Чарлз Піт Конрад
Чарлз Піт Конрад | |
---|---|
Краіна: | |
Воінскае званне: | captain[d] |
Дата нараджэння: | 2 чэрвеня 1930[1][2][…] |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 8 ліпеня 1999[1][3][…] (69 гадоў) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз «Піт» Конрад-малодшы (англ.: Charles «Pete» Conrad, Jr.; 2 чэрвеня 1930 — 8 ліпеня 1999) — амерыканскі астранаўт, адзін з 24 людзей, якія даляцелі да Месяца і адзін з 12, хто на яго высаджваўся. Уключаны ў Залу славы астранаўтаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 чэрвеня 1930 ў Філадэльфіі, у 1953 годзе скончыў універсітэт у Прынстане са ступенню бакалаўра навук па авіяцыйнай тэхніцы. У тым жа годзе паступае на службу ў ВМС ЗША. Заканчвае школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў ВМС ЗША на авіястанцыі Пэт’юксент-Рывер (Мэрылендзе), служыць лётчыкам-выпрабавальнікам. У 1960—1961 — пілот-інструктар школы лётчыкаў-выпрабавальнікаў. (У гэты час у яго быў курсант Алан Бін. Пройдзе 8 гадоў гадоў, і яны ўдваіх будуць хадзіць па Месяцы).
У 1962 годзе Чарлз Конрад залічаны ў групу астранаўтаў другога набору.
Здзейсніў 4 касмічныя палёты:
- Першы палёт з 21 па 28 жніўня 1965 года ў якасці пілота місіі «Джэміні-5».
- Другі палёт з 12 па 15 верасня 1966 года ў якасці камандзіра карабля «Джэміні-11».
У лістападзе 1969 года, праз некалькі месяцаў пасля гістарычнай пасадкі на Месяц касмічнага карабля «Апалон-11», на Месяц адпраўляецца «Апалон-12» для правядзення геаграфічных і іншых навуковых даследаванняў. Камандзірам «Апалона-12» быў Чарлз Конрад, пілотам каманднага модуля — Рычард Гордан (2-і палёт) і пілотам месяцавага модуля — Алан Бін (1-ы палёт). Конрад быў трэцім чалавекам, які ступіў на паверхню Месяца (да яго гэта былі Ніл Армстранг і Эдвін Олдрын). Ён правёў на паверхні спадарожніка Зямлі ў агульнай складанасці восем гадзін. Усяго ж месяцавы модуль «Апалона-12» прабыў на Месяцы 31 гадзіну 31 хвіліну. Астранаўты сабралі і даставілі на Зямлю 34 кілаграмы месяцавай пароды, усталявалі дастаўленую навуковую апаратуру і зрабілі мноства фатаграфій. Таксама яны дэмантавалі некаторыя фрагменты беспілотнага апарата «Сервеер-3», які прыбыў трыма гадамі раней, і даставілі іх на Зямлю для вывучэння уласцівасцей матэрыялаў пасля працяглага знаходжання на Месяцы. На дэталях былі выяўленыя жывыя зямныя мікраарганізмы, але скептыкі пярэчылі, што яны былі занесены пасля вяртання, і пытанне засталося адкрытым. За гэты палёт Конрад быў узнагароджаны медалём НАСА «За выдатныя заслугі» ў 1970 годзе.
- Пасля палёту на Месяц ўдзельнічаў у працы над першай амерыканскай арбітальнай станцыяй «Скайлэб». Камандзір місіі «Скайлэб-2» — першай экспедыцыі на станцыю. Палёт працягваўся 28 сутак (з 24 мая па 22 чэрвеня 1973).
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
- ↑ Charles Conrad // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/133144/Charles-Conrad-Jr
- ↑ https://www.washingtonpost.com/archive/local/1999/07/10/astronaut-charles-p-pete-conrad-jr-dies/75691893-35a0-4dc1-a0ee-a67142686e92/
- Асобы
- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Філадэльфіі
- Памерлі 8 ліпеня
- Памерлі ў 1999 годзе
- Памерлі ў акрузе Вентура
- Узнагароджаныя Касмічным медалём пашаны Кангрэса
- Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
- Людзі, якія пабылі на Месяцы
- Астранаўты ЗША
- Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках