Юджын Сернан
Юджын Сернан | |
---|---|
англ.: Eugen Cernan | |
![]() | |
Краіна: | |
Воінскае званне: | Капітан 1-га рангу |
Экспедыцыі: | Джэміні-9A, Апалон-10, Апалон-17 |
Дата нараджэння: | 14 сакавіка 1934 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 16 студзеня 2017 (82 гады) |
Месца смерці: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Юджын Эндру Сернан (англ.: Eugen Cernan; 14 сакавіка 1934 года — 16 студзеня 2017 года) — астранаўт ЗША. Апошні, на дадзены момант, чалавек, які стаяў на паверхні Месяца.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 14 сакавіка 1934 года ў горадзе Чыкага, штат Ілінойс. Мае славацкія і чэшскія карані. Прозвішча дзеда-славака было Чэрнан, яно ператварылася ў Сернан з-за англійскіх правіл чытання.
Ён быў у космасе тройчы: у якасці другога пілота «Джэміні-9А» у чэрвені 1966 года, як пілот «Апалона-10» у маі 1969 года, і як камандзір «Апалона-17» у снежні 1972 года.
У наш час Сернан з'яўляецца апошнім чалавекам, які стаяў на паверхні Месяцы (14 снежня 1972 года). Апошнія словы, сказаныя чалавекам на Месяцы, належаць Сернану:
«Боб, гаворыць Джын, я на паверхні, і, робячы апошні крок чалавека з паверхні [Месяцы], вяртаючыся дахаты, каб калі-небудзь вярнуцца — але, мы верым, у не вельмі далёкай будучыні — я б проста хацеў [сказаць] тое, што, я думаю, застанецца ў гісторыі. Што сённяшні выклік Амерыкі вызначыў будучыя лёсы чалавецтва. І, пакідаючы Месяц у [раёне] Таўрус-Літраў, мы сыходзім гэтак жа як і прыйшлі і, з Божай дапамогай, вернемся — з мірам і надзеяй для ўсяго чалавецтва. Поспеху экіпажу „Апалона-17“». (8:14:00 UTC, 14 снежня 1972)[2]
Узнагароды і заслугі[правіць | правіць зыходнік]
- Узнагароджаны Крыжам «За выдатныя лётныя заслугі» ад ВМС (Distinguished Flying Cross),
- двума медалямі ВМС «За выдатныя заслугі» (Navy Distinguished Service Medal).
- Узнагароджаны двума медалямі НАСА «За выдатныя заслугі» (NASA Distinguished Service Medal),
- медалём НАСА «За выключныя заслугі» (NASA Exceptional Service Medal).
- Яго імя ўнесена ў Залу славы амерыканскіх астранаўтаў (US Astronaut Hall of Fame).
- Ордэн Двайнога белага крыжа 2 класа (Славакія, 25 верасня 1994 года)
Зноскі
- ↑ 最后漫步月球宇航员辞世 — 联合早报, 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
- ↑ EVA-3 Close-out
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Юджын Сернан на Вікісховішчы |
---|
- Асобы
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Ілінойсе
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Тэхасе
- Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
- Узнагароджаныя медалём «За выключныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
- Людзі, якія пабылі на Месяцы
- Астранаўты ЗША
- НАСА