Перайсці да зместу

Алег Віктаравіч Навіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алег Віктаравіч Навіцкі
руск.: Олег Викторович Новицкий
Партрэт
Краіна: Сцяг Расіі Расія
Спецыяльнасць: лётчык-інжынер
Воінскае званне: палкоўнік і палкоўнік[d]
Экспедыцыі: Саюз ТМА-06М
Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1971(1971-10-12) (53 гады)
Месца нараджэння: Чэрвень,
Мінская вобласць,
Беларуская ССР, СССР
Узнагароды:
Герой Расійскай Федэрацыі
Герой Расійскай Федэрацыі
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе (Мінабароны Расіі) 1 ступені
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе (Мінабароны Расіі) 1 ступені
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе (Мінабароны Расіі) 2 ступені
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе (Мінабароны Расіі) 2 ступені
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе (Мінабароны Расіі) 3 ступені
Медаль За адзнаку ў вайсковай службе (Мінабароны Расіі) 3 ступені
Медаль «За воінскую доблесць» (Мінабароны) II ступені
Медаль «За воінскую доблесць» (Мінабароны) II ступені
Лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі
Лётчык-касманаўт Расійскай Федэрацыі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Паштовая марка Беларусі «Заваёўнікі космасу, ураджэнцы Беларусі»

Алег Віктаравіч Навіцкі (12 кастрычніка 1971, Чэрвень, Мінская вобласць, Беларуская ССР) — расійскі касманаўт, член атрада касманаўтаў ЦПК. Камандзір касмічнага карабля «Саюз ТМА-06М», старт якога прызначаны на 15 кастрычніка 2012 года.

Нарадзіўся 12 кастрычніка 1971 года ў горадзе Чэрвені Мінскай вобласці Беларускай ССР. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у 1989 годзе ў Качынскае ВВАУЛ імя А. Ф. Мяснікова. У 1994 годзе выпушчаны з вучылішча з кваліфікацыяй «лётчык-інжынер».

На працягу 10 гадоў праходзіў службу ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акрузе на пасадах лётчыка, старшага лётчыка, намесніка камандзіра авіяцыйнай эскадрыллі штурмавога авіяпалка 4-й паветранай арміі і 4-й арміі ВПС І ППА. Асвоіў самалёты Л-39 і Су-25, агульны налёт склаў больш 600 гадзін. Ваенны лётчык 2-га класа.

Прымаў удзел у навядзенні канстытуцыйнага парадку ў Чачэнскай Рэспубліцы, мае званне «Ветэран баявых дзеянняў».

У 20042006 гадах вучыўся ў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына (камандны факультэт).

У 2010 годзе прысвоена званне палкоўніка, улетку 2012 года звольнены з ваеннай службы ў запас.

Касмічная падрыхтоўка

[правіць | правіць зыходнік]

У кастрычніку 2006 года, пасля праходжання медыцынскага абследавання ў Інстытуце медыка-біялагічных праблем РАН, а затым разгляду на Міжведамаснай камісіі, 35-гадовы Алег Навіцкі быў залічаны на пасаду кандыдата ў касманаўты атрада Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў (ЦПК).

У 20072009 гадах праходзіў агульнакасмічную падрыхтоўку, прайшоў іспыты на «выдатна». 9 чэрвеня 2009 года яму была прысвоена кваліфікацыя касманаўта-выпрабавальніка. У жніўні таго ж года залічаны на аднайменную пасаду ў атрад ЦПК.

Касмічныя палёты

[правіць | правіць зыходнік]

У маі 2012 года быў камандзірам дублюючага экіпажа касмічнага карабля «Саюз ТМА-04М». Акрамя Алега Навіцкага ў экіпаж уваходзілі Яўген Тарэлкін і Кевін Форд. У верасні гэты ж склад быў зацверджаны ў якасці асноўнага экіпажа карабля «Саюз ТМА-06М», які 23 кастрычніка 2012 года стартуе на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельнікаў асноўнай экспедыцыі МКС-33.

У сакавіку 2024 года разам з першай беларускай жанчынай-касманаўтам Марынай Васілеўскай прыняў удзел у 21-й экспедыцыі наведвання МКС у якасці камандзіра «Саюз МС-25».

  • Жонка — Юлія Уладзіславаўна Навіцкая. Журналіст. Супрацоўнік часопіса «Салдаты Расіі».
  • Дачка — Яна Алегаўна Навіцкая.

Зноскі

Алег Віктаравіч Навіцкі на сайце «Героі краіны»