Джон Янг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Янг
John W. Young
Партрэт
Краіна:  ЗША
Спецыяльнасць: астранаўт НАСА
Воінскае званне: captain[d]
Экспедыцыі: Джэміні-3, Джэміні-10, Апалон-10, Апалон-16, STS-1, STS-9
Дата нараджэння: 24 верасня 1930(1930-09-24)[1][2][…]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 5 студзеня 2018(2018-01-05)[4][5][…] (87 гадоў)
Месца смерці:
Узнагароды:
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уотс Янг (англ.: John Watts Young; 24 верасня 1930, Сан-Францыска, штат Каліфорнія — 5 студзеня 2018) — астранаўт ЗША, член «другой групы астранаўтаў» і першы з іх, хто паляцеў. Спачатку другі пілот 1-га двухмеснага амерыканскага касмічнага карабля. Затым камандзір яшчэ аднаго.

Джон Янг быў у другой тройцы астранаўтаў, якія выйшлі на арбіту вакол Месяца. Ён другі чалавек з трох, якія зляталі да Месяца двойчы, але першы з двух, хто пры другім візіце паспяхова высадзіўся на Месяц. Джон Янг — дзявяты астранаўт, які ступіў на паверхню Месяца і адзін з трох людзей, які кіраваў па яго паверхні месяцавым аўтамабілем. Ён першы камандзір карабля «Спэйс Шатл» STS-1. Янг — першы чалавек, які здзейсніў пяты (1981) і шосты (1983) касмічны палёт. У шостым палёце ён кіраваў першым у свеце экіпажам з шасці чалавек STS-9. Ён таксама першы і адзіны чалавек, які кіраваў касмічнымі апаратамі чатырох прынцыпова розных тыпаў — Джэміні, камандны модуль Апалона-10, месяцавы модуль Апалона-16 і Спэйс Шатл. Гэты рэкорд наўрад ці будзе пабіты, бо ў нашы дні тыпы касмічных караблёў хутка не мяняюцца. Усё гэта робіць Джона Янга чалавекам з самай яскравай і шматграннай касмічнай кар’ерай у гісторыі. Акрамя таго, ён даўжэй за ўсіх праслужыў у НАСА — 42 гады.

Адукацыя і вайсковая служба[правіць | правіць зыходнік]

Джон Янг скончыў Вышэйшую школу ў Арланда, Фларыда. У 1952 годзе ён з адзнакай скончыў Тэхналагічны інстытут Джорджыі і атрымаў ступень бакалаўра аэранаўтыкі. Пасля службы ў Ваенна-марскіх сілах ЗША Янг быў накіраваны ў школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў. З 1959 служыў лётчыкам-выпрабавальнікам ў ВМС.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]