Алена Вячаславаўна Сумко
Алена Вячаславаўна Сумко | |
---|---|
Дата нараджэння | 1978 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | Беларусь |
Род дзейнасці | выкладчыца ўніверсітэта |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Навуковае званне | дацэнт |
Альма-матар |
Алена Вячаславаўна Сумко (нар. у 1978, г. Наваполацк Віцебскай вобл.) — беларускі гісторык, педагог, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Наваполацку ў 1978 годзе. Скончыла ў 2000 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя». У 2001 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2001-2004 гадах навучалася ў аспірантуры гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 2004-2005 гадах праходзіла стажыроўку ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча ў Познані.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніла 10 кастрычніка 2008 годзе ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка. Тэма дысертацыі: «Дзяржаўная палітыка ў кнігавыдавецкай справе БССР (1919―1941 гг.)». 5 студзеня 2011 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь ёй было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».
З часу заканчэння ўніверсітэта і па сёняшні дзень працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце: з'яўлялася асістэнтам, старэйшым выкладчыкам, дацэнтам кафедры гісторыі і сацыялогіі, сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, айчыннай і ўсеагульнай гісторыі; займала пасаду намесніка дэкана інжынерна-тэхналагічнага факультэта, працавала ў прыёмнай камісіі гэтай вышэйшай навучальнай установы. Сёння з'яўляецца дацэнтам кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца даследаваннем праблем грамадска-палітычнага і нацыянальна-культурнага жыцця Савецкай Беларусі ў міжваенны перыяд, даследаваннем праблем рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі савецкіх уладаў на беларускіх землях у 1920-1930-я гады, гісторыяй штодзённасці насельніцтва Беларускага Паазер'я ў ХХ стагоддзі, даследуе гісторыю гандлю, таварна-грашовых адносін і гаспадарчых працэсаў на беларускіх землях на парцягу ХХ стагоддзя, ажыццяўляе гісторыка-краязнаўчае і гісторыка-этнаграфічнае вывучэнне гарадскога і сельскага насельніцтва Паўночнай Беларусі.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выбраныя навуковыя артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Матэрыяльна-тэхнічнае і кадравае забеспячэнне кнігавыдавецтва БССР з 1919 па 1941 год / Сумко А. В. // Веснік Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта. — 2009. ― № 6. ― С. 26―31.
- Роля і месца цэнзурных органаў у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў кнігавыдавецкай справе БССР з 1919 па 1929 год / А. В. Сумко // Ученые записки / Витебский государственный университет им. П. М. Машерова. — 2010. ― Т. 9. ― С. 135―141.
- «Прыдзвінскія калумбы». Старонкі штодзённага жыцця ранняга Наваполацка (1958—1959 гг.) / А. В. Сумко // ARCHE Пачатак. – 2011. - № 10. – С. 182-205.
- Кнігавыдавецкая прадукцыя БССР у сярэдзіне 1920-х гадоў / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2013. ― № 1. ― С. 71―76.
- Восстановление и развитие розничной торговли в Полоцкой области в первое послевоенное десятилетие / Сумко Елена Вячеславовна // Гермес / Министерство торговли Республики Беларусь. — 2015. ― № 4. ― С. 80―87.
- Жизнеобеспечение населения г. Полоцка в первые послевоенные годы / А. И. Корсак, Е. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2015. ― № 9. ― С. 168―173.
- Советская розничная торговля БССР второй половины 1940-х годов, отраженная в фондах Национального архива Республики Беларусь / Елена Сумко // Працы Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю. — Мінск, 2015. ― Вып. 1. ― С. 102―108.
- Первые дни бескарточной торговли в послевоенной БССР / Елена Сумко // Працы Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю. — Мінск, 2017. ― Вып. 2. ― С. 137―144.
- Эканамічны і сацыякультурны аспект самагонаварэння ў сельскім ландшафце Паўночнай Беларусі ў другой палове 1940-х ― 1960-х гг. / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 9. ― С. 127―135 .
- Абмен і гандаль у беларускім традыцыйным грамадстве як прадмет этналагічнага даследавання / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2018. ― № 1. ― С. 54―58.
- Выжыванне пасля вызвалення: вёска Паўночнай Беларусі ў дыскурсе вуснай гісторыі 1944―1945 гг. / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2019. ― № 9. ― С. 65―72.
- Легальныя і крымінальныя спосабы жыццезабеспячэння беларускай вёскі ў перыяд пасляваеннага аднаўлення (на прыкладзе Полацкай вобласці) / А. В. Сумко // Веснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта. — 2019. ― № 1. ― С. 55―62.
Вучэбныя выданні
[правіць | правіць зыходнік]- История западных славян: учеб.-метод. компл. / Е. В. Сумко. - Новополоцк: ПГУ, 2010. - 220 c.
- История южных славян: учеб.-метод. компл. / П. И. Мишин, Е. В. Сумко. - Новополоцк: ПГУ, 2010. - 146 c.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біяграфія на сайце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Архівавана 13 лістапада 2017.
- Профіль аўтара ў Google Scholar
- Профіль аўтара ў eLIBRARY.RU(недаступная спасылка)