студый «Навігатар» і «XXI».[2]

" Пяцьсот год таму яны не ведалі, што яны беларусы, але іх дзяржава была самай вялікай у Еўропе. Калі яны даведаліся пра гэта, у іх ужо не было дзяржавы, і іншыя лічылі іх, то недаробленымі рускімі, то непаўнавартаснымі палякамі. Але беларусы яшчэ былі. Нарэшце, іх запісалі ў савецкі народ. А потым пачалася вайна і акупацыя. Пасля гэтага беларусаў засталося зусім мала. Цяпер у беларусаў ёсць дзяржава. Але іх саміх ужо не засталося.
з уступнай застаўкі  (руск.) фільма
"

Фільм складаецца з ўступлення і некалькіх навэл, звязаных паміж сабой агульнымі героямі і падзеямі, і паказанымі не ў храналагічным парадку. Твор, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе, пачынаецца з дакументальных кадраў часоў нямецкай акупацыі Беларусі, у якіх паказваецца разбурэння, бедствы, злачынствы нацыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама арганізацыя імі Беларускай краёвай абароны. Пасля дакументальных здымак з’яўляюцца двое беларускіх паліцаяў, якія едуць у санях. Адзін з іх спявае песні з савецкіх фільмаў, а затым кажа, што пасля вайны збіраецца здымаць кіно, але «не савецкае або нямецкае, а наша, беларускае». Другі адказвае, што «ніякага беларускага кіно ніколі не было, няма, і не будзе».

Скразным персанажам усіх містэрый з’яўляецца партызанскі ваяка Штыркін у выкананні Аляксандра Колбышава. У першай частцы яго забіваюць, але ён «уваскрасае»: гісторыі ідуць у адваротным парадку[3].

Містэрыя першая. «Адам і Ева»

[правіць | правіць зыходнік]

Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна.

Містэрыя другая. «Маці»

[правіць | правіць зыходнік]

Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў.

Містэрыя трэцяя. «Бацька»

[правіць | правіць зыходнік]

Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці.

Акцёр Роля
Аляксандр Колбышаў
Анатоль Кот
Аляксандр Малчанаў
Святлана Зелянкоўская

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]

Забаронены да паказу ў Беларусі ў 2004 годзе, пракатнае пасведчанне вярнулі ў 2010 годзе. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбылася 15 лютага 2010 года ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно».

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0397554/ Праверана 30 чэрвеня 2016.
  2. Кастусь ЛАШКЕВИЧ. Скандальный фильм «Акупацыя. Містэрыі» разрешили к показу в Беларуси (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (10 лютага 2010 у 16:29). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 11 лютага 2018.
  3. nashaniva.by