Алан Бін
Алан Бін | |
---|---|
Alan Bean | |
Краіна: | Злучаныя Штаты Амерыкі |
Воінскае званне: | капітан 1-га рангу |
Экспедыцыі: | Апалон-12, Скайлэб-3 |
Дата нараджэння: | 15 сакавіка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 26 мая 2018[3][4][…] (86 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алан Лаверн Бін (англ.: Alan LaVern Bean; 15 сакавіка 1932 г. Уілерам, штат Тэхас — 26 мая 2018) — астранаўт ЗША.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да паступлення ў атрад астранаўтаў быў лётчыкам-знішчальнікам, капітан ВМС ЗША. Праходзіў падрыхтоўку ў школе лётчыкаў-выпрабавальнікаў, дзе яго інструктарам быў яго будучы камандзір на Апалоне — Чарлз Конрад.
Здзейсніў два касмічныя палёты ў рамках праграм «Апалон» і «Скайлэб». У склад асноўнага экіпажа Апалона-12 Бін не ўваходзіў, але замяніў трагічна загінулага ў авіякатастрофе Кліфтана Уільямса. Адыграла ролю тое, што камандзір экіпажа звярнуўся да кіраўніцтва НАСА з просьбай уключыць у экіпаж менавіта Біна.
Другая экспедыцыя на Месяц стартавала 14 лістапада 1969 года, Бін быў пілотам месяцавага модуля і стаў чацвёртым чалавекам, які ступіў на паверхню спадарожніка Зямлі ўслед за сваім камандзірам Конрадам 19 лістапада. Яны правялі на паверхні Месяца 31 гадзіну 31 хвіліну і двойчы выходзілі з месяцавага модуля, каб сабраць узоры грунту, усталяваць навуковую апаратуру і зрабіць здымкі. Таксама яны дэмантавалі некаторыя фрагменты беспілотнага апарата «Сервеер-3», які стаяў недалёка ад месца пасадкі, і які прымесяцавіўся трыма гадамі раней, і даставілі іх на Зямлю для вывучэння уласцівасцяў матэрыялаў пасля працяглага знаходжання на Месяцы. На дэталях былі выяўленыя жывыя зямныя мікраарганізмы, але скептыкі пярэчылі, што яны былі занесены пасля вяртання, і пытанне засталося адкрытым. За гэты палёт Бін быў узнагароджаны медалём НАСА «За выбітныя заслугі» ў 1970 годзе.
Другі медаль Алан Бін атрымаў у 1973 годзе. У другім палёце ён ужо быў камандзірам экіпажа экспедыцыі «Скайлэб-3» — другога пілатуемага палёту на арбітальную станцыю «Скайлэб». Стартаваўшы 28 ліпеня 1973 года, астранаўты ў той жа дзень састыкаваліся са станцыяй і правялі на ёй 58 сутак 15 гадзін, што тады было рэкордам. Праграма знаходжання на станцыі была паспяхова выканана. Бін ўдзельнічаў у адным з парных выхадаў у космас (2 гадзіны 41 хвіліна).
Алан Бін праходзіў падрыхтоўку ў якасці дублёра па праграме «ЭПАС» («Саюз-Апалон»), але паляцеў асноўны экіпаж Стафарда. Пасля гэтага ў кастрычніку 1975 сышоў у адстаўку з ВМС у званні капітана і ў далейшым некалькі гадоў займаўся падрыхтоўкай астранаўтаў як грамадзянскі спецыяліст.
Зноскі
- ↑ Бин Алан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Alan Bean // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в https://www.lemonde.fr/disparitions/article/2018/05/27/l-astronaute-americain-alan-bean-est-mort_5305250_3382.html
- ↑ а б в https://www.telegraph.co.uk/news/2018/05/27/alan-bean-former-apollo-12-astronaut-fourth-person-walk-moon/
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Alan Bean Online Gallery — аўтарская галерэя палотнаў Алана Біна
- Alan Bean Astronaut Bio — біяграфія Алана Біна на сайце НАСА.
- Фатаграфіі Skylab, зробленыя экіпажам Біна
- Асобы
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Тэхасе
- Памерлі 26 мая
- Памерлі ў 2018 годзе
- Памерлі ў Х’юстане
- Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
- Людзі, якія пабылі на Месяцы
- Астранаўты ЗША
- НАСА
- Космас у культуры і мастацтве
- Лётчыкі-выпрабавальнікі ЗША
- Ваенныя ЗША
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне